Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
lean1[li:n]adj.
1. худы́, хударля́вы
2. по́сны, нятлу́сты (пра мяса)
3. ця́жкі (пра час);
a lean year for business ця́жкі год для бі́знесу
4. экано́мны, канкурэнтаздо́льны (пра фірму, арганізацыю і да т.п.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ЖАЎРУ́К (Алесь) (сапр.Сінічкін Аляксандр Дзмітрыевіч; 19.8.1910, г. Сянно Віцебскай вобл. — 23.8.1942),
бел.паэт. Скончыў Маскоўскі ін-т гісторыі, філасофіі і л-ры (1938). Загінуў у баях пад Сталінградам. Друкаваўся з 1926. У зб-ках «Ручаіны» (1936), «Дняпро выходзіць з берагоў» (1938) аптымістычны пафас, рамантыка прац. будняў, эстэтычная завершанасць. Апяваў героіку грамадз. вайны, рэв. подзвіг («Чапаеў», «Рагачоўскі сшытак», «Песня пра дукорскіх партызан»). Паэма «Крывёю сэрца» (1938) пра барацьбу з фашызмам у Іспаніі. З А.Ушаковым напісаў для дзяцей паэмы «Пра майго таварыша», «Пра слаўных папанінцаў нашага дзетсада» (абедзве 1939), лібрэта аперэты «Зарэчны барок».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗА СВАБО́ДНУЮ БЕЛАРУ́СЬ»,
франтавая газета. Выдавалася з 18 сак. да ліст. 1942 на бел. мове палітупраўленнем Калінінскага фронту пры ўдзеле ЦККП(б)Б. Рэдактар І.Д.Гурскі. Была разлічана на жыхароў акупіраванай тэр. рэспублікі і бел. партызан. Інфармавала пра падзеі на франтах і ў сав. тыле, прапартыз. барацьбу, злачынствы ворага. Змяшчала артыкулы пра герояў вайны, творы Я.Коласа, П.Броўкі, П.Глебкі, К.Губарэвіча, К.Крапівы, П.Панчанкі, М.Танка, а таксама рус. пісьменнікаў У.Вішнеўскага, А.Суркова, М.Ціханава, І.Эрэнбурга і інш. Друкавала паведамленні пра дзейнасць навук. устаноў і творчых аб’яднанняў Беларусі ў сав. тыле. Выдавала сатыр. лісток «Партызанская дубінка».