śruta

ж. с.-г.

1. мука грубага памолу;

śruta żytnia — жытняя мука грубага памолу;

śruta jęczmienna — ячная мука грубага памолу;

2. драблёнае, кармавое збожжа

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

МІ́НСКІ МЯСАКАМБІНА́Т.

Засн. ў 1922 у Мінску на базе халадабойні. У 1956—60 пабудаваны новыя вытв. карпусы. З 1975 галаўное прадпрыемства Мінскага вытв. аб’яднання мясной і малочнай прам-сці. У 1994 уведзены ў эксплуатацыю з-д па вытв-сці мясных паўфабрыкатаў, адм. корпус, у 1996 — сховішча для агародніны. Асн. прадукцыя (1999): мяса і мясапрадукты, субпрадукты, каўбасныя вырабы, мясныя паўфабрыкаты, скуры, мяса-касцявая мука.

т. 10, с. 446

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

алейро́н

(гр. aleuron = мука)

бялковыя зерні ў клетках насення злакаў і іншых раслін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мука́, -і́, ДМ муцэ́, ж.

1. Прадукт размолу збожжа.

Жытняя м.

Кукурузная м.

Кармі мукою, дык пойдзе рукою (прыказка). Перамелецца — м. будзе (прыказка).

2. Размолатыя або расцёртыя ў парашок якія-н. жывёльныя ці мінеральныя рэчывы.

Рыбная м.

|| прым. мучны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́сыпка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

Мука (звычайна з аўса ў сумесі з іншым збожжам), якой абмешваюць або пасыпаюць корм жывёле; вобмешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тапіёка, ‑і, ДМ ‑піёцы, ж.

1. Крухмалістае рэчыва, якое здабываецца з клубняў расліны маніёку.

2. Мука або крупы з гэтага рэчыва.

[Партуг. tapioca.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Qual f -, -en паку́та, му́ка;

schöpferische ~en паку́ты тво́рчасці

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

mączka

ж.

1. мука (дробнага памолу);

mączka ziemniaczana — крухмал;

mączka kostna — касцявая (касцяная) мука;

mączka rybna — рыбная мука;

2. бат. крухмал;

3. уст. цукар-пясок

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Дыле́ць ’імжэць’ (Жд. 1). Няясна. Магчыма, звязана з дыл, дыло́к (гл.) ’мяккая мука, парашок’. Тады тут метафара (’дробны парашок, мука’ > ’дробны дожджык’ > ’імжэць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

РЫ́БНАЯ МУКА́,

кармавы прадукт з сушанай і размолатай рыбы ці адходаў яе перапрацоўкі. Мае пратэіну да 70%, мінер. солей (пераважна кальцыю і фосфару) 15—25%, вітаміны A, D і групы B. Вял. колькасць у Р.м. тлушчу (больш за 18%) — прычына хуткага яе псавання, надае мясу і малаку жывёл рыбны прысмак і пах. Скормліваюць свінням, птушкам, пушным звярам, маладняку буйн. раг. жывёлы, уключаюць у камбікармы.

т. 13, с. 485

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)