сістэма адліку часу па гадзінных паясах, што распасціраюцца ўздоўж мерыдыянаў з даўгатой, кратнай 15°. Нумарацыя 24 паясоў (ад 0 да 23) вядзецца з З на У ад Грынвіцкага мерыдыяна. П.ч. у сумежных паясах адрозніваецца на 1 гадз. Межы часавых паясоў звычайна праводзяць па дзярж. і адм. граніцах, па рэках, хрыбтах і інш. Ва ўсіх пунктах, якія знаходзяцца ў межах аднаго пояса, лічыцца адзін і той жа час сярэдняга мерыдыяна дадзенага пояса. П.ч. уведзены ў 1883 у ЗША, у СССР — з 1919. Гл. таксама Дэкрэтны час, Мясцовы час.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРШАСНАРО́ТЫЯ (Protostomia),
падраздзел двухбакова-сіметрычных беспазваночных жывёл, у якіх ротавая адтуліна ўтвараецца на месцы першаснага рота (бластапора) або яго пярэдняй часткі, анальная — на заднім канцы цела. Уключае імшанак, кольчатых чарвей, круглых чарвей, малюскаў, немертын, мечаногіх, плоскіх чарвей, фаранід, членістаногіх, аніхафор, калючагаловых. Проціпастаўляюцца другаснаротым, у якіх ротавая адтуліна ўтвараецца незалежна ад першаснага рота.
Шкілет вонкавы (кутыкула, хіцін ці ракавіна); пярэдняя і задняя кішкі развіваюцца праз прагінанне эктадэрмы; нерв.сістэма прадстаўлена нерв. ствалом і гангліямі (нерв. вузламі), выдзяляльная — нефрыдыямі. Драбленне яйца спіральнае (калі не зменена другасна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКАЕ ДЗЯРЖА́ЎНАЕ ПРАДПРЫЕ́МСТВА «ЗАВО́Д КАМЕРТО́Н» Створана ў г. Пінск Брэсцкай вобл. ў 1979. Уваходзіць у склад бел. навукова-вытв. аб’яднання «Інтэграл». Спецыялізуецца на вытв-сці крэмніевых пласцін — канстр. аснове для вырабу інтэгральных схем і мікрапрацэсарнай тэхнікі. Тэхналогія вытв-сці навукаёмістая. Сістэма якасці сертыфікавана ў адпаведнасці з міжнар. стандартамі. Асн. прадукцыя (2000): пласціны з монакрышт. крэмнію, лічбавыя вымяральнікі артэрыяльнага ціску, электронныя наручныя гадзіннікі, электронныя лічыльнікі крокаў (метраў): электронныя гадзіннікі-тэрмометры, электронныя гульні. З мэтай маркетынгу на ім арганізавана бел.-амерыканскае прадпрыемства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫНЦЫПА́Т (ад лац. principatus кіруючая роля, імператарская ўлада),
форма ўлады ў Стараж. Рыме, асобы від манархіі, усталяваны Аўгустам у 27 да н.э.Сістэма П. фармальна захоўвала асновы рэсп. форм кіравання, але рэальная ўлада знаходзілася ў руках імператара, які быў галоўнакамандуючым усімі рым. арміямі, кіраваў б.ч. правінцый, быў вышэйшым апеляцыйным суддзёй імперыі і практычна галоўным заканадаўцам. Перыяд П., т.зв. Ранняй Імперыі, ахоплівае праўленне дынастый Юліяў-Клаўдзіяў [27 да н.э. — 68 н.э.], Флавіяў [69—96], Антанінаў [96—192].
Літ.:
Егоров А.Б. Рим на грани эпох: Пробл. рождения и формирования принципата. Л., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫРО́ДНАЕ РАЯНАВА́ННЕ,
сістэма тэрытарыяльнага падзелу, заснаваная на выяўленні прыродных асаблівасцей і супадпарадкаванні індывід.тэр. адзінак рознага рангу па адной або некалькіх адзнаках. Стварае аснову для распрацоўкі і ажыццяўлення рэгіянальных мерапрыемстваў па рацыянальным прыродакарыстанні, ахове прыроды і планаванні гасп. дзейнасці чалавека. Адлюстроўваецца на картасхемах, якія суправаджаюцца тлумачальнай запіскай або манаграфіяй з сістэматызаваным апісаннем кожнага прыроднага рэгіёна па пэўнай схеме. На Беларусі распрацаваны агракліматычнае раянаванне, геабатанічнае раянаванне, геамарфалагічнае раянаванне, гідралагічнае раянаванне, глебава-геаграфічнае раянаванне, зоагеаграфічнае раянаванне, ландшафтнае раянаванне, фізіка-геаграфічнае раянаванне, таксама геахім., гідрагеал., інжынерна-геал., прыродна-меліярац. і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
со́нечны, -ая, -ае.
1.гл. сонца.
2. Які грунтуецца на скарыстанні энергіі Сонца.
С. рухавік.
3. 3 яркім святлом сонца.
Сонечнае надвор’е.
С. бок кватэры (які выходзіць на поўдзень).
4.перан. Радасны, шчаслівы.
Сонечная ўсмешка.
○
Сонечная ванна — праграванне цела сонечным цяплом на адкрытым паветры.
Сонечная сістэма — сукупнасць нябесных цел, якая складаецца з Сонца і планет, што рухаюцца вакол яго.
Сонечнае спляценне — спляценне сімпатычных нерваў, размешчанае па паверхні брушной аорты.
Сонечны гадзіннік — гадзіннік, які складаецца з цыферблата і вертыкальнага стрыжня, што кідае на цыферблат цень, паказваючы час.
Сонечны ўдар — хваравіты цяжкі стан, які ўзнікае ў выніку перагрэву на сонцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ка́ртка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
1. Прамавугольны лісток паперы або кардону для запісу якіх-н. звестак.
Каталожная к.
Лічбы на картках.
2. Фатаграфічны здымак (разм.).
К. для пасведчання.
3. Пасведчанне, уліковы дакумент і пад. ў выглядзе невялікага ліста цвёрдай паперы.
Уліковая к.
Візітная к.
○
Банкаўская плацежная картка — плацежны інструмент, які забяспечвае доступ да банкаўскага рахунку і правядзенне безнаяўных плацяжоў за тавары і паслугі, атрыманне наяўных грашовых сродкаў і ажыццяўленне іншых аперацый.
|| памянш.ка́ртачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым.ка́ртачны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).
Картачная сістэма.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бюракра́тыя
(фр. bureaucratie, ад bureau = бюро + гр. kratos = улада)
1) сістэма кіравання, пры якой асноўную ролю выконвае адміністрацыйны апарат, далёкі ад інтарэсаў грамадства;
2) чыноўніцтва.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)