Bíldung f -, -en

1) утварэ́нне, склада́нне

2) адука́цыя; выхава́нне;

állgemeine ~ агу́льная адука́цыя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Надуко́ваны ’выхаваны’ (Пятк.). З на‑адукованы, да адукаваць, адукацыя з наступным сцяжэннем галосных. Гл. дукаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гуманіта́рны, -ая, -ае.

1. Звернуты да асобы чалавека, да яго правоў і інтарэсаў.

Гуманітарныя праблемы.

2. Аб навуках: які звязаны з вывучэннем грамадства, культуры і гісторыі народа ў адрозненне ад прыродазнаўчых і тэхнічных навук.

Гуманітарная адукацыя.

|| наз. гуманіта́рнасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чатырохкла́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае чатыры класы, складаецца з чатырох класаў. Чатырохкласная школа.

2. У аб’ёме чатырох класаў. Чатырохкласная адукацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Fáchausbildung f -, -en прафесіяна́льная адука́цыя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Állgeméinbildung f -, -en агу́льная адука́цыя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

сямікла́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае сем класаў, складаецца з сямі класаў. Сямікласная музычная школа.

2. У аб’ёме сямі класаў. Сямікласная адукацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«У ДАПАМО́ГУ ПЕДАГО́ГУ»,

серыя навукова-метадычных часопісаў для настаўнікаў, выкладчыкаў, выхавальнікаў і кіраўнікоў устаноў адукацыі. Засн. ў 1995 у Мінску рэдакцыяй час. «Адукацыя і выхаванне», якая была і выдаўцом. З 2001 выходзіць у выд-ве «Адукацыя і выхаванне». У серыі 22 час., якія выдаюцца на бел. і рус. мовах, у час. «Замежныя мовы ў Рэспубліцы Беларусь» друкуюцца арт. яшчэ і на англ., ням., франц., ісп. і інш. мовах. Часопісы «Біялогія: праблемы выкладання», «Геаграфія: праблемы выкладання», «Мастацкая адукацыя і культура», «Матэматыка: праблемы выкладання», «Музычнае і тэатральнае мастацтва: праблемы выкладання», «Псіхалогія», «Тэхналагічная адукацыя», «Фізічная культура і здароўе», «Чалавек. Грамадства. Свет» і інш. выходзяць штоквартальна; «Беларуская мова і літаратура», «Гісторыя: праблемы выкладання», «Дэфекталогія», «Кіраванне ў адукацыі», «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячыя сад, школа», «Праблемы выхавання», «Сацыяльна-педагагічная работа», «Фізіка: праблемы выкладання», «Хімія: праблемы выкладання» — 1 раз у 2 месяцы; «Здаровы лад жыцця», «Русский язык и литература», «Пазашкольнае выхаванне» — штомесяц. У час. друкуюцца матэрыялы па праблемах навучання, выхавання, укаранення новых пед. тэхналогій, а таксама нарматыўна-метадычныя і дыдактычныя матэрыялы ў сувязі з рэфармаваннем сістэмы адукацыі.

У.​П.​Пархоменка.

т. 16, с. 152

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гуманіта́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адносіцца да свядомасці чалавека, чалавечага грамадства і яго культуры. Гуманітарная адукацыя. Гуманітарныя навукі.

2. Прасякнуты духам гуманізму; гуманны. Гуманітарнае мастацтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

education

[,edʒəˈkeɪʃən]

n.

выхава́ньне, узгадава́ньне n.; адука́цыя f.; асьве́та f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)