пашчабята́ць, ‑бячу, ‑бечаш, ‑беча; зак.

Шчабятаць некаторы час. [Дзяўчаты] пасядзелі на лаўцы пад каштанам, пашчабяталі, як птушкі, а потым чародкай пайшлі па вуліцы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прарасці́ць, ‑рашчу, ‑росціш, ‑росціць; зак., што.

Дабіцца з’яўлення растка, парастка, стварыўшы для гэтага пэўныя ўмовы. Палавіну насення [Палікарпаўна] прарасціла, а палавіну пакінула сухім. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смаль, ‑і, ж.

Разм. Гарэлае, гар. Вецер нёс дым: пахла падгарэлай бульбай і смаллю. Пташнікаў. Ад яе кофты і валасоў пахла смаллю. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уціра́льнік, ‑а, м.

Абл. Ручнік. Аднаго разу Якаў, ідучы ў ванну, убачыў, што Зоня стаіць у калідоры са свежым уціральнікам на руках. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрыпе́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. хрыпець, а таксама гукі гэтага дзеяння. Галава Панці лягла ніжэй, кадык вытырк, а хрыпенне пацішэла. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыпшы́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шыпшыны. То ён [Віцька].. калючага дзядоўніку назапускаў дзяўчынцы ў валасы, то шыпшынавых зярнятак пасылаў за шыю. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даве́р, ‑у, м.

Тое, што і давер’е. Відаць, у падзяку за давер, Саша хацеў расказаць пра дзяўчыну як можна больш харошага і прыемнага. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асаро́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., каго.

Паставіць у становішча, якое прымушае адчуць сорам, няёмкасць. [Патапавіч:] — Гэты мой сваток Саладуха асароміў усіх нас тым свінарнікам. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адаткну́ць, ‑ткну, ‑ткнеш, ‑ткне; ‑ткнём, ‑ткняце; зак., што.

Разм. Адкрыць, выцягнуўшы корак, затычку. Зіна.. адаткнула пляшку, нахіліла над кубачкам, а малако не палілася. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зло́тнік, ‑а, м.

Уст. Тое, што і залатар (у 1 знач.). Перш уздумалася .. [Любе] несці пярсцёнак да злотніка, каб той пераліў яго на завушніцы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)