безвало́сы, ‑ая, ‑ае.

Пазбаўлены валасоў. І мускулістая безвалосая рука Раўбіча, упрыгожаная жалезным бранзалетам, павольна паказала на .. [курган]. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каланко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каланка. Каланковае футра. // Зроблены з футра, валасоў каланка. Каланковы пэндзаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ло́кан, ‑а, м.

Кучаравая ці завітая пасма валасоў. Ліда падымае галаву, адкідае з ілба цёмныя локаны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

застрыга́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. застрыгаць.

2. Абрад выстрыгання валасоў у маладой перад пасадам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пары́к, ‑а, м.

Накладная прычоска з натуральных ці сінтэтычных валасоў, нашытых на аснову. Насіць парык. Парык акцёра.

[Ад фр. perruque.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пастрыжэ́нне, ‑я, н.

Царкоўны абрад, які спраўляецца пры пасвячэнні ў манаства і які суправаджаецца падразаннем валасоў; пострыг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыньён, ‑а, м.

Жаночая прычоска з сабраных на патыліцы валасоў. // Накладныя валасы, якія маюць выгляд такой прычоскі.

[Фр. chignon.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вежэта́ль

(фр. végétal = раслінны)

касметычная вадкасць для валасоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Таркано́к ’шпілька для валасоў, заколка’ (Касп.). Да папярэдняга слова, параўн. жуковіна ’пярсцёнак’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пэ́ндзаль, -дзля, мн. -дзлі, -дзляў, м.

Пучок шчаціння, валасоў на ручцы для нанясення фарбы, клею на што-н.

Малярны п. П. мастака.

Валодаць пэндзлем (умець маляваць карціны).

|| памянш. пэ́ндзлік, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. пэ́ндзлевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)