2.узнач.прым. Які не мае свабоды, заняволены. Але верылі мы, Што не вечна тут цьма, І не вечна наш край будзе скуты.Журба.Даволі тупасці, слепасці Люду, што ў горы гарбеў! Б’е гнеў Петрапаўлаўскай крэпасці — Скутага розуму гнеў.Грачанікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стара́ннасць, ‑і, ж.
Уласцівасць стараннага; дбайнасць, руплівасць. Я абавязаны пані Бажэне ўдвая: і за яе вялікую стараннасць паўней пазнаёміць нас з Прагай, і за тое, што калі б не яна, у мяне не адбылася б адна хвалюючая сустрэча.Краўчанка.Комлік першы ўбачыў .. [Дзіміну] і тут жа са стараннасцю ўзяўся за работу.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старарэ́чышча, ‑а, н.
Старое рэчышча ракі. Па Кавалёўцы даўно хадзілі чуткі, [я]шчэ Ягор быў малы, што недзе тут ляжала старарэчышча, і калі французскі імператар Напалеон уцякаў з Масквы, то ў гэтым месцы пусціў пад лёд сваю залатую карэту.Карамазаў.Дняпро заліў паплавы .. Старарэчышчы ператварылася ў пратокі, у доўгія азёры.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
су́мна,
1.Прысл.да сумны.
2.безас.узнач.вык. Пра пачуццё суму, якое адчувае хто‑н. Карызну стала сумна, маркотна, як чалавеку, які разлучыўся з блізкімі людзьмі.Зарэцкі.[Толю] стала сумна сядзець тут аднаму.Якімовіч.Як ні старалася Граноўская, каб гасцям не было сумна, нічога з гэтага не выходзіла.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уле́жаць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.
Змагчы прабыць некаторы час у ляжачым становішчы; астацца ляжаць. — Хоць Міхаіл Пятровіч прыпісаў мне пасцельны рэжым, але ўлежаць я не мог.С. Александровіч.Снарады клаліся густа і трапна. Улежаць пад такім агнём было цяжка.Машара.— Ты думаеш, дзеравіна гэта доўга ўлежыць тут? — паківала галавой жанчына [экскаватаршчыку].Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарапа́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Рмн. ‑шак; ж.
1.Памянш.-ласк.да чарапаха. Лодкі пад’язджалі да берага, людзі зносілі ў шатры чарапашкі. Тут іх разбівалі і чагосьці шукалі ў сярэдзіне.Маўр.
2. Насякомае атрада клапоў, небяспечны шкоднік злакавых раслін. Дразды і гракі ў вялікай колькасці знішчаюць шкодніка палёў — чарапашку.Гавеман.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шо́сты, ‑ая, ‑ае.
1.Ліч.парадк.да шэсць. І тут Сцёпка не выказаў здзіўлення. — А я, каб паступаў, то наступаў бы ў шосты клас.Колас.І вось перад намі купэ шостага вагона плацкартнага.Васілёнак.
2.узнач.наз.шо́стая, ‑ай, ж.Шостая частка. Адна шостая.
3.узнач.пабочн.шо́стае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчэць, ‑і, ж.
Разм. Тое, што і шчацінне. Сям-там на задворках п[а]лае агнём салома, а вецер разносіць гарэлы пах свіней шчэці.Колас.Жылісты, зарослы чорнай шчэццю мужык кіраваў да плыта.Радкевіч.Шчэць лясоў на вяршынях, на вышэйшых схілах то там, то тут танула ў клубах дыму, знікала з вачэй.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шырокаэкра́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае шырокі экран. [Рэпнік:] — Ты ведаеш, я прыехаў, дык тут усяго нейкіх пару дамоў было. Увесь горад у зямлі быў, у падмурках. А цяпер, бачыш, як раздаўся, вырас. Шырокаэкранны кінатэатр, універмаг, тэхнікум.Кудравец.// Які зроблены, прызначаны для шырокага экрана. Шырокаэкраннае кіно тыпу «Сінерамы», бясспрэчна, мае добрую будучыню.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ändern
1.
vt перарабля́ць, мяня́ць
das ändert die Sáche — гэ́та мяняе́ спра́ву
2.
(sich) (па)мяня́цца
sich von Grund aus ~ — змяні́цца карэ́нным чы́нам
darán lässt sich nichts ~ — тут нічо́га не зро́біш [не дапамо́жаш]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)