НАВУ́МАЎ (Валянцін Сцяпанавіч) (н. 12.3.1937, Мінск),
бел. спартсмен і трэнер (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту СССР (1969), засл. трэнер Беларусі (1971). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1964). У 1974—96 у Акадэміі фіз.выхавання і спорту. Чэмпіён Еўропы на байдарцы-адзіночцы на дыстанцыях 500, 1000 м і ў эстафеце 4 × 500 м (1957, г. Гент, Бельгія). Чэмпіён СССР на дыстанцыях 1000 м (1957, 1958, 1959), 10 000 м (1961). Сярод выхаванцаў чэмпіён свету Л.Дзеравянка, чэмпіён СССР А.Навумаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРХО́МЕНКА (Уладзімір Паўлавіч) (н. 3.11.1940, в. Каменка Чачэрскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. педагог. Д-рпед.н. (1995), праф. (1997). Скончыў Гомельскі пед.ін-т (1963). З 1988 нам. міністра адукацыі Беларусі, з 1900 дырэктар БедНДІ адукацыі, Нац. ін-та адукацыі; адначасова з 1992 гал.рэд.час. «Адукацыя і выхаванне». З 1996 нам. старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі. Навук. працы па праблемах выхавання творчай асобы, развіцця навук.-тэхн. творчасці.
Тв.:
Основы рационализаторской и изобретательской работы. Мн., 1984;
Творческая личность как цель воспитания. Мн., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прабле́ма
(гр. problema = задача, заданне)
1) тэарэтычнае або практычнае пытанне, задача, якія патрабуюць вырашэння, даследавання (напр. п. асваення космасу, п. выхавання);
2) нешта цяжка вырашальнае (напр. дамашняя п.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
БУТАКО́Ў (Аляксандр Іванавіч) (н. 6.9.1921, в. Ніжняя Валшанка Лузскага р-на Кіраўскай вобл., Расія),
бел.тэатр. педагог. Канд. мастацтвазнаўства (1953). Засл. дз. маст. Беларусі (1980).
Скончыў Бел.тэатр.ін-т (1949). З 1953 у Бел. акадэміі мастацтваў, дзе паставіў спектаклі: «Раскіданае гняздо» Я.Купалы, «Ішла вайна» паводле твораў В.Быкава, «Дачнікі», «На дне», «Варвары» М.Горкага, «Не было ні гроша, ды раптам шастак» А.Астроўскага і інш. Аўтар манаграфіі «Мастацтва жыццёвай праўды» (1957) пра творчы шлях т-ра імя Я.Купалы ў 1920—40-я г., артыкулаў па пытаннях т-ра і выхавання акцёраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЯ АБЛА́СНАЯ ФІЛАРМО́НІЯ.
Створана ў 1989 у Віцебску на базе гастрольна-канцэртнага аддзялення Бел. філармоніі. У складзе філармоніі (1997): ансамбль танца, музыкі і песні «Талака», жаночы актэт балалаек (кіраўнік Т.Шафранава), цымбальны ансамбль «Расіца», дзіцячы ансамбль бальнага танца «Мазаіка», выканаўцы бальных танцаў Н. і А.Кананенкі, дзіцячы т-р «Арт-ліхтар», эстрадна-цыркавы калектыў, а таксама дзіцячыя студыі эстэт.выхавання. Філармонія праводзіць штогадовы конкурс бальнага танца «Парад надзей», фестываль гітарнай музыкі «Віцебскі лістапад», удзельнічае ў правядзенні фестываляў імя І.І.Салярцінскага і «Беларуская музычная восень».
Да арт.Віцебская абласная філармонія. Ансамбль танца, музыкі і песні «Талака».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІГАФРЭНАПСІХАЛО́ГІЯ (ад аліга... + грэч. phrēn розум + псіхалогія),
раздзел спец. псіхалогіі, які вывучае псіхічнае развіццё і магчымасць яго карэкцыі ў дзяцей з інтэлектуальнымі недахопамі, распрацоўвае метады і прыёмы выхавання і навучання такіх дзяцей. Даныя алігафрэнапсіхалогіі выкарыстоўваюць у алігафрэнапедагогіцы. На Беларусі пытанні алігафрэнапсіхалогіі распрацоўваюць у Бел.пед. ун-це, Ін-це павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі. Даследаваны асаблівасці мыслення (Т.А.Працко), моўнай дзейнасці (К.Г.Ярмілава, Л.Г.Алексіна) разумова адсталых дзяцей, выяўленчай дзейнасці вучняў дапаможных школ (З.А.Апацкая), псіхал. структура затрымкі псіхічнага развіцця ў дзяцей дашкольнага ўзросту (А.С.Сляповіч).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ПЕДАГАГІ́ЧНЫ УНІВЕРСІТЭ́Тімя М.Танка.
Засн. ў 1922 як пед.ф-тБДУ, з 1931 Бел.дзярж. вышэйшы пед.ін-т, з 1935 Мінскі пед.ін-т, з 1993 ун-т, з 1995 імя М.Танка. У 1995/96 навуч.г. ф-ты: матэматычны, рус. філалогіі, дашкольнага выхавання, педагогікі і методыкі пач. навучання, муз.-пед., дэфекталогіі, сацыяльнай педагогікі і практычнай псіхалогіі, дауніверсітэцкай падрыхтоўкі. Навучанне дзённае, вячэрняе і завочнае. Аспірантура з 1934, дактарантура з 1992. З 1993 рыхтуе бакалаўраў і магістраў. Выдае час. «Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта», газ. «Настаўнік».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЎРЫЛАВЕ́Ц (Клара Усеваладаўна) (н. 18.11.1935, г. Слуцк Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н., праф. (1989). Чл.-кар.Бел. акадэміі адукацыі (1989). Скончыла БДУ (1957). У 1986—91 працавала ў Мінскім пед. ун-це. Аўтар прац па праблемах гуманізацыі і гуманітарызацыі пед. працэсу, гісторыі педагогікі, філасофіі адукацыі, маральнага выхавання, у т. л. манаграфіі «Выхаванне чалавечнасці» (1985).
Тв.:
Организация нравственного просвещения старшеклассников. Мн., 1974;
Нравственно-эстетическое воспитание школьников. 2 изд. Мн., 1988 (разам з І.І.Казімірскай);
Идейно-нравственное воспитание учащихся в процессе обучения. Мн., 1991 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБУЛЯ́ВІЧУС ((Dobulavičus) Андрус) (19.7.1896, б. маёнтак Паравеяй, Біржайскі р-н, Літва — 20.6.1938),
літоўскі паэт і публіцыст. Вучыўся ў Маскве ў Камуніст. ін-це нац. меншасцей Захаду (1922—25), Акадэміі камуніст.выхавання (1929—31), потым у Ін-це чырв. прафесуры. З 1927 жыў і працаваў у Беларусі. З 1935 у Мінску. У 1935 арыштаваны і беспадстаўна прыгавораны да 5 гадоў зняволення, дзе і загінуў. Рэабілітаваны ў 1957. Літ. дзейнасць пачаў у 1922. Аўтар зб. вершаў «Мая радзіма» (1936, Мінск, на літ. мове). Лірыцы Дабулявічуса ўласцівы песеннасць, пошукі новых выяўл. сродкаў. У нарысах узнімаў бел. тэматыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАПРАФЕСІ́ЙНАЯ ПАДРЫХТО́ЎКА,
агульнапрацоўная падрыхтоўка політэхн. і прафарыентацыйнага характару навучэнцаў агульнаадук. школ; базавы кампанент наступнага прафес. навучання. Мае на мэце садзейнічаць фарміраванню ўстойлівых арыентацый на прац. лад жыцця, маральна-псіхал. і ў пэўнай меры практычнай гатоўнасці да працы, выхаванню агульнай прац. культуры, развіццю творчых здольнасцей, інтэлектуальных і псіхафізіял. якасцей асобы. Будуецца на прынцыпах бесперапыннасці і пераемнасці, сумяшчэння навучання з працай, з’яўляецца важным сродкам прац.выхавання. Тэрмін «Д.п.» пашырыўся ў сувязі з рэкамендацыямі ЮНЕСКА і Міжнар. канферэнцыі працы (1965) па прафес.-тэхн. адукацыі і падрыхтоўцы, паводле якіх узровень прац. навучання ў агульнаадук. школах вызначаны як перадпрафесійны.