камп’ю́тэрны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да камп’ютэра. Камп’ютэрная сістэма. // Які дзейнічае, функцыяніруе з дапамогай камп’ютэра. Камп’ютэрнае судна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запампава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; зак., што.

Нагнясці што- і чаго‑н. з дапамогай помпы. Запампаваць ваду ў рэзервуар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пратра́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Спец. Ачысціць, вызваліць ад мін з дапамогай трала. Пратраліць уваход у бухту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́йнерны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сейнера. Сейнерная лябёдка. // Які ажыццяўляецца з дапамогай сейнера. Сейнерная лоўля рыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фотамеха́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

У паліграфіі — сукупнасць спосабаў атрымання рэпрадукцый з дапамогай фатаграфічных і хімічных працэсаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

катапультава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак. і незак.

1. Выкінуцца (выкідацца) з лятальнага апарата з дапамогай катапульты.

2. толькі незак. Зал. да катапультаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

míttels prp (G) з дапамо́гай, пры дапамо́зе (чаго-н.), праз (што-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Síchtwerbung f

1. агіта́цыя з дапамо́гай плака́таў [дыягра́м]

2. -, -en (агі́т)плака́т, дыягра́ма

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

грым, ‑у, м.

1. Спецыяльныя фарбы, наклейкі, накладкі, з дапамогай якіх надаюць твару акцёра патрэбны выгляд. Налажыць грым. Зняць грым.

2. Патрэбны для ігры на сцэне выгляд акцёра, прыдадзены яму з дапамогай фарбаў, наклеек, накладак. Асабліва многа было фатаграфій гэтай жанчыны — у грыме, у розных уборах і паставах. Карпаў.

[Ад іт. grimo — маршчыністы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дрэна́ж

(англ. drainage, ад drain = труба)

1) асушэнне грунту з дапамогай сістэмы каналаў, труб;

2) вывядзенне з раны гною, вадкасці з дапамогай спецыяльнай трубкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)