БА́ЦІН (Мікалай Арсенавіч) (н. 8.3.1911, в. Юркіна Міжрэчанскага р-на Валагодскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне тэхналогіі апрацоўкі драўніны. Д тэхн. н. (1965), праф. (1966). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1972). Скончыў Архангельскі лесатэхн. ін-т (1936). У 1949—55 і 1961—70 прарэктар Бел. тэхнал. Ін-та. Навук. працы па тэорыі і практыцы рацыянальнай распілоўкі драўніны на піламатэрыялы.

т. 2, с. 360

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРАНАВЕ́Ц (Іван Нічыпаравіч) (н. 1.3.1932, пас. Камароўка Слуцкага р-на, Мінскай вобл.),

бел. гастраэнтэролаг і дыетолаг. Д мед. н., праф. (1984). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1956). З 1959 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. З 1989 гал. дыетолаг Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Навук. працы па пытаннях кардыялогіі, гастраэнтэралогіі і дыеталогіі.

Тв.:

Хронический гастрит: клиника, диагностика, лечение. Мн., 1995.

т. 3, с. 240

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБРА́МАЎ (Ігар Іванавіч) (н. 11.8.1954, г. Брэст),

бел. вучоны ў галіне мікраэлектронікі. Д фіз.-матэм. н. (1994). Скончыў БДУ (1976). З 1976 у БДУ, з 1983 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па мадэляванні і аналізе фіз. працэсаў у элементах і фрагментах схем мікра- і нанаэлектронікі.

Тв.:

Численное моделирование элементов интегральных схем. Мн., 1990 (разам з В.​В.​Харытонавым).

т. 1, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́РСКІ (Мікалай Аляксеевіч) (4.8.1904, г. Кастрама, Расія — 1.10.1968),

бел. савецкі вучоны ў галіне селекцыі с.-г. жывёлы. Д с.-г. н. (1967), праф. (1968). Скончыў Казанскі с.-г. ін-т (1926). З 1954 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі, з 1959 у Віцебскім вет. ін-це. Навук. працы па метадах фарміравання вытв. статкаў кастрамской і швіцкай парод буйн. раг. жывёлы. Дзярж. прэмія СССР 1945.

т. 5, с. 366

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЙНУТДЗІ́НАЎ (Эня Менабутдзінавіч) (н. 4.8.1937, г. Мурам, Расія),

бел. вучоны-эканаміст. Д эканам. н. (1993), праф. (1995). Скончыў Маскоўскі ін-т каляровых металаў і золата (1959). З 1970 у Бел. політэхн. акадэміі. Даследуе праблемы арганізацыі, планавання, эканам. эфектыўнасці вытв-сці. Аўтар прац «Рэалізацыя гаспразліковых мадэлей у ліцейных цэхах вытворчага аб’яднання» (у сааўт.) і «Удасканаленне планавання ліцейнай вытворчасці» (абедзве 1991) і інш.

т. 4, с. 440

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́ЛЬБІН (Якаў Абрамавіч) (н. 1.7.1925, г. Рагачоў Гомельскай вобл.),

бел. вучоны-эканаміст. Д эканам. н. (1970), праф. (1976). Скончыў Бел. ін-т нар. гаспадаркі (1949). З 1949 у Дзяржплане БССР. У 1950—94 у Ін-це эканомікі АН Беларусі. Даследуе праблемы эканомікі ліцейнай вытв-сці, прадукцыйнасць працы. Аўтар прац «Пытанні эканомікі ліцейнай вытворчасці» (1960), «Планаванне і рэзервы ліцейных цэхаў» і інш.

т. 5, с. 328

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРАБКО́Ў (Яўген Сямёнавіч) (4.3.1923, в. Сухары Магілёўскага р-на — 5.9.1981),

бел. вучоны ў галіне пульманалогіі. Д мед. н. (1970), праф. (1973). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1951). У 1957—58 у Бел. НДІ туберкулёзу. З 1962 у Разанскім мед. ін-це. Навук. працы па хірург. і хіміятэрапеўт. метадах лячэння туберкулёзу лёгкіх, вывучэнні пабочнага ўплыву хім. прэпаратаў на арганізм хворага.

т. 8, с. 40

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАТО́ВІЧ (Леанід Яўгенавіч) (4.5.1935, Мінск — 15.5.1995),

бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д. мед. н. (1976), праф. (1980). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1959). З 1961 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па дзіцячай хірургіі, гнойна-септычных ускладненнях у дзяцей.

Тв.:

Справочник по детской хирургии. Мн., 1980 (у сааўт.);

Техника выполнения хирургических операций: Справ. Мн., 1985 (у сааўт.).

т. 8, с. 176

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́ЦМАН (Яўсей Хаімавіч) (15.11.1893, г. Бабровіца Чарнігаўскай вобл., Украіна — 29 10.1970),

бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д мед. н. (1956), праф. (1962). Скончыў Кіеўскі мед. ін-т (1921). З 1921 у Бел. НДІ аховы мацярынства і дзяцінства, у 1938—68 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па прафілактыцы і лячэнні дзіцячых хвароб.

Тв.:

Рэўматызм у дзяцей. Мн., 1949;

Коклюш. Мн., 1959.

т. 8, с. 192

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЕ́САРАВА (Алена Паўлаўна) (5.10.1910, Вільня — 17.3.1972),

бел. вучоны-фізіёлаг. Д біял. н. (1960), праф. (1961). Скончыла Смаленскі мед. ін-т (1931). З 1949 заг. кафедры Бел. ін-та фіз. культуры, з 1964 у БДУ. Навук. працы па праблеме рэгуляцыі тонусу шкілетных мышцаў чалавека, уплыву заняткаў спортам на растучы арганізм.

Тв.:

Тонус скелетных мышц и его регуляция у здорового человека. Мн., 1960.

т. 8, с. 240

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)