voluminous

[vəˈlu:mɪnəs]

adj.

1) абшы́рны, прасто́рны

2) шматтамо́вы (пра твор)

3) пло́дны, пладлі́вы (пра пісьме́ньніка)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

паадкру́чвацца, ‑аецца; зак.

Адкруціцца ў многіх месцах; адкруціцца — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх. Гайкі паадкручваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паажыва́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Разм. Ажыць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Лясы паажывалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассупо́ніцца, ‑ніцца; зак.

Развязацца (пра супоню). // Аказацца з развязанай або аслабленай супоняй (пра запрэжанага каня). Конь рассупоніўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таваразна́ўства, ‑а, н.

Сукупнасць ведаў пра тавар як прадмет гандлю, пра яго ўласцівасці, гатункі і спажывецкае значэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зано́рысты, ‑ая, ‑ае.

1. Спец. З паглыбленнямі, з касымі слаямі (пра дрэва, драўніну).

2. Зрэзаны (пра бераг).

3. перан. Наравісты, упарты (пра чалавека, жывёлу). Занорысты чалавек. // Які выяўляе наравістасць. Занорысты характар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арыя́нства

(ад арыянін)

плынь у хрысціянстве, заснаваная ў 4 ст свяшчэннікам Арыем з Александрыі; аспрэчвала афіцыйнае вучэнне царквы пра адзіную сутнасць тройцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

капатава́ць

(фр. capoter)

1) пакрываць капотам частку самалёта, аўтамабіля і інш.;

2) перакульвацца праз насавую (маторную) частку пры аварыі (пра самалёт, аўтамабіль).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

кауда́льны

(ад лац. cauda = хвост)

анат. размешчаны на падоўжнай восі цела чалавека або жывёлы бліжэй да хваста (пра якін. орган; проціл. краніяльны).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

інтэнсі́ўны

(п.-лац. intensivus, ад лац. intensio = напружанне)

1) узмоцнены, напружаны, які дае высокую прадукцыйнасць (напр. і-ая праца, і-ае развіццё жывёлагадоўлі);

2) перан. яскравы, насычаны (пра колер).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)