астранамічная прылада для фатаграфавання нябесных аб’ектаў. Працуе па схеме рэфрактара, рэфлектара ці люстрана-лінзавага тэлескопа. Відарыс нябеснага свяціла або часткі неба з дапамогай аб’ектыва фіксуецца на фотапласцінцы. Святласіла астрографа і маштаб відарысаў залежаць ад дыяметра і фокуснай адлегласці аб’ектыва. Вял. ўчасткі неба фатаграфуюць караткафокуснымі астрографами з фокуснай адлегласцю менш за 1 м. Для вызначэння зорных паралаксаў, даследавання падвойных зорак, уласнага руху зорак і інш. выкарыстоўваюць астрографы з фокуснай адлегласцю да 10—15 м. Зрушэнне трубы астрографа ўслед за сутачным вярчэннем нябеснай сферы пры фатаграфаванні забяспечваецца гадзіннікавым механізмам і кантралюецца назіральнікам або аўтам. сістэмай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ХТА Рыгор, бел. пісьменнік і перакладчык 1-й пал. 20 ст. У канцы 1920-х г. настаўнічаў у мяст. Любонічы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобласці. З 1930 на Бабруйскім дрэваапр. камбінаце. З 1932 стыль-рэдактар Дзярж.выд-ва Беларусі. У літ. дадатку «Вясна» да газ. «Камуніст» і ў альманаху «Уздым» (Бабруйск, 1928—29) друкаваў апавяданні пра вясковае жыццё, 1-ю сусв. вайну («Падарунак на пазіцыі», «Дзед Пакута і бабка Вулюта», «Пракараў»). Пераклаў на бел. мову раманы Г.Караваевай «Двор» (1931), А.Вясёлага «Краіна родная» (1932), аповесці М.Ціханава «Ад мора да мора» (1931), І.Лэ «Міжгор’е» (1932), К.Паўстоўскага «Кара-Бугаз» (1933), А.Дончанкі «Зорная крэпасць» (1933) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАДАЛІ́Ў (лац. Aquarius),
адно з 12 сузор’яў задыяка. Знаходзіцца ў Паўд. паўшар’і неба. Самая яркая зорка 2,9 бачнай зорнай велічыні; 90 зорак ярчэй за 6-ю зорную велічыню. У сузор’і назіраецца самая яркая і вял. на зямным небе планетарная туманнасць (вуглавыя памеры 15′ × 12′, сапраўдны сярэдні папярочнік каля 300 000 а.а.). На тэр. Беларусі відаць з сярэдзіны лета і ўвосень. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАПА́С (лац. Bootes),
сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Самая яркая зорка — Арктур (α Валапаса); ёсць падвойныя зоркі. 90 зорак ярчэй за 6-ю зорную велічыню. На тэр. Беларусі відаць зімой, вясной і летам. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАСЫ́ ВЕРАНІ́КІ (лац. Corna Berenices),
невялікае сузор’е Паўн. паўшар’я неба. 50 зорак ярчэй за 6-ю зорную велічыню. Простым вокам назіраецца зорнае скопішча, магутныя тэлескопы выяўляюць пазагалактычныя туманнасці (галактыкі). У сузор’і Валасы Веранікі размешчаны Паўн. полюс Галактыкі. На тэр. Беларусі відаць зімой, вясной і летам. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬДЭБАРА́Н,
α Цяльца, зорка 1-й зорнай велічыні (0,8 візуальнай зорнай велічыні), самая яркая ў сузор’і Цяльца. Чырвоны гігант, свяцільнасць у 150 разоў большая за сонечную. Адлегласць ад Сонца 21 пс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬТАІ́Р, α Арла,
зорка 1-й зорнай велічыні (0,8 візуальнай зорнай велічыні). Свяцільнасць у 9 разоў большая за сонечную. Адлегласць ад Сонца 5 пс. З Вегай і Дэнебам утварае вял. летні трохвугольнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМБАРЦУМЯ́Н Віктар Амазаспавіч (н. 18.9.1908, Тбілісі),
армянскі астраном і фізік; заснавальнік сав.тэарэт. астрафізікі. Акад.АНСССР (1953) і АН Арменіі (1943). Герой Сац. Працы (1968, 1978). Замежны чл.АН многіх краін. Скончыў Ленінградскі ун-т (1928). Стваральнік і дырэктар Бюраканскай астрафіз. абсерваторыі (1946). З 1947 прэзідэнт АН Арменіі. Навук. працы па фізіцы зорак і туманнасцяў, зорнай дынаміцы, пазагалактычнай астраноміі, касмагоніі, ядз. і тэарэт. фізіцы. Адкрыў і даследаваў зорныя сістэмы новага тыпу (т.зв.зорныя асацыяцыі). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1950.
Тв.:
Проблемы современной космогонии. 2 изд. М., 1972 (у сааўт.).