Сямізвёздачка (сямізьвёздачка) ’сузор’е Плеяды’ (Касп.). Да сем і звязда ’зорка’ (гл.), названа паводле колькасці зорак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вальта́метр, ‑а, м.

Прылада для вызначэння колькасці электрычнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малакаме́р, ‑а, ж.

Прылада для вымярэння колькасці малака.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напрыплыва́ць, ‑ае; безас. зак.

Прыплысці ў вялікай колькасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нарасцяру́швацца, ‑аецца; безас. зак.

Расцерушыцца ў нейкай колькасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выпіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. што. Піць (у якой-н. колькасці).

Нашча выпівае паўшклянкі мінеральнай вады.

2. Часта ўжываць спіртное (разм.).

Муж пачаў в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нязна́чны, -ая, -ае.

1. Невялікі па колькасці, велічыні, сіле.

Нязначная сума грошай.

2. Які не мае істотнага значэння, малаважны.

Нязначныя змены.

|| наз. нязна́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рамі́з, -у, м. (спец.).

1. У некаторых картачных гульнях: недабор пэўнай колькасці бітак, а таксама штраф за такі недабор.

2. У фехтаванні: паўторны папераджальны ўкол.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагры́зці, -зу́, -зе́ш, -зе́; -зём, -зяце́, -зу́ць; нагры́з, -зла; -зены; зак., што і чаго.

Разгрызці ў нейкай колькасці.

Н. гарбузікаў.

|| незак. нагрыза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

налі́пнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; налі́п, -пла; зак.

Прыліпнуць да паверхні ў якой-н. колькасці.

Гразь наліпла на боты.

|| незак. наліпа́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)