ПЕТРАГРА́ФІЯ (ад грэч. petros камень + ...графія),
навука аб горных пародах. У шырокім паняцці П. — тое, што петралогія, у вузкім — апісальная частка навукі пра горныя пароды (вывучэнне мінер. і хім. саставу, структуры і тэкстуры). Займаецца пытаннямі класіфікацыі і наменклатуры горных парод па розных прыкметах.
Як самастойная навука зарадзілася ў пач. 19 ст. (класіфікацыя горных парод франц. вучонага А.Браньяра, 1813) і інтэнсіўна развіваецца з сярэдзіны 19 ст. (даследаванні з дапамогай палярызацыйнага мікраскопа; англ. фізікі У.Нікаль і Г.К.Сорбі; 1849). З пашырэннем мікраскапічных даследаванняў з’явіліся класіфікацыі горных парод ням. геолагаў Ф.Цыркеля (1866) і К.Г.Розенбуша (1873), рас. петрографа Ф.Ю.Левінсона-Лесінга (1893). У 1-й пал. 20 ст. пачаты петрахім. і геахім. даследаванні (рас. вучоныя У.І.Вярнадскі, А.Я.Ферсман, А.М.Заварыцкі, амер. Ф.Кларк і інш.) У 1950—70-я г. створаны новы кірунак у П. — вучэнне аб магматычных і метамарфічных фармацыях (Ю.А.Кузняцоў і інш.). З даследаванняў амер. вучонага Р.Горансана (1937) пачаўся этап развіцця эксперыментальнай П. Тэхнічная П. даследуе састаў і ўласцівасці шлакаў, цэменту, керамікі, шкла, каменнага ліцця (рас. вучоны Дз.С.Бялянкін); П. буд. каменю — якасці буд. матэрыялаў. П. касм. аб’ектаў вывучае метэарыты, узоры парод з Месяца і г.д.
І.В.Найдзянкоў.
т. 12, с. 331
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дырэктагра́фія
(ад лац. directus = прамы + -графія)
спосаб прыгатавання клішэ непасрэдным здыманнем на цынкавыя або медныя пласцшы з наступным траўленнем іх.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
арэагра́фія
(ад гр. Ares = імя бога вайны ў старажытнагрэчаскай міфалогіі + -графія)
раздзел планетнай астраноміі, які вывучае і апісвае паверхню Марса.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пазігра́фія
(ад гр. pas = усякі + -графія)
агульназразумелае пісьмо, выражэнне думкі знакамі, якія зразумелыя многім народам, напр. нотнае пісьмо, арабскія лічбы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
піктагра́фія
(ад лац. pictus = маляўнічы + -графія)
старажытная форма пісьма пры дапамозе ўмоўных малюнкаў на дрэве, косці, камені і іншых матэрыялах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пірагра́фія
(ад піра- + -графія)
тэхніка аздаблення скураных і драўляных прадметаў выпальваннем разагрэтым да чырвані металічным разцом рознага роду ўзораў, малюнкаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэфлектагра́фія
(ад лац. reflectere = адлюстроўваць + -графія)
спосаб атрымання негатываў на святлоадчувальнай плёнцы без фотаапарата; прымяняецца пры выданні кніг без набору.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
танагра́фія
(ад гр. tonos = напружанне + -графія)
спосаб вымярэння ў дынаміцы і графічным запісе велічыні ўнутрывочнага ціску пры дапамозе электроннага танографа.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
філігранагра́фія
(ад філігрань + -графія)
раздзел палеаграфіі, які вывучае вадзяныя знакі на паперы для вызначэння сапраўднасці гістарычных дакументаў і іх датавання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
флексагра́фія
(ад лац. flexus = выгнуты + -графія)
спосаб ратацыйнага высокага друку з выкарыстаннем эластычных гумовых друкарскіх форм і сінтэтычных хуткавысыхальных фарбаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)