Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пабо́ішча, ‑а, н.
1. Вялікая бітва; бой (у 1 знач.). Ты паўвайны прайшоў сумленныя салдатам, вынес на сваіх плячах не адно пабоішча.Ракітны.Не дай разгарэцца пабоішчам новым, Ты міру, адзінству свайму паслужы.Бачыла.// Месца, дзе адбывалася бітва.
2.Разм. Жорсткая бойка. Удзельнічаць у вулічным пабоішчы.
•••
Лядовае пабоішча — разгром наўгародцамі нямецкіх рыцараў-захопнікаў у 1242 г. у бітве на лёдзе Чудскога возера.
Мамаева пабоішча — а) пра вялікую сварку, бойку; б) пра поўны беспарадак. [Ад імя татарскага хана Мамая, які ў 14 ст. зрабіў спусташальнае нашэсце на Русь]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЯДРО́ША, Вядрошка,
рака ў Смаленскай вобл. Расійскай Федэрацыі, правы прыток Кацілаўкі (бас. Дняпра, недалёка ад г. Дарагабуж). Каля Вядрошы ў 1500 адбылася бітва паміж войскамі ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы. Гл.Бітва на Вядрошы 1500.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́РСКЛА,
рака ў Белгародскай вобл. Расіі, Сумскай і Палтаўскай абл. Украіны, левы прыток Дняпра (упадае ў Днепрадзяржынскае вадасх.). Даўж. 464 км, пл.бас. 14 700 км². Каля Ворсклы ў 1399 адбылася бітва паміж войскамі ВКЛ і Залатой Арды. Гл.Бітва на Ворскле 1399.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
асэнсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.
Зразумець, усвядоміць сэнс, значэнне чаго‑н. І дзіўныя пачуцці апанавалі мяне: да болю ў сэрцы захацелася паехаць туды, на поўдзень, дзе ідзе, шырыцца страшная бітва, якую нават цяжка асэнсаваць.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАТЭРЛО́О (Waterloo),
горад у Бельгіі, у правінцыі Брабант, на Пд ад Бруселя. Каля 30 тыс.ж. (1990). Каля Ватэрлоо 18.6.1815 адбылася бітва паміж англа-галандска-прускай арміяй і франц. войскамі Напалеона I. Франц. армія пацярпела паражэнне (з 72 тыс. было забіта 32 тыс. салдат і афіцэраў), што з’явілася апошнім знішчальным ударам для напалеонаўскай імперыі. Напалеон здаўся англічанам і быў высланы на в-аўСв. Алены. У Францыю зноў вярнуліся Бурбоны. У краінах Зах. Еўропы бітва пад Ватэрлоо вядома таксама як бітва пад Бель-Альянс (нас. пункт каля Ватэрлоо).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сабанту́й, ‑я, м.
У татараў і башкіраў — народнае свята, звязанае з заканчэннем вясенніх палявых работ. //перан.Разм. Шумлівая пагулянка; калатня; бітва. Во толькі звозіць яшчэ раз кампанію і ўчыніць суседзям невялічкі сабантуй, па-свойму, па-шафёрску.Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)