цыкл

(гр. kyklos = круг)

1) сукупнасць узаемазвязаных з’яў, працэсаў, якая складае замкнёны круг развіцця (напр. вытворчы ц., ц. развіцця лічынкі);

2) закончаны рад лекцый, канцэртаў, аб’яднаных агульнай тэмай;

3) шэраг мастацкіх твораў, якія складаюць закончанае цэлае і аб’яднаны агульнай тэматыкай;

4) пэўная група навук (прыродазнаўчых, грамадскіх, тэхнічных).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кво́та, ‑ы, ДМ квоце, ж.

1. Частка, доля, норма таго, што дапускаецца ў абмежаванай колькасці. Іміграцыйная квота. Імпартная квота.

2. Велічыня падатку, які ўстанаўліваецца з кожнай адзінкі абкладання. Падатковая квота.

3. У капіталістычным манапалістычным аб’яднанні — устаноўленая сіндыкатам або картэлем доля кожнага ўдзельніка ў агульнай вытворчасці, збыце прадукцыі.

[Ад лац. quot — колькі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́та, ‑ы, ДМ раце, ж.

Разм. Адна з частак агульнай платы, доўгу і пад. — Калі хочаце, з дазволу аддзела асветы я растэрміную гэтыя грошы на тры раты, калі хочаце — можаце плаціць адразу. Дубоўка. — Толькі за «Родныя з’явы» атрымаў сотню рублёў. У дзве ці ў тры раты... Лужанін.

[Лац.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гідрацэ́ле

(ад гідра- + гр. kele = уздуцце)

збіранне вадкасці ў абалонках яечка пры мясцовых запаленчых працэсах, пры агульнай вадзянцы або прыроджанае.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гомеапаля́рны

(ад гомеа- + гр. polos = вось, паварот);

г-ае злучэнне — хімічнае злучэнне, утворанае электроннай парай, агульнай для атамаў, якія спалучаюцца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

артагнаты́зм

(ад арта- + гр. gnathos = сківіца)

тып профілю твару, калі сківіцы не выступаюць уперад у адносінах да агульнай плоскасці аблічча.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ра́та

[польск. rata, ад лац. rata (pars) = вызначаная частка]

адна з частак агульнай платы, доўгу, якая ўносіцца ў вызначаны тэрмін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шарні́р

(ням. Scharbier, ад фр. charnière)

рухомае злучэнне дэталей, якое дазваляе ім паварочвацца толькі вакол агульнай восі або агульнага пункта.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АБАВЯЗА́ЦЕЛЬНАЕ ПРА́ВА,

сукупнасць цывільна-прававых нормаў, якія рэгулююць узнікненне, выкананне і спыненне абавязацельстваў і адказнасць за іх парушэнні. Абавязацельнае права Рэспублікі Беларусь выкладаецца ў аднайм. раздзеле Цывільнага кодэкса і інш. нарматыўных актах (некаторыя абавязацельствы рэгламентуюцца правіламі і палажэннямі, устаноўленымі мін-вамі і ведамствамі). Складаецца з агульнай і асаблівай частак. У агульнай ч. змешчаны нормы, якія вызначаюць паняцце абавязацельстваў, падставы да іх узнікнення, змест і парадак выканання і інш., а таксама падставы да спынення абавязацельстваў і адказнасць за іх парушэнне. Нормы асаблівай часткі рэгулююць асобныя віды абавязацельстваў (купля-продаж, мена, дарэнне, падрад, пастаўка і інш.).

Н.​А.​Карповіч.

т. 1, с. 9

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕ́ЛЬНІЦКІ АКТ 1501,

акт дзярж. уній паміж Польшчай і ВКЛ. Падпісаны 23.10.1501 у г. Мельнік (Падляшскае ваяв. ВКЛ, цяпер у Польшчы) пры абранні вял. князя ВКЛ Аляксандра на каралеўскі трон Польшчы. М.а. прадугледжваў у будучым выбары агульнага манарха для абедзвюх дзяржаў (зафіксаваны таксама ў Мельніцкім прывілеі 1501), устанаўленне агульнай грашовай сістэмы, правядзенне агульнай унутранай і знешняй палітыкі. Фактычна М.а. вёў да ліквідацыі дзярж. самастойнасці ВКЛ. У выніку шырокай апазіцыі сейм ВКЛ у 1505 не зацвердзіў М.а. і ён не набыў сілы. Планы польскіх магнатаў і шляхты здзейсніліся ў выніку заключэння Люблінскай уніі 1569.

А.​П.​Грыцкевіч.

т. 10, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)