род кветкавых раслін сям. магноліевых. Каля 80 відаў. Пашыраны ва Усх. і Паўд.-Усх. Азіі, Амерыцы. Культывуецца больш за 15 відаў (лістападныя ва ўмераных, вечназялёныя ў трапічных і субтрапічных зонах).
Дрэвы і кусты з простым, часам буйным (да 1 м) лісцем. Лісце мае ў сабе алкалоіды, эфірны алей і гліказіды. Кветкі верхавінкавыя, адзіночныя, двухполыя. Плод — спіральная шматлістоўка. Лек. і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЯГА́РСКІ ВАДАСПА́Д (англ. Niagara Falls, верагодна, ад іракезскага вялікі шум),
вадаспад у Паўн.Амерыцы, на р.Ніягара. Падзяляецца Казіным в-вам на левую частку (належыць Канадзе; шыр. 792 м, выш. 51 м), праз якую праходзіць каля 85% усяго расходу вады, і правую (належыць ЗША; шыр. 305 м, выш. 54 м). У абход Н.в. з канадскага боку пабудаваны суднаходны канал Уэленд. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЗЫРАПЛО́ДНІК (Physocarpus),
род кветкавых раслін сям. ружавых. Каля 10 відаў. Пашыраны ва Усх. Азіі і Паўн.Амерыцы. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі інтрадукавана 8 відаў. Найб. вядомы П. каліналісты (Ph. opulifolius).
Лістападныя кусты выш. да 4 м з густой кронай. Лісце 3—5-лопасцевае. Кветкі белыя або ружовыя ў шчытках. Плод — складаная лістоўка. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ло́мас
(ісп. lomas = узгоркі)
тып пустыннай расліннасці ў Паўд.Амерыцы на ціхаакіянскім узбярэжжы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
лья́насы
(ісп. llanos = раўніны)
тып саваннаў у Паўд.Амерыцы (па левабярэжжы р. Арынока).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
анадо́нта
(н.-лац. anodonta)
прэснаводны малюск класа двухстворкавых, пашыраны ў Еўразіі, Амерыцы; бяззубка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
а́ддакс
(лац. addax)
жвачная парнакапытная жывёла сям. пустарогіх, пашыраная ў Амерыцы; нубійская антылопа.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
са́мба2
(ісп. zambo)
нашчадкі ад шлюбаў індзейцаў з неграмі ў Лац.Амерыцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВІ́НЬЯ-ДЭЛЬ-МАР (Viña del Mar),
горад у Чылі, у агламерацыі Вальпараіса. Засн. ў 1874. 319,4 тыс.ж. (1993). Порт на Ціхім ак.Чыг. станцыя. Хім., тэкст., харч.прам-сць. Паблізу нафтаперапр.з-д, нафтасховішча, нафтавая гавань.
Цэнтр турызму. Адзін з буйнейшых у Лац.Амерыцы прыморскіх кліматычных курортаў. Мяккі субтрапічны клімат міжземнаморскага тыпу спрыяльны для лячэння многіх хвароб і паўнацэннага адпачынку, асабліва ў снеж.—лютым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛАБА́МА (Alabama),
рака ў Паўн.Амерыцы, на ПдУ ЗША. Даўж. 640 км. Пл.бас. 115 тыс.км². Утвараецца ад зліцця рэк Куса і Талапуса, якія сцякаюць з паўд. адгор’яў Апалачаў. Цячэ па Прымексіканскай нізіне. Пасля злучэння з р. Тамбігбі наз. Мабіл, упадае ў аднайм. заліў Мексіканскага заліва. Разводдзе вясной, сярэдні расход вады 1790 м³/с. Вадасховішчы. Суднаходная ад г. Мантгомеры. У вусці марскі порт Мабіл.