Стрэмялі́на ‘брызгліна, Enonymus L.’ (гродз., Кіс.). Відаць, да стрэмя (гл.), паводле знешняга падабенства пладоў, параўн.: “каробачка, выспеўшы, лопаецца, і чорнае насенне вісіць некаторы час на валокнах”, гл. Янышкава, Этимология–1985, 42. Параўн. таксама польск.trzemielina ‘тс’, якое выводзяць з przemielina (Махэк, Jména, 141–142) або ад trzmiel ‘чмель’ (з-за двухколернасці чмялёў), гл. Брукнер, 581. Гл., аднак, польск.дыял.strzemielina ‘брызгліна’ (Варш. сл., калі гэта не з беларускай), што пацвярджае зыходную сувязь з *(s)tremę або другаснае з ім збліжэнне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэ́ма ‘галоўная думка, прадмет, змест твора; заданне’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.). Хутчэй праз ням.Thema, якое, у сваю чаргу, з лац.thema < грэч.θέμα (Рэйзак, 655). Літаратуразнаўчы тэрмін, паводле Краснея (Прабл. бел. філал., 64), запазычаны з рус.тема ў пачатку XX ст., дзе замацаваўся з часоў Ламаносава, аднак паралельна з ім ужываўся ў XVIII ст. адпаведнік грэчаскай форме фема ‘тс’ (Фасмер, 4, 40; Арол, 4, 58; Кохман, 235). Беласт.тема́т (Вруб.) з польск.temat ‘асноўная думка’ з пераносам націску на канец слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КЛІ́ЧАЎСКАЯ ПАРТЫЗА́НСКАЯ ЗО́НАў Вялікую Айчынную вайну,
тэрыторыя Клічаўскага, часткі сумежных з ім Асіповіцкага, Бялыніцкага, Бярэзінскага, Кіраўскага і інш. р-наў Магілёўскай вобл., якую кантралявалі партызаны. Стваралася з кастр. 1941 у ходзе баёў партызан за вызваленне Клічаўскага р-на ад акупац. улад. Да сак. 1942 партызаны разграмілі больш за 80 варожых гарнізонаў і паліцэйскіх участкаў. На пач. 1944 тэр. зоны склала больш за 3 тыс.км², дзе знаходзілася больш за 70 тыс. мірных жыхароў пад абаронай 18 тыс. партызан. На яе тэрыторыі ў розныя часы базіраваліся Бабруйскі падп. міжрайком КП(б)Б, Магілёўскі падп. абком КП(б)Б, штаб Магілёўскай ВАГ пры ім, раённыя падп. райкомы КП(Б)Б і ЛКСМБ, выдаваліся газ. «За Радзіму», «Голас партызана» і інш. З ліп. 1942 у Клічаве і в. Галынка Бярэзінскага р-на дзейнічалі партыз. аэрадромы. Стойкая абарона зоны (гл.Клічаўскія баі 1942, 1943, Кучынскі бой 1942) забяспечвала партызанам пастаянную сувязь з Вял. зямлёй, абарону насельніцтва ад карнікаў. У чэрв. 1944 партыз. фарміраванні зоны злучыліся з Чырв. Арміяй. У Клічаве ў гонар партызан насыпаны курган Славы, пастаўлены помнік; помнік на месцы прызямлення 1-га самалёта з Вял. зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЮЧЭ́ЎСКІ Васіль Восіпавіч (28.1.1841, с. Васкрасенскае, Мардовія — 25.5.1911),
расійскі гісторык.
Акад. (1900, чл.-кар. 1889), ганаровы акад. (1908) Пецярбургскай АН, д-ргіст.н. (1882). Скончыў Маскоўскі ун-т (1865), з 1882 праф. у ім. У пач. 20 ст. член Канстытуцыйна-дэмакр. партыі. З пазіцый пазітывізму даследаваў рас. гісторыю ад старажытнасці да 19 ст., падзяляў яе на 4 перыяды: «Русь Дняпроўская, гарадская, гандлёвая»; «Русь Верхняволжская, удзельна-княжацкая, вольназемляробская»; «Русь Вялікая, Маскоўская, царска-баярская, ваенна-землеўладальніцкая»; «Усерасійскі, імператарска-дваранскі перыяд прыгонніцкай гаспадаркі, земляробскай і фабрычна-заводскай». Аўтар прац «Баярская дума Старажытнай Русі» (1882), «Паходжанне прыгоннага права ў Расіі» (1885), «Гісторыя саслоўяў у Расіі» (1887), «Пётр Вялікі сярод сваіх супрацоўнікаў» (1901) і інш. Лекцыі К. па рас. гісторыі, гістарыяграфіі і крыніцазнаўстве, прачытаныя ім з 1871 у шэрагу ВНУ Масквы, ляглі ў аснову «Курса рускай гісторыі» (ч. 1—5, 1904—21). Увёў у навук. ўжытак каштоўныя дакумент. крыніцы, у т. л.стараж.-рус. жыціі святых. Сярод вучняў К. А.А.Кізеветэр, П.М.Мілюкоў, М.М.Пакроўскі.
Тв.:
Соч.Т. 1—9. М., 1987—90;
Русская история: Полный курс лекций. Кн. 1—3. М., 1993.
Літ.:
Нечкина М.В. В.О.Ключевский: История жизни и творчества. М., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЦЫЯНА́ЛЬНАЕ І ІРАЦЫЯНА́ЛЬНАЕ,
узаемавызначальныя і ўзаемавыключальныя філас. паняцці, якія характарызуюць меру падуладнасці з’яў рэчаіснасці розуму чалавека; вызначаюць пазнанне і дзейнасць чалавека. Рацыянальнае (ад лац. rationalis разумны) — тое, што адносіцца да сферы розуму (развагі), што ім пазнана, абгрунтавана. Для рацыянальнага пазнання характэрна спасціжэнне рэчаіснасці ў адпаведнасці з законамі логікі, нормамі і правіламі мыслення, вынікам чаго з’яўляюцца мэтазгодныя ідэі, здольныя знайсці практычнае ўвасабленне. Вылучаюцца 2 формы рацыянальнага: развагавае (пазнанне адноснага) і разумовае (пазнанне абсалютнага; гл.Развага і розум). Рацыянальнае звычайна супрацьпастаўляюць і рацыянальнаму, і пачуццёваму. Ірацыянальнае (ад лац. irrationalis неразумны, несвядомы) — тое, што выходзіць па-за межы розуму і несумяшчальнае з ім; выступае асновай некаторых філас. кірункаў, напр., інтуітывізму, валюнтарызму і інш. Паняцце ірацыянальнага мае важнае значэнне ў гнасеалагічным плане, яно звязана з немагчымасцю суб’екта спасцігнуць «канчатковую» ісціну. Аднак у працэсе развіцця практыкі, пазнання і мыслення спектр ірацыянальнага ў пазнанні звужаецца. Паняцці Р. і і. атрымліваюць рознабаковую трактоўку і знаходзяць увасабленне ў філас. кірунках, тыпах тэарэт. асэнсавання рэчаіснасці — рацыяналізме і ірацыяналізме.
Літ.:
Порус В.Н. Парадоксальная рациональность. М., 1999;
Рациональность на перепутье. Кн. 1—2. М., 1999;
Иванов А.В. Пути противостояния современному иррационализму // Вест. Моск. ун-та. Сер. 7. Философия. 2000. №6.
нямецкі мовазнавец-славіст. Замежны чл.-кар.АНСССР (з 1928). Скончыў Пецярб.ун-т, з 1909 выкладаў у ім. З 1917 праф. Саратаўскага і Юр’еўскага (г. Тарту) ун-таў. З 1921 узначальваў кафедру славістыкі Лейпцыгскага, з 1926 Берлінскага ун-таў. У 1925 заснаваў у Лейпцыгу міжнар.час. «Zeitschrift für slavische Philologie» («Часопіс славянскай філалогіі», выд. працягваецца). Даследаваў уплыў на слав. мовы інш. індаеўрап. (найперш грэч.) і неіндаеўрап. моў, слав. запазычанні ў неслав. мовах. На падставе вывучэння геагр. назваў лакалізаваў прарадзіму славян на Палессі («Матэрыялы па гістарычнай этналогіі Усходняй Еўропы», 1932—34). Выдаў серыю манаграфій па філалогіі і культуры слав. народаў (т. 1—10, 1925—33). Стварыў «Этымалагічны слоўнік рускай мовы» (т. 1—3, 1953—58) — найб. поўны збор усх.-слав., у т. л.бел., этымалагічнага матэрыялу. Бел. анамастычны матэрыял прадстаўлены ў распачатых ім шматтомных выданнях: «Слоўнік рускіх гідронімаў» (выходзіць з 1961), «Слоўнік рускіх геаграфічных назваў» (з 1962). Прымаў удзел у акад. канферэнцыі па рэформе бел. правапісу і азбукі (1926, Мінск).
Тв.:
Рус.пер. — Этимологический словарь русского языка. Т. 1—4. 3 изд. СПб., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮРКЕ́ВІЧ Мікалай Рыгоравіч (н. 18.2.1928, в. Сяргеевічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. правазнавец, сацыёлаг. Д-рюрыд.н. (1969), праф. (1970). Засл. юрыст Рэспублікі Беларусь (1996). Скончыў Мінскі юрыд.ін-т (1950) і працаваў у ім, а пасля пераўтварэння яго — на юрыд. ф-це БДУ (у 1974—94 заг. кафедры). Адзін з арганізатараў і кіраўнік міжнар. арбітражнага суда пры Бел. гандлёва-прамысл. палаце (1994). Гал. рэдактар створанага імчас. «Прамыслова-гандлёвае права» (з 1996). Навук. працы па праблемах сям’і, сямейнага права, сацыялогіі, грамадз. працэсуальнага права, прац. права. Аўтар шэрагу навук. прац і навуч. дапаможнікаў. Удзельнічаў у законапраектных работах, быў у складзе групы, якая распрацавала праект Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994. Распрацаваў таксама канцэпцыю новага Грамадз. працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і яго тэкст, праекты інш. законаў.
Тв.:
Семья в современном обществе. Мн., 1964;
Заключение брака по советскому праву. Мн., 1965;
Советская семья: Функции и условия стабильности. Мн., 1970;
Основания развода по советскому семейному праву. Мн., 1970;
Трудовой коллектив и его руководитель. Мн., 1976;
Научно-практический комментарий к Гражданскому процессуальному кодексу Белорусской ССР. Мн., 1989 (у сааўт.);
Комментарий к Кодексу о браке и семье Белорусской ССР. Мн., 1990.
2. Бязладны, хаатычны; бяссэнсны. А думкі, бесталковыя, дзікія думкі заварушыліся ў ім [у Васілю] скора-скора, як снег.Колас.[Дубовік] ішоў дадому з такім адчуваннем, нібы толькі закончыў нейкую бесталковую беганіну.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
віно́ўнік, ‑а, м.
1. Той, хто вінаваты ў чым‑н. Калі здаралася, што хто-небудзь крыўдзіў Толіка,.. Алёша, як віхор, налятаў на віноўніка, гатовы з ім сурова разлічыцца.Васілевіч.
2. Той, хто з’яўляецца прычынай чаго‑н. Віноўнік урачыстасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абру́с, ‑а, м.
Кавалак тканіны спецыяльнага вырабу, якім засцілаюць стол; настольнік. Гаспадыня прынесла абрус з прошыўкай на сярэдзіне і заслала ім стол.Кулакоўскі./уперан.ужыв.Чымся родным, мілым, даўно знаёмым веяла ад аксамітных абрусаў маладога жыта.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)