аматы́дыі

(ад гр. omma, -atos = вока + eidos = выгляд)

асобныя вочкі, з якіх утвараюцца складаныя фасетачныя вочы членістаногіх жывёл (насякомых, ракападобных і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

астэахандрапа́тыя

(ад астэа- + гр. chondros = храсток + -патыя)

захворванне касцей пераважна ў дзіцячым і юнацкім узросце, якое характарызуецца болямі, мясцовай пухлінай і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

атакава́ць

(фр. attaquer)

1) рабіць імклівы напад на пазіцыі праціўніка;

2) перан. весці хуткае і рашучае наступленне (у спрэчцы, гульні і інш ).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

аэро́біка

(ад гр. aer = паветра + bios = жыццё)

праграма фізічнага аздараўлення на аснове фізічных практыкаванняў пераважна цыклічнага характару (хадзьба, бег, плаванне і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

бутылкаўчу́к

(ад бутыл + каўчук)

сінтэтычны палімер, прадукт полімерызацыі ізабутылену з невялікай колькасцю ізапрэну, выкарыстоўваецца ў вытворчасці аўтамабільных камер, электраізаляцыйных матэрыялаў і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

везі́кулы

(лац. vesicula)

1) пухіркі на скуры, высыпка;

2) утварэнні ў арганізме (на лёгкіх, у яечніку і інш.), якія маюць выгляд пузыркоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

венепу́нкцыя

(ад вена + лац. punctio = укол)

пракол вены полай іголкай для пералівання крыві, увядзення ў вену лекавых раствораў і інш. (параўн. венесекцыя).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

віско́за

(лац. viscosus = клейкі)

1) студзяністае клейкае цэлюлознае рэчыва, якое выкарыстоўваецца для вырабу штучнага шоўку, розных плёнак і інш.;

2) штучны шоўк.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

галалі́т

(ад гр. gala = малако + -літ)

пластмаса з сумесі казеіну, мачавіны і пластыфікатару, апрацаванай фармалінам; выкарыстоўваецца для вырабу гузікаў, грабянёў і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

гано́іды

(ад гр. ganos = бляск + -оід)

група касцявых рыб з лускою ў выглядзе бліскучых ромбікаў (асятры, бялуга, калуга, амія, лапатаносы і інш ).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)