глыбокая апрацоўка глебы спецыяльнымі плугамі, якая праводзіцца гал. ч. пры закладцы вінаграднікаў і пладовых садоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
са́лінг
(гал. saling)
мар. драўляная рама на верхнім канцы стэньгі для злучэння апошняй з брам-стэньгайі мацавання верхніх снасцяў паруснага судна.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шпанго́ўты
(гал. spanthout, ад spant = бэлька + hout = дрэва)
папярочныя выгнутыя брусы ў корпусе карабля ці самалёта, якія забяспечваюць трываласць бартоў і днішча.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВЕРАКРУ́С (Veracruz),
горад на У Мексікі, на ўзбярэжжы Мексіканскага заліва, у штаце Веракрус. Засн. ў 1519 Э.Картэсам. 327,5 тыс.ж. (1990). Гал. марскі (пераважна імпарт) порт краіны. Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр гал. нафтаздабыўнога раёна. Нафтаперапр.і нафтахім. прам-сць, каляровая (выплаўка алюмінію) і чорная металургія, металаапрацоўка, зборка аўтамабіляў. Развіты таксама суднабудаванне, трубапракатная, харчасмакавая (у т. л. тытунёвая), баваўняная, джутавая прам-сць. Рыбалоўства. Курорт і цэнтр замежнага турызму. Арх. помнікі 16—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бу́хта1 ’заліў’. Рус.бу́хта, укр.бу́хта. Запазычанне (у рус. мове з Пятроўcкай эпохі) з ням.Bucht ’тс’ (а гэта вытворнае ад biegen гнуць, выгібаць’, гл. падрабязна Клюге, 107). Фасмер, 1, 256; Рудніцкі, 277; Шанскі, 1, Б, 241–242. З даўнейшай літ-ры параўн. Корбут, PF, 4, 501.
Бу́хта2 ’глыбокае месца ў рацэ на самым яе павароце, вір’ (Яшкін); ’выкручаная вадой яма на дарозе, на лузе ў час разводдзя’ (Яшкін), ’шырокае і глыбокае месца на рацэ’ (Сцяшк. МГ). Наўрад ці ад бу́хта ’бухта’ (< ням.Bucht). Хутчэй трэба думаць пра сувязь з слав. дзеясловам гукапераймальнага паходжання *buxъtěti (гл. бухцець). Мабыць, таго ж паходжання ірус.дыял. (паўн.) бу́хта ’вада са снегам на паверхні лёду’, якое Фасмер, 1, 256 (услед за Кілімам) няўпэўнена выводзіць з фін.uhku. Параўн. бу́кта, бу́кча, бо́хат. Гл. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 68.
Бу́хта3 ’круг складзенага каната’. Рус.бу́хта, укр.бу́хта. Запазычанне з гал. мовы (параўн. гал.bogt ’тс’; ССРЛЯ, 1, 712; Рудніцкі, 278; Сл. ин. сл. прыводзіць bocht). Але магчыма і запазычанне з ням.Bucht ’тс’.
помнікі гасп.і жыллёвай архітэктуры. Лямус у двары Гродзенскага кляштара брыгітак пабудаваны ў 1630-я г. ў стылі ранняга барока; помнік драўлянага дойлідства. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з масіўных драўляных брусоў на бутавым падмурку накрыты высокім вальмавым гонтавым дахам. Гал. фасад аздоблены 2-яруснай галерэяй з балюстрадай на 2-м паверсе. Матыў аркады ствараюць слупы з падкосамі. Першы паверх прызначаўся для гасп. мэт, 2-і — для жылля. Лямус (вул. Дзяржынскага) пабудаваны ў 2-й пал. 18 ст. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты высокім вальмавым дахам. На гал.і бакавым фасадах — мансарды. Гал. фасад сіметрычны, з невял. рызалітамі ў цэнтры. У 1939 перабудаваны пад жылы дом, інтэр’ер зменены.
Да арт.Гродзенскія лямусы. Лямус у двары кляштара брыгітак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ ЧЫГУ́НАЧНЫ ВАКЗА́Л,
помнік архітэктуры позняга класіцызму ў Магілёве. Пабудаваны ў 1902. Фарміруе Прывакзальную пл. з партэрам у цэнтры яе. Пасля Вял.Айч. вайны будынак рэканструяваны. Мураваны 1-павярховы прамавугольны ў плане будынак з 2 невял. прыбудовамі па тарцах. Гал. фасад вылучаны 3 рызалітамі (цэнтр. з гал. уваходам і 2 бакавыя), завершанымі атыкамі; ён прарэзаны вял. арачнымі аконнымі праёмамі (у прыбудовах — прамавугольныя), прасценкі паміж якімі дэкарыраваны руставанымі пілястрамі. Сцены завершаны прафіляваным карнізам з сухарыкамі. У цэнтры гал. фасада 8-гранны светлавы барабан з невысокай 4-граннай вежай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́МСКІЯ ГО́РЫ,
на Пд Крымскага паўвострава. Працягваюцца з З на У на 145 км, з Пн на Пд на 40—50 км. Складаюцца з 3 паралельных град: асноўнай — Гал. хрыбет (Яйла) з макс. абсалютнай адзнакай 1545 м (г. Раман-Кош), сярэдзіннай — выш. да 500—750 м, паўн. — выш. да 350 м. Горы ўтвораны структурамі мезазойскага ўзросту, складзены пераважна з гліністых сланцаў, перакрытых вапнякамі. Канчаткова К.г. сфарміраваліся ў альпійскую складкавасць. Гал. града мае стромкія схілы, глыбока парэзаныя рэчкамі, ручаямі і часовымі вадацёкамі. Вяршыня грады — «яйла» (на крымска-тат. мове — летняя паша; пл. каля 320 км²), спадзістахвалістая з разнастайнымі формамі карставага рэльефу — варонкамі, сподкамі, далінамі, праваламі, пячорамі. Паўд. схіл стромкі, разбіты апоўзнямі на буйныя блокі. На ўзбярэжжы (гл.Паўднёвы бераг Крыма) выяўлены марскія тэрасы, ёсць стараж. вулканічныя ўтварэнні (Мядзведзь-гара, Карадаг). Сярэдзінная іпаўн. грады з’яўляюцца куэстамі, маюць слабы нахіл на Пні стромкія схілы на Пд. Ёсць радовішчы буд. матэрыялаў (вапнякі, жвір, туф, дыябаз), паўкаштоўных камянёў іінш.Мінер. крыніцы. Клімат К.г. умераны на б.ч. тэрыторыі, субтрапічны міжземнаморскі на паўд. схіле Гал. грады і ўзбярэжжы. Гал. града перашкаджае пранікненню ўмераных паветр. мас на Пд, а субтрапічных — на Пн. У раёнах з умераным кліматам сярэдняя т-растудз. каля -2, -4 °C, у ліп. каля 24 °C, у гарах каля 16 °C. Гадавая колькасць ападкаў каля 600 мм, выпадаюць пераважна летам. Устойлівае снегавое покрыва ўтвараецца зімой толькі ў гарах. У зоне субтрапічнага клімату ў студз. каля 4 °C, у ліп. каля 24 °C, ападкаў ад 600 мм на ўзбярэжжы да 1200 мм у гарах, выпадаюць пераважна зімой. Рэчкі невялікія, летам большасць перасыхае, маюць пераважна грунтавое жыўленне, паводкавы рэжым; бываюць селі. Расліннасць, глебы і жывёльны свет падпарадкаваны вышыннай пояснасці. На паўд. схілах Гал. грады да выш. 300 м — зона ксерафітных ядлоўцава-дубовых нізкіх лясоў з вечназялёных і лістападных хмызнякоў на чырвона-бурых і карычневых глебах. Вышэй дубовыя і букавыя лясы з эндэмічнымі відамі хвой. Пад шыракаліста-хваёвымі лясамі фарміруюцца горна-лясныя бурыя глебы. На паверхні вяршынь Гал. грады горныя лугі, лугавыя стэпы з ядлоўцавым сланікам, купы дрэў і хмызнякоў на горна-лугавых чарназёмападобных глебах. Паўн. схіл Гал. грады, сярэдзінная іпаўн. грады маюць падобную вышынную пояснасць, аднак адсутнічаюць эндэмічныя субтрапічныя віды. Каля падножжа гор развіты лесастэпавыя ландшафты на горных чарназёмах. У фауне горна-лясной зоны — высакародны алень, казуля, каменная куніца, кажан, барсук, шматлікія віды птушак іінш. На схілах Гал. грады — Крымская запаведна-паляўнічая гаспадарка, Ялцінскі і Карадагскі запаведнікі, Нікіцкі бат. сад, унікальныя помнікі прыроды: Вял. каньён Крыма, цясніна Уч-Кош, вадаспады Учан-Су, Яўзлар, Джур-Джур іінш. К.г. — адзін з папулярных раёнаў турызму і альпінізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНЬКО́ВІЧЫ,
дзяржаўныя дзеячы ВКЛ, род герба «Ліс». Вядомы з 1499. Напачатку праваслаўныя, з пач. 17 ст. католікі. У 19—20 ст. валодалі маёнткамі Калюжыца (Бярэзінскі р-н), Волма (Дзяржынскі р-н), Дзевялтова іінш.Найб. вядомыя:
Юхна, дваранін каралеўскі (1-я пал. 16 ст.); Пётр, падкаморы віленскі; Адам, староста краснасельскі, дэпутат Гал.літ. трыбунала (1639); Уладзіслаў, войскі, суддзя земскі мінскі, дэпутат Гал.літ. трыбунала (1684, 1688); Тэадор Антоній, стольнік і падстароста судовы мінскі, староста падусвяцкі, кашталян мінскі, дэпутат Гал.літ. трыбунала (1682, 1686, 1691, 1701, 1709); Уладзіслаў Тадэвуш, мечнік мінскі, староста рушоўскі, сеймавы пасол, дэпутат Гал.літ. трыбунала (1711, 1717, 1722, 1726); Матэвуш, суддзя земскі мінскі (1778); Юзаф, пісар гродскі мінскі (1788), прадвадзіцель дваранства Мінскага пав. (1795—1800, 1802—08); Станіслаў, барысаўскі павятовы прадвадзіцель дваранства (1797—1802); Антон, ігуменскі павятовы прадвадзіцель дваранства (1805—08); Апалінарый, мінскі павятовы прадвадзіцель дваранства (1814—17); Валенцій Мельхіёравіч, гл.Ваньковіч В.М.; Ян Валенцьевіч, гл.Ваньковіч Я.В.; Мельхіёр, гл.Ваньковіч М.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖУМАХМА́ТАЎ (Асанхан Джумахматавіч) (н. 16.7.1923, г. Арашан, Кыргызстан),
кіргізскі дырыжор. Нар.арт.СССР (1976). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1958, клас Б.Хайкіна). З 1948 дырыжор (з перапынкам), у 1973—83 гал. дырыжор Кіргізскага т-ра оперы і балета. У 1962—76 адначасова гал. дырыжор Аркестра нар. інструментаў імя К.Арозава, з 1969 Сімф. аркестра радыё і тэлебачання Кыргызстана. Муз. кіраўнік многіх оперных і балетных спектакляў. Старшыня Кірг.муз.т-ва (з 1987). Дзярж. прэмія Кыргызстана 1972.