Абл.Буйная шраціна. [Дзед Талаш] палажыў штук шэсць гранкулек, і калі ўсё было гатова, тады пасадзіў на брамку пістон і ўжо болей цвёрдымі і ўпэўненымі крокамі накіраваўся ў Макушы.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Во́бласць (БРС, Яруш., КТС). Рус.о́бласть, ст.-слав.область, чэш.oblast, славац.oblasť. Запазычанне з ц.-слав. (Крукоўскі, Уплыў, 48; Курс суч., 149). Новае значэнне ’буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка’ з’яўляецца семантычнай калькай з рус. (Крукоўскі, Уплыў, 144).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАТАЛАУ́НСКІЯ ПАЛІ́,
раўніна ў Паўн.-Усх. Францыі (каля г. Каталаунум, сучасны г. Шалон-сюр-Марн), дзе ў чэрв. 451 адбылася буйная бітва ў час Вялікага перасялення народаў. Рым. войскі на чале з Аэцыем і іх саюзнікі (вестготы, бургунды, франкі, аланы і інш.) разбілі аб’яднаныя сілы гунаў, остготаў, гепідаў і інш. плямён на чале з Атылам. Бітва на К. п. спыніла нашэсце гунаў у Зах. Еўропу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СІ́МЕНС»
(Siemens),
буйная транснацыянальная карпарацыя Германіі па вырабе электроннага, энергасілавога, электратэхнічнага, мед., вайск і інш. абсталявання. Засн. Э.В.Сіменсам у Берліне ў 1847. На 1.1.2001 на прадпрыемствах «С.», якія знаходзяцца ў 190 краінах свету, працавала больш за 440 тыс.чал. У 1999/2000 фін. годзе грашовае абарачэнне карпарацыі склала 78,4 млрд. еўра, прыбытак — 3,4 млрд. Каля 70% даходу атрымана ад аперацый, якія вядуцца за межамі Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гепа́рд
(фр. guépard)
буйная драпежная жывёла сям. кашачых, якая водзіцца ў Азіі і Афрыцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Rindn -(e)s, -er
1) бык, вол; каро́ва, цялу́шка
2) plбуйна́я рага́тая жывёла
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ríndviehn
1) -(e)s, -e буйна́я рага́тая жывёла
2) -(e)s, -viecher лаянк. бы́дла
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
падкі́дыш, ‑а, м.
Дзіця, якое падкінута чужым людзям. Усынавіць падкідыша.// Пра птушак. Зязюля даволі буйная птушка, а выседжваюць яе яйкі часцей за ўсё дробныя птушкі — пеначкі, пліскі, малінаўкі. Калі з яек вылупліваюцца птушаняты, сярод іх знаходзіцца і падкідыш.Гавеман.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПРЫ́ПЯЦКА-ДНЯПРО́ЎСКАЯ СІНЕКЛІ́ЗА,
буйная адмоўная тэктанічная структура Усходне-Еўрапейскай платформы. Выцягнута ў паўн.-зах. напрамку на 900 км, шыр. да 200 км і больш Размешчана паміж Беларускай і Варонежскай антэклізамі на ПнУ і Украінскім шчытом на ПдЗ, накладзена на іх схілы, а таксама на познадэвонскія Прыпяцкі, Дняпроўскі рыфты і Брагінска-Лоеўскую седлавіну. Запоўнена асадкавымі адкладамі карбону, пярмі, трыясу, юры, мелу, палеагену, неагену і антрапагену магутнасцю да 12 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЙХСКАМІСАРЫЯ́Т (ням. Reichskommissariat),
буйнаяадм.-тэр. адзінка, створаная цывільнымі ням.-фаш.акупац. ўладамі на часова акупіраванай тэр.СССР у Вял.Айч. вайну. Паводле загаду А.Гітлера ад 17.6.1941 у вер. 1941 былі створаны Р. «Остланд» (уваходзіла ч.тэр. Беларусі) і «Украіна» (уваходзілі таксама паўд. раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай абл.), якія падзяляліся на генеральныя акругі. На чале Р. стаялі рэйхскамісары, якія падпарадкоўваліся міністру акупіраваных усх. тэрыторый А.Розенбергу ў Берліне.