АРАКАЖУ́ (Aracajú),

горад на У Бразіліі. Адм. ц. штата Сержыпі. Засн. ў 1855. 418 тыс. ж. (1990). Міжнар. аэрапорт, чыг. станцыя. Цукр., тэкст., гарбарная прам-сць. Порт у вусці р. Сержыпі (вываз цукру, бавоўны, драўніны, сырых скур). Ун-т.

т. 1, с. 450

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЕ́НА (Cayenne),

горад, адм. цэнтр Гвіяны французскай. Знаходзіцца пры ўпадзенні р. Каена ў Атлантычны ак. Засн. ў 1604. Каля 50 тыс. ж. (1995). Гал. порт краіны (вываз рому, драўніны, рыбы, крэветак). Вузел аўтадарог Міжнар. аэрапорт. Вытв-сць рому, лесапілаванне.

т. 7, с. 408

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРУГЛАПІ́ЛЬНЫ СТАНО́К,

дрэварэзальны станок з круглай пілой для падоўжанага, папярочнага або змешанага распілоўвання драўніны і драўняных матэрыялаў. Бываюць адна-, двух- і шматпільныя, з аўтам. і ручной падачай матэрыялу (або інструменту). Частата вярчэння піл да 3000 аб/мін і болей.

т. 8, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАКУЛАТУ́РА (ням. Makulatur ад лац. maculare пэцкаць),

друкарскі брак, папяровыя адходы паліграф. прадпрыемстваў, непрыдатныя вырабы з паперы і кардону. Выкарыстоўваецца ў якасці другаснай сыравіны на папяровых ф-ках (1 т М. замяняе каля 4 м​3 драўніны). Гл. таксама Другасная сыравіна.

т. 9, с. 547

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

шліфава́ць, -фу́ю, -фу́еш, -фу́е; -фу́й; -фава́ны; незак., што.

1. Апрацоўваць паверхню металу, драўніны і пад. трэннем для надання гладкасці, пэўнай формы.

2. перан. Удасканальваць, паляпшаць.

Ш. мову і стыль твора.

|| зак. адшліфава́ць, -фу́ю, -фу́еш, -фу́е; -фу́й; -фава́ны.

|| наз. шліфава́нне, -я, н. і шліфо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

|| прым. шліфава́льны, -ая, -ае (да 1 знач.) і шліфо́вачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Шліфавальны станок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэндраме́трыя

(ад дэндра- + -метрыя)

частка лясной таксацыі, вызначэнне запасу драўніны ў лясах, аб’ёму лесаматэрыялаў, якія нарыхтоўваюцца, якасная ацэнка лесу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шархе́бель

(ням. Schärfhobel)

стругальны інструмент (гэбель) для першаснай апрацоўкі драўніны (да неабходнай таўшчыні) і для надання паверхні ўвагнутага профілю.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

перасло́йка, ‑і, ДМ ‑слойцы; Р мн. ‑слоек; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераслойваць — пераслаіць і пераслойвацца — пераслаіцца.

2. Злучэнне, сумесь слаёў розных парод, матэрыялаў. Утварэнне пераслойкі.

3. Мяккае рэчыва ў прамежках паміж слаямі дрэва. Пераслойка драўніны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛІГНІ́Т (ад лац. lignum дрэва, драўніна),

гаручы карысны выкапень, слабаабвугленая драўніна, бурага колеру, з захаванай будовай тканак, таксама буры вугаль, утвораны поўнасцю або часткова з такой драўніны. На Беларусі трапляецца ў Прыпяцкай упадзіне ў адкладах каменнавугальнага, юрскага і кайназойскага ўзросту.

В.​І.​Ярцаў.

т. 9, с. 247

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абало́на, ‑ы, ж.

1. Частка даліны ракі, якая ў паводку заліваецца вадою. З захаду.. [зямельны масіў] быў акаймаваны вузкай, у хмызняках, рачулкай, з поўначы — лесам, з поўдня — прылеснай балоцістай абалонай. Хадкевіч.

2. Слой драўніны сасны, што знаходзіцца паміж стрыжнем і карою.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)