зача́ць сов.

1. разг. нача́ть;

з. будаўні́цтва — нача́ть строи́тельство;

2. биол. зача́ть;

з. дзіця́ — зача́ть ребёнка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эскі́зны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эскіза; аформлены ў выглядзе эскіза. [Беразінец] падаў Алесю эскізны праект будаўніцтва, нанесены на кальку. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыягра́ма

(гр. diagramma = малюнак, фігура)

графічны малюнак, які наглядна паказвае суадносіны якіх-н. велічынь (напр. д. росту будаўніцтва).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэктагене́з

[ад гр. tekto(nike) = майстэрства будаўніцтва + -генез]

сукупнасць працэсаў развіцця верхніх пластоў Зямлі пад уплывам тэктанічных рухаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

асфальтабето́н, ‑у, м.

Будаўнічы матэрыял з сумесі шчэбеню (або гравію), пяску і асфальту (ужываецца ў дарожным, аэрадромным, гідратэхнічным і інш. відах будаўніцтва).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кааператы́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кааператыве, кааперацыі, належыць ім. Кааператыўны план. Кааператыўная гаспадарка. // Які ажыццяўляецца кааператывам. Кааператыўны гандаль. Кааператыўнае будаўніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канцэ́сія, -і, мн. -і, -сій, ж.

1. Дамова на здачу дзяржавай у эксплуатацыю прыватным прадпрымальнікам або іншаземным фірмам прамысловых прадпрыемстваў, прыродных багаццяў або іншых гаспадарчых аб’ектаў.

Міжнародныя канцэсіі.

К. на будаўніцтва чыгункі.

2. Само прадпрыемства, арганізаванае на аснове такой дамовы.

|| прым. канцэсі́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кансервава́ць

1. (харчовыя прадукты) konservieren [-´vi:-] vt; inmachen vt;

2. (будаўніцтва) vorübergehend stlllegen аддз. vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Buvorhaben n -s, -

1) будаўні́чы прае́кт

2) будаўні́цтва, будо́ўля

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

stlllegen аддз. vt спыня́ць, прыпыня́ць (будаўніцтва і да т.п.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)