Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ХІ-ЗІНДА́ (перс., літар. — жывы цар),
ансамбль мемарыяльна-культавых пабудоў; помнік сярэдневяковай архітэктуры ў г. Самарканд (Узбекістан). Пачаў складвацца ў 11—12 ст., у сучасным выглядзе з 14—15 ст. Уключае мазар Кусама ібн Абаса (1334, арнаментальныя насценныя размалёўкі, кафля; ч. дэкору 15 ст.), партальна-купальныя маўзалеі Шадзі-Мульк (1372), Хаджа-Ахмада (14 ст.), комплекс Туман-ака (пач. 15 ст.; чартак — 4-стаўповы купальны павільён, маўзалей, мячэць), т.зв. маўзалей Казі-задэ Румі (15 ст.) і інш. з керамічным шматколерным дэкорам.
Літ.:
Немцева Н.Б., Шваб Ю.З. Ансамбль Шах-и Зинда. Ташкент, 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКО́ЎСКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ ТЭА́ТР КЛАСІ́ЧНАГА БАЛЕ́ТАпад кіраўніцтвам Н.Дз.Касаткінай і У.Ю.Васілёва.Засн. ў 1966 як Харэаграфічны канцэртны ансамбльСССР «Малады балет». Арганізатар і першы маст. кіраўнік І.Майсееў
(да 1970). З 1971 наз. Канцэртны ансамбльСССР «Класічны балет» (кіраўнік Ю.Жданаў),
з 1978 Дзярж. канцэртны ансамбль «Маскоўскі класічны балет», з 1986 Маскоўскі дзярж.т-р балета СССР, з 1992 сучасная назва. З 1977 дырэктар і маст. кіраўнік Васілёў, гал. балетмайстар Касаткіна. У рэпертуары балеты «Хітрыкі Тэрпсіхоры» на муз. І.Штрауса, «Абліччы кахання» на зборную музыку; фрагменты з класічных балетаў «Сільфіда» Ж.Шнейцгофера, «Наталі, або Швейцарская малочніца» А.Гіравеца і М.Э.Карафы ды Калабрана (абодва 1980), «Чароўны камзол» М.Карэтнікава (1983), «Лебядзінае возера» (1988) і «Шчаўкунок» (1994) П.Чайкоўскага, «Дон Кіхот» Л.Мінкуса (1990), «Жызэль» А.Адана (1991), «Папялушка» С.Пракоф’ева (1993) і інш. У розны час у трупе працавалі: А.Гарбацэвіч, С.Ісаеў, У.Малахаў, І.Мухамедаў, Т.Палій, М.Перкун-Бебезічы, Г.Сцепаненка, В.Цімашова, Г.Шляпіна і інш.
Маскоўскі дзяржаўны тэатр класічнага балета. Сцэна з балета «Чароўны камзол».
анса́мбль пе́сні і та́нца — анса́мбль пе́сни и пля́ски;
◊ ні да та́нца ні да ружа́нца — ни бо́гу све́чка ни чёрту кочерга́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
«КЛА́СІК-АВАНГА́РД»,
бел.ансамбль салістаў. Створаны ў Мінску ў 1991, канцэртную дзейнасць вядзе з 1988. Кіраўнік У.Байдаў. У рэпертуары малавядомыя муз. творы розных часоў і стылявых кірункаў, ад стараж. музыкі да сучасных эксперыментаў. Зрабіў значны ўклад у развіццё сучаснай бел. камернай музыкі, аднавіў складаныя творы бел. аўтараў. Для ансамбля пішуць многія кампазітары, у т. л. замежныя. Па ініцыятыве калектыву і пры яго ўдзеле ў Віцебску з 1989 штогод праводзіцца фестываль камернай музыкі памяці І.Салярцінскага. Адзін з асн. выканаўцаў 1-га Міжнар. фестывалю сучаснай камернай музыкі (Мінск, 1991), фестываляў «Адраджэнне Беларускай капэлы» (з 1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТАЛАКА́»,
бел.ансамбль танца, музыкі і песні Віцебскай абл. філармоніі. Створаны ў 1993. Арганізатар, маст. кіраўнік і гал. балетмайстар М.Падаляк, хормайстар А.Падаляк, муз. кіраўнік В.Сіўцова. У складзе ансамбля харэаграфічная (12 чал.), вак. (6 чал.) і інстр. (7 чал.) групы. У аснове рэпертуару бел.нар. танцы, танцы народаў свету, бел.нар. песні ў апрацоўцы У.Зіневіча, А.Кашпура, А.Рашчынскага, М.Сіраты. Сярод пастановак: бел. нар.-сцэнічныя танцы «Ойра», «Закаблукі», «Вясковы вальс», «Брылі», «Баравенічкі», «Крупчанская кадрыль», «Прыдзвінскія забавы»; харэаграфічныя замалёўкі «Бабылі», «Межанская прабегліца»; бел.нар. песні, інстр. найгрышы «Стрыкач», «Драбавец», «Полька дзедава», «З рога ўсяго многа» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
квартэ́т
(іт. quartetto)
1) музычны твор для чатырох інструментаў або галасоў;
2) ансамбль з чатырох выканаўцаў (музыкантаў або спевакоў).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
квінтэ́т
(іт. quintetto)
1) музычны твор для пяці інструментаў або галасоў;
2) ансамбль з пяці выканаўцаў (музыкантаў або спевакоў).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
прапіле́і
(лац. propylaea, ад гр. propylaion = месца перад уваходам)
парадны, архітэктурна аформлены ўваход, брама ў горад, у архітэктурны ансамбль.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВЕЛІКАРУ́СКІ АРКЕ́СТР,
аркестр рус.нар. інструментаў. Створаны ў 1887 у Пецярбургу В.В.Андрэевым (кіраўнік да 1918) як ансамбль з 8 музыкантаў — «Гурток аматараў ігры на балалайках». У 1896 у яго склад уведзены домры, гуслі, пазней нар. духавыя і ўдарныя інструменты; ансамбль названы Велікарускі аркестр, з 1923 — Дзярж. Велікарускі аркестр імя Андрэева, у 1936—41 Аркестр рус.нар. інструментаў імя Андрэева Ленінградскай філармоніі. Рэпертуар аркестра ўключаў апрацоўкі рус.нар. песень, п’есы Андрэева, пералажэнні твораў рус. і замежных кампазітараў. У 1951 імя Андрэева прысвоена аркестру нар. інструментаў пры Ленінградскім радыё, у складзе якога былі некаторыя артысты былога Велікарускага аркестра (з 1951 Аркестр рус.нар. інструментаў, з 1991 Рускі нар. аркестр імя Андрэева С.-Пецярбургскага тэлебачання і радыё).