гарадзішча штрыхаванай керамікі культуры каля в. Лабеншчына Мінскага р-на. Пляцоўка з У умацавана 3 валамі і 2 равамі, з ПнЗ — 2 валамі і 2 равамі. У ранні перыяд існавання (4—1 ст. да н.э.) гарадзішча было слаба ўмацавана, пляцоўка выкарыстоўвалася часткова. Выяўлены рэшткі 5 наземных жытлаў слупавой канструкцыі, падзеленых на асобныя жылыя камеры, агнішчы круглай і авальнай форм, абкладзеныя камянямі, печ-домніца. У 2—4 ст. гарадзішча заселена поўнасцю, насыпаны валы, выкапаны равы, па краі пляцоўкі пастаўлена драўляная сцяна. Знойдзена вял. колькасць рэшткаў посуду, жал. сякеры, сярпы, посахападобныя шпількі, скроневыя кольцы, гліняныя прасліцы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лучо́к, ‑чка, м.
Назва розных інструментаў, прыстасаванняў ці іх частак, якія па форме нагадваюць лук. Лучок смычка. Свідравальны лучок. □ На сярэдзіне касся замацоўвалася драўляная ручка. Найбольш пашыраная назва яе — лучок.«Помнікі».Толькі Раман не кідаў пілы: спачатку рэзаў лучком, тады стаў бензапілой, гэтай зімой перайшоў на электрапілу.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэ́бар, ‑бра, м.
Шырокая круглая драўляная пасудзіна з клёпак з двума вушкамі. Пасля абеду мама з Юзікам .. панеслі карове ў хлеў цэбар з паранкай.Пальчэўскі.Вада ў цэбры пакрылася тоненькім ільдом.Асіпенка.//Разм.пагард. Пра вялікую галаву чалавека. Улан у хаце Баўтрука сядзеў, Падпёршы п’яны цэбар-галаву.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тало́начка ’драўляная лыжачка’ (Сл. рэг. лекс.). Няясна; магчыма, звязана з польск.talon ’парожак у смычка’ (да лац.tālea ’палачка, дубец’?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сляба́нак ‘драўляная канапа’ (Сл. рэг. лекс.). З польск.szlaban, якое з ням.Schlafbank ‘скрыня для спання (калі века знімаецца)’; гл. Брукнер, 550.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
смы́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Рабіць сутаргавыя рухі; перасмыквацца. Адна нага ніжэй калена ў Андрэя Лялюгі драўляная. Калі выстругае сабе новую, то ходзіць нішто сабе, мала накульгвае, а як стопча гумавыя набойкі.., дык ягоныя плечы ў хадзе смыкаюцца ўніз — уверх.Б. Стральцоў.
2.Зал.да смыкаць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАЛАВЕ́НЧЫЦЫ,
вёска ў Антонаўскім с/с Чавускага р-на Магілёўскай вобл. За 13 км ад Чавусаў, 50 км ад Магілёва, 10 км ад чыг. ст. Чавусы. 171 ж., 81 двор (1997). Клуб, б-ка. Брацкая магіла сав. воінаў.
Упершыню ўпамінаецца ў 1560 як сяло ў Магілёўскай воласці, дзярж. ўласнасць. У 1785 цэнтр памешчыцкага маёнтка Чавускага пав. Магілёўскага намесніцтва; 438 ж., 58 двароў, драўляная царква. У 1885 вёска ў Чавускай воласці, 256 ж., 52 двары, раз на год праводзіўся кірмаш. З 1924 да 1954 Галавенчыцы — цэнтр сельсавета Чавускага р-на. У Вял.Айч. вайну ў 1943 ням.-фаш. захопнікі спалілі 122 двары, загубілі 13 жыхароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВА́НАВА,
горад у Расіі, цэнтр Іванаўскай вобласці, на р. Увадзь. Засн. ў 1871. 472 тыс.ж. (1996). Чыг. вузел. Аэрапорт. Буйны цэнтр тэкст. прам-сці (меланжавы, камвольны, баваўняны камбінаты, тэкст. ф-кі). Машына- і станкабуд. (з-ды тэкст. і тарфянога машынабудавання, аўтакранаў, цяжкага станкабудавання, выпрабавальных прылад), лёгкая, дрэваапр., хім., харч.прам-сць. 7 ВНУ, у т. л.ун-т. Тэатры: драм., муз., лялек. Філармонія. Музеі: іванаўскага паркалю, гіст.-краязнаўчы і Дом-музей 1-га агульнагар. Савета рабочых дэпутатаў, маст., Дом-музей мастака Б.Л.Прарокава. Мемар. комплекс рэвалюцыі 1905—07. Каменны дом 17 ст. («Шчудраўская палатка»), драўляная царква 17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЎЛЯ́НСКІ ЗА́МАК Існаваў у 17 — пач. 18 ст. каля в. Крыўляны
(Жабінкаўскі р-н Брэсцкай вобл.). Пабудаваны ў забалочанай мясцовасці. Належаў князям Чартарыйскім. Меў блізкі да прамавугольніка план (пл. каля 11 га),
быў умацаваны земляным валам (шыр. 7—8, выш. каля 4 м), бастыёнамі, ровам (шыр. 13—15, глыб. да 4 м). З паўн.-зах. боку быў абведзены дадатковым вадзяным ровам. Уезд у замак размяшчаўся з ПдУ. У паўн.-зах. частцы на ўзвышэнні стаяла драўляная вежа, каля якой была сажалка, абнесеная высокім земляным валам і злучаная з рэчкай. У комплекс уваходзілі таксама драўляны палац, жылыя і гасп. пабудовы. Не збярогся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пане́ль ’дарожка для пераходаў па баках вуліцы; драўляная абшыўка або афарбоўка ніжняй часткі сцяны ў памяшканні’ (ТСБМ). З рус.пане́ль (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 79). У рус. з н.-ням.Paneel або нідэрл.paneel ’панель, абшыўка’, сяр.-н.-ням.panele, pannele ’драўляная абшыўка сцен пакоя’, якія ўзыходзяць да рам.*pannellus ’сукно’, або panịs ’футэроўка, набіўка’ (Мацэнаўэр, 270; Фасмер, 3, 197, у якога гл. і інш. літ-ру).