бяскрылае паразітычнае насякомае атр. двухкрылых; эктапаразіт авечак, зрэдку коз, коней, вярблюдаў, ласёў і інш. Пашыраны ўсюды. Узбуджальнік мелафагозу. У хворых авечак узнікаюць дэрматыты, аблысенні, парушэнні абмену рэчываў, ягняты часцей гінуць. Р.а. можа быць пераносчыкам трансмісіўных хвароб (трыпанасамоза і інш.).
Цела патоўшчанае, даўж. 4—7 мм, жоўта-бурае, густа ўкрытае валаскамі. Жыве 7—8 месяцаў, кожныя 7—9 дзён самка нараджае па лічынцы, якая праз 12 гадз. ператвараецца ў цёмна-карычневую кукалку. Праз 20—30 дзён з яе выходзіць дарослае насякомае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
жвіро́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да жвіру, з’яўляецца жвірам. Дарожкі насыпаны густа Пясочкам жвіровым сухім.Колас.// Пакрыты жвірам; са жвіру. Дрэмле ліхтар, льючы цьмянае святло на жвіровы перон.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падако́ннік, ‑а, м.
Дошка або каменная пліта, устаўленая ці ўмураваная гарызантальна ў аконны праём знізу. Падако былі густа застаўлены вазонамі.Бядуля.[Рыгор] падышоў бліжэй да акна, абапёрся локцямі на падаконнік.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падса́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. падсадзіць (у 2, 3 знач.).
2. Тое, што і падсада. [Вялікі роў] густа зарос лесам і маладой падсадкай, кустамі і травой.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раззало́чаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад раззалаціць.
2.узнач.прым.Густа пакрыты, убраны пазалотай. Зоркія, крыху прыжмураныя вочы [У.І. Леніна] імгненна ахапілі ўсю раззалочаную Андрэеўскую залу.«Работніца і сялянка».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзядо́ўнік Месца, якое густа зарасло дзядкамі Arctium tomentosum chrans (БРС). Тое ж дзяды́ (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
грак, ‑а, м.
Пералётная птушка сямейства воранавых з чорным блішчастым апярэннем. Прыгадаўся [Лабановічу] і стары млын, гнілое возера каля яго, алешнік над возерам, густа затканы гнёздамі грахоў, і несціханы іх крык.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
буру́н, ‑а, м.
Пеністыя хвалі на мелкай мясціне мора або над рыфам. Параход.. адцягнулі ад пірса буксіры, і, густа задыміўшы і ўзняўшы пеністы бурун за кармой, ён паплыў, набіраючы ход.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шапатлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і шапаткі. Гірня ўзлез на разгалістую асіну, густа ўкрытую шапатлівым лісцем.Кулакоўскі.Вокны плакалі, дождж сек па шыбах з мяккім шапатлівым шумам, хмары чарнелі.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУРАКО́ВЫ ДАЎГАНО́СІКзвычайны
(Bothynoderes punctiventris),
жук сям. даўганосікаў. Пашыраны ў Сярэдняй і Паўд. Еўропе і часткова ў Азіі. Асабліва шмат на Пд лесастэпавай і Пн стэпавай зон. Ёсць на Беларусі.
Даўж. цела 9—16 мм. Жукі чорнага колеру, густа ўкрытыя бясколернымі або белавата-шэрымі лусачкамі. Наўскасяк надкрылаў ідзе чорная перарывістая паласа, на канцы кожнага надкрыла белы бугарок. Лічынка белая, бязногая, С-падобна выгнутая, даўж. 27—30 мм. Кукалка жаўтавата-белая, даўж. 11—15 мм. Жук зімуе ў глебе на глыб. 12—30 см пераважна на бураковых палях. Наносяць шкоду пасевам буракоў: абгрызаюць семядолі і маладое лісце; лічынкі пашкоджваюць карані.