экспазе́, нескл., н.

1. Кароткі змест якога‑н. дакумента, твора і пад.; вытрымка з іх.

2. Кароткае паведамленне прадстаўніка ўрада па якому‑н. пытанню бягучай палітыкі ў парламенце. Выступіць з экспазе.

[Фр. exposé.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інка́са

(іт. incasso)

аперацыя атрымання банкам грошай па даручэнні кліента і залічэння іх на яго банкаўскі рахунак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кала́ндр

(фр. calandre)

прэс для надання тканіне, паперы, гуме гладкасці, глянцавітасці або нанясення на іх цісненнем малюнкаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

канкарда́нцыя

(лац. concordantia = узгодненасць)

рэестр слоў да тэксту з паказам месца кожнага з іх у гэтым тэксце.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

карбатэрмі́я

(ад карба- + -тэрмія)

атрыманне металаў з іх злучэнняў з вугляродам або вугляродазмяшчальнымі матэрыяламі пры павышаных тэмпературах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

касмаго́нія

(гр. kosmogonia = паходжанне свету)

раздзел астраноміі, які вывучае паходжанне і развіццё нябесных цел і іх сістэм.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

крышталяфі́зіка

(ад крышталь + фізіка)

раздзел малекулярнай фізікі, якія вывучае фізічныя ўласцівасці крышталёў у сувязі з іх будовай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэфлара́нты

(ад дэ- + флора)

хімічныя рэчывы, якія выкарыстоўваюць для знішчэння кветак раслін з мэтаю папярэджання іх плоданашэння.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

заамаа́са

(ад заа- + маса)

сумарная маса ўсіх жывёл або іх часткі ў любым згуртаванні (біяцэнозе, аграцэнозе, экасістэме).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

імпартава́ць

(лац. imortare = увозіць)

увозіць у краіну замежныя тавары для рэалізацыі іх на ўнутраным рынку (проціл. экспартаваць).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)