УКРАІ́НСКАЯ НАРО́ДНАЯ РЭСПУ́БЛІКА (УНР). Абвешчана 7(20).11.1917 у Кіеве Укр.цэнтр. радай
(УЦР) як укр.нац. дзяржава ў складзе федэратыўнай Расіі, з 9(22).1.1918 — незалежная дзяржава. 29.4.1918 ген. П.П.Скарападскі пры падтрымцы герм.акупац. войск скінуў УЦР і ліквідаваў УНР, замест якой абвешчана Укр. дзяржава (Гетманшчына). У снеж. 1918 УНР адноўлена Укр. дырэкторыяй. У 1918—20 УНР знаходзілася ў стане процістаяння з РСФСР, Укр.Сацыяліст.Сав. Рэспублікай (УССР) і белагвардз. урадам ген. А.І.Дзянікіна, была ў саюзе з краінамі аўстра-герм.ваен. блоку і Польшчай. У студз.—ліст. 1919 існавала Саборная Украіна — аб’яднанне УНР і Заходнеўкр. Нар. Рэспублікі (створана ў ліст. 1918 у Галіцыі). Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 амаль усе ўкр. этнічныя землі ўвайшлі ў склад УССР і Польшчы. Урад УНР да 1965 існаваў у эміграцыі пад кіраўніцтвам С.В.Пятлюры (да 1926),
потым А.Лявіцкага і С.Вятвіцкага. Больш падрабязна пра УНР гл. ў арт.Цэнтральная рада, Украінскай дырэкторыі ўрад і ў раздзеле Гісторыя арт.Украіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РНЫ (Černý) Адольф (19.8.1864, г Градзец-Кралаве, Чэхія — 27.12.1952),
чэшскі пісьменнік, вучоны-славіст. Д-рфілал.н. (1946). Чл.Чэш. акадэміі навук і мастацтваў (1925). Скончыў настаўніцкі ін-т (1883). У 1898 заснаваў час. «Slovanský přehled» («Славянскі агляд»), у якім змяшчаліся матэрыялы пра грамадскае, культ. і літ. жыццё слав. народаў, у т. л. і беларусаў. У 1898—1904 заг.Этнагр. музея, у 1901—20 выкладчык слав. моў Карлава ун-та ў Празе. У 1890-я г. наведваў Беларусь, запісваў бел. фальклор («Беларускія песні з Дзісенскага павета Віленскай губерні», 1895). Надрукаваў арт. «Беларускі часопіс» (1906) і «З Беларусі» (1909), прысвечаныя бел. газетам «Hama доля» і «Наша ніва». У арт. «Беларускія нацыянальныя і культурныя імкненні ў 1909—1910 гг.» (1911) характарызаваў літ. рух на Беларусі. Аўтар кніг і артыкулаў пра славян «Славянства ў час сусветнай вайны» (1919), «Выбраныя паэтычныя творы» (т. 1—4, 1928—29). Пераклаў на чэш. мову асобныя вершы Я.Купалы, Я.Коласа, Цёткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПІЯНА́Ж (ад ням. Spion шпіён ад spähen сачыць, падглядваць),
злачынства супраць дзяржавы і парадку ажыццяўлення ўлады і кіравання. Паводле крымін. заканадаўства Рэспублікі Беларусь (арт. 358 КК) заключаецца ў перадачы, выкраданні, збіранні або захоўванні з мэтай перадачы замежнай дзяржаве, арг-цыі ці іх прадстаўнікам звестак, якія складаюць дзяржаўную тайну; перадачу ці збіранне па заданні замежнай разведкі інш. сакрэтных звестак для выкарыстання іх на шкоду інтарэсам краіны і грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам або асобам без грамадзянства. Караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 7 да 15 гадоў. Асоба, якая ўчыніла Ш., але добраахвотна спыніла сваю злачынную дзейнасць, паведаміла пра гэта дзярж. органам, аказала садзейнічанне ў прадухіленні шкодных вынікаў, вызваляецца ад крымін. адказнасці. Дзеючае заканадаўства Рэспублікі Беларусь, апрача аховы дзярж. тайны, змяшчае прававыя нормы, якія забяспечваюць ахову камерцыйнай і банкаўскай тайны (арт. 254 КК). Выкраданне або збіранне незаконным спосабам звестак пра такую тайну з мэтай яе выдавання або незаконнага выкарыстання таксама разглядаецца як крымін. злачынства і караецца ў адпаведнасці з законам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПАСТЫ́ЛЬ (ад грэч. hypostylos які падтрымліваецца калонамі),
у архітэктуры Стараж. Усходу (Егіпет, Іран) вялікая зала храма або палаца са шматлікімі, шчыльна пастаўленымі калонамі (напр., храм Амона-Ра ў комплексе Карнак, 14—12 ст. да н.э.).
Да арт.Гіпастыль. Залы храма Амона-Ра ў комплексе Карнак. 14—12 ст. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯНЕ́ЎСКІ Казімір Іванавіч (23.8.1896, г.п. Ліцін Вінніцкай вобл., Украіна — 3.7.1968),
бел. альтыст. Засл. арт. Беларусі (1955). Вучыўся ў Варшаўскай кансерваторыі (1918—21). Працаваў у аркестрах муз. т-раў Вінніцы, Кіева, Баку. У 1937—68 канцэртмайстар групы альтоў у аркестры Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Удзельнік Дзярж. квартэта БССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬХО́ВІКАЎ Мікалай Леанідавіч (7.9.1922, г. Таганрог — 8.6.1987),
рус. артыст цырка. Нар.арт.СССР (1980). У цырку з 1929. Выступаў пад псеўд. Ніка. У 1950—53 вучыўся на вакальным аддз. Маскоўскай кансерваторыі. Скакун на падкідных дошках, эквілібрыст на пераходнай лесвіцы, жакей, конны акрабат. Стваральнік і ўдзельнік конна-акрабатычнага атракцыёна «Руская тройка» (1971).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНХАЦЭРКО́ЗЫ,
гельмінтозныя хваробы буйн. раг. жывёлы, коней, вярблюдаў, козаў, зрэдку чалавека, якія выклікаюцца нематодамі з роду анхацэрка. Пры анхацэркозах назіраюцца пухліны з гноем, намулы, дэрматыты, кульгавасць і інш. Заражэнне адбываецца на забалочанай пашы і каля вады. Лячэнне растворам Люголя, хірургічнае.
Да арт.Анхацэркозы: 1 — фрагмент цела анхацэркі; 2 — інвазійная лічынка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКАЯ ХА́ТКА» ў Петраградзе,
беларускі культ.-асв. клуб у 1918 — пач. 1919. Створана Петраградскім аддзяленнем Бел.нац. камісарыята і Петраградскай бел. секцыяй РКП(б) [гл. ў арт.Беларускія секцыі РКП(б)]. Асн. ўвага аддавалася падрыхтоўцы кадраў для працы на Беларусі. У снеж. 1918 клуб аб’ядноўваў 207 чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУК Пётр Савельевіч (29.6.1896, Вільня — 28.5.1968),
бел. скрыпач. Засл. арт. Беларусі (1954). Скончыў Ленінградскі муз. тэхнікум імя А.Барадзіна (1925). З 1914 працаваў у кінатэатрах, сімф. аркестрах, оперных т-рах Вільні, Віцебска, Смаленска, Ленінграда і інш. гарадоў. У 1937—62 (з перапынкам) канцэртмайстар аркестра Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАТАЦЫ́ЙНАЯ ДРУКА́РСКАЯ МАШЫ́НА,
паліграфічная друкарская машына, у якой друкарская форма і паверхня, што прыціскае да яе паперу, з’яўляюцца цыліндрамі. Працэс друкавання на Р.д.м. неперарыўны (неперарыўнае вярчэнне цыліндраў), таму ў параўнанні з інш. друкарскімі машынамі яна мае больш высокую прадукцыйнасць. Выкарыстоўваецца для друкавання газет, кніг, часопісаў. Іл.гл. да арт.Друкарская машына.