МЕРКА́ТАР [Mercator, лацінізаванае прозвішча Крэмера (van Kremer)] Герард (5.3.1512—2.12.1594), фламандскі картограф. Па заканчэнні ун-та ў Лувене займаўся вырабам дакладных аптычных прылад і выданнем картаў. У 1552 эмігрыраваў у Дуйсбург (Германія). Прапанаваў новыя прынцыпы пабудовы картаў, у т. л. некалькі картаграфічных праекцый, з якіх найб. вядома цыліндрычная роўнавугольная праекцыя карты свету (1569). Яе выкарыстоўваюць пры складанні картаў, дзе патрэбна дакладнае адлюстраванне вуглоў. Даследаваў зямны магнетызм і вылічыў каардынаты магнітнага полюса. Асн. праца — зборнік карт еўрап. краін, названых «Атласам» (1595).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэфле́ктар, ‑а, м.
1. Увагнутае люстра для адбіцця светлавых або цеплавых праменяў. Кінааператары здымалі вячэрнюю Маскву. Яркае святло рэфлектараў сляпіла.Савіцкі.«Магчыма, грэлкі давалі мала цеплыні, — крыху збянтэжана думаў я, — электрычная печка з рэфлектарам пройме да самых касцей».Паслядовіч.
2. Тэлескоп, у якім адлюстраванне атрымліваецца пры дапамозе ўвагнутага люстра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
-грама
(гр. gramma = запіс)
другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «запіс», «графічнае адлюстраванне».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
reflection[rɪˈflekʃn]n.
1.адлюстрава́нне (у розных знач.);
A high crime rate is a reflection of an unstable society. Высокі ўзровень злачыннасці адлюстроўвае няўстойлівы стан грамадства.
2. ро́здум, разважа́нне;
lost in reflection паглы́блены ў ро́здум
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
БІ́ЧЭР-СТО́У (Beecher-Stowe) Гарыет Элізабет (14.6.1811, г. Лічфілд, ЗША — 1.7.1896),
амерыканская пісьменніца. У рамане «Хаціна дзядзькі Тома» (1852) адлюстраванне жыцця неграў-рабоў спалучаецца з пропаведдзю прынцыпаў хрысц. маралі. Праблемам рабства ў ЗША прысвечаны публіцыстычная кн. «Ключ да хаціны дзядзькі Тома» (1853) і раман «Дрэд, аповесць пра праклятае балота» (1856). Аўтар рамана «Алдтаунскія старажылы» (1869) і інш., памфлета «Апраўданне лэдзі Байран» (1870), аповесцяў, апавяданняў, вершаў-медытацый на рэліг. тэмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́КТАРНАЯ ДЫЯГРА́МА,
графічнае адлюстраванне значэнняў велічыняў, якія мяняюцца па гарманічным законе, і суадносін паміж імі з дапамогай вектараў. Даўжыня вектара адпавядае амплітуднаму значэнню велічыні, вугал паміж вектарамі — зруху фаз паміж велічынямі і г.д. Выкарыстоўваецца ў электратэхніцы, акустыцы, оптыцы і інш.
Схема электрычнага ланцуга (а) з вектарнай дыяграмай токаў і напружанняў (б): L — індуктыўнасць; C — ёмістасць. R — актыўнае супраціўленне; I1, I2, I3 — сілы токаў і V1, V2, V3 — напружанне на адпаведных элементах ланцуга; φ — зрух фаз паміж токам і напружаннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў Барыс Георгіевіч (н. 26.11.1952, в. Цімкавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. графік і жывапісец. Скончыў Бел.АМ (1993). Работам уласцівы інтуітыўна-рэфлексійнае адлюстраванне падзей і навакольных аб’ектаў у спалучэнні з тонкай нюансіроўкай колеру: «У садзе» (1985), «Кветкі для нявесты» і «Палын — трава горкая» («Канфлікт»; абедзве 1986), «Жаночы партрэт» (1988), серыі «Пілігрымы» (1990—93), «Прастора» (1993—95), «Чорная прастора» (1995), «Знакі памяці» (1996—97). Аўтар публікацый па сучасным мастацтве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
odbicie
odbici|e
н.
1. адбіццё;
kąt ~a фіз. вугал адбіцця;
2.адлюстраванне, адбітак;
~e rzeczywistości — адлюстраванне рэчаіснасці;
teoria ~a філ. тэорыя адлюстравання;
3.перан. адбітак, след;
~e czasu — адбітак (след) часу;
4. водгук, водгулле;
5.навіг. адчальванне, адплыванне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
во́бразны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да вобраза (у 2 знач.). Вобразнае мысленне. Вобразнае абагульненне ўбачанага. Вобразнае адлюстраванне рэчаіснасці.
2. Яркі, жывы; яскравы. Вобразная мова. Вобразны выклад. □ З першых сваіх крокаў наша літаратурная байка ўбірала ў сябе мудрасць і дасціпнасць беларускіх народных прыказак і прымавак, іх вобразныя фарбы.Казека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эро́тыка
(гр. erotikos = любоўны)
1) пачуццёвасць, цікавасць да аголенага цела, да палавых адносін;
2) адлюстраванне аголенага цела і палавых адносін у літаратуры, жывапісе, кіна- і фотамастацтве, а таксама творы, які змяшчаюць такое адлюстраванне.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)