відазменены парастак раслін з лістападобным сцяблом, які доўга расце і выконвае функцыі ліста. Сапраўднае лісце на К. рэдукаванае або ў выглядзе калючак, часам рана ападае. Аб паходжанні К. з парастка сведчыць яго становішча ў пазухах лісця (звычайна лускападобнага), утварэнне на ім кветак і суквеццяў. Уласцівы раслінам засушлівых мясцін — некат. кактусам (напр., Epiphyllum), відам спаржы і інш. К. з абмежаваным ростам наз. філакладыем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАРК (Clark) Джон Бейтс (26.1.1847, г. Провідэнс, ЗША — 21.3.1938),
амерыканскі эканаміст, заснавальнік гранічнай прадукцыйнасці і капіталу тэорыі. Вучыўся ў Гайдэльбергскім (Германія) і Цюрыхскім (Швейцарыя) ун-тах. У 1895—1923 праф. Калумбійскага ун-та. Паводле сфармуляванай ім тэорыі, каштоўнасць прадукту вызначаецца сумай гранічных каштоўнасцей яго якасцей; праца, капітал і зямля выступаюць як раўнацэнныя фактары ва ўтварэнні вартасці прадукту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРОГ (Krogh) Аўгуст (15.11.1874, г. Грэна, Данія — 13.9.1949),
дацкі фізіёлаг. Чл. Дацкага каралеўскага т-ва навук (1937). Скончыў Капенгагенскі ун-т (1899) і працаваў у ім (1916—45, праф.). Навук. працы па фізіялогіі капілярнага кровазвароту. Адкрыў механізм рэгулявання прасвету капіляраў, газаабмену ў лёгкіх, выявіў анатама-фізіял. асаблівасці капілярнай сценкі, увёў у практыку метады мікратонаметрыі, дыферэнцыяльнай манаметрыі, вызначэння мінутнага аб’ёму крыві і інш. Нобелеўская прэмія 1920.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЯЦО́Ў Уладзімір Іванавіч (н. 2.1.1947, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі. Д-рмед.н. (1991), праф. (1992). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1970), працуе ў ім (з 1998 заг. кафедры). Навук. працы па адаптацыйнай медыцыне і эксперым. кардыялогіі.
Тв.:
Stress-induced stomach peptic ulceration: Treatment with adaptation to periodic Hypoxia (разам 3 У.Ц.Валуём, М.Я.Фёдаравым) // Pathophysiology. 1998. Vol. 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГУ́НА (італьян. laguna ад лац. lacus возера),
мелкаводная частка акіяна (мора), аддзеленая ад яго барам або касой і злучаная з ім вузкім адным ці некалькімі пралівамі. Ад слабай сувязі з морам або ад поўнага адасаблення Л. маюць большую ці меншую салёнасць і спецыфічныя лагунныя адклады. Трапляюцца на ўзбярэжжах Чорнага, Каспійскага і інш. мораў. Таксама Л. наз. ўчастак мора паміж каралавым рыфам і берагам або ў сярэдзіне атола.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКАШЭ́ВІЧ Георгій Аляксеевіч (5.2. 1939, в. Стрэльна Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 19.12.1997),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1996), праф. (1997). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1961), працаваў у ім (у 1997 заг. кафедры). Навук. працы па прафілактыцы і лячэнні пасляродавых септычных захворванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛЯЛІ́ВА»,
прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся каля 350 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т. л. Абрамовічы, Глябовічы, Дарагастайскія, Забярэзінскія, Манівідавічы, Сяняўскія, Тарноўскія, Тышкевічы, Чапскія. У блакітным полі залаты маладзік рагамі ўгору, над ім залатая 6-прамянёвая зорка. Клейнод — над прылбіцай з каронай на паўлінавых пёрах такія ж маладзік і зорка. Вядомы з пач. 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНЕТАРЫ́ЗМ,
эканамічная тэорыя і практычная канцэпцыя эканам. кіравання дзяржавай, паводле якой вызначальную ролю ў эканам. працэсах адыгрывае колькасць грошай у абарачэнні і сувязь паміж грашовай і таварнай масамі. Прыхільнікі М. разглядаюць у якасці гал. спосабаў уздзеяння на эканоміку рэгуляванне эмісіі, валютны курс нац. грашовай адзінкі, крэдытны працэнт, падатковыя стаўкі, мытныя тарыфы. Узнікненне М. звычайна звязваецца з імем М.Фрыдмана і заснаванай імЧыкагскай школай у палітэканоміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕХМЕ́Д II, Мехмет II (Mehmet) Фатых (Заваёўнік)
[30.3.1432, г. Эдырне, Турцыя — 3.4 (альбо 3.5). 1481],
турэцкі султан [1444; 1451—81]. Ажыццяўляў шырокую заваёўніцкую палітыку. 28.5.1453 захапіў Канстанцінопаль (з гэтага часу наз. Стамбул), спыніўшы існаванне Візант. імперыі. Заваяваў Сербію (1459), Марэю (1460), Трапезундскую імперыю (1461), Боснію (1463), в-аў Эўбея (1471), Албанію (1479), падпарадкаваў Крымскае ханства (1475). Пры ім складзены першы збор законаў Асманскай імперыі. Падтрымліваў развіццё гарадоў, будаўніцтва і мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ДЗЬВЕДЗЬ Міхаіл Канстанцінавіч (н. 28.8.1941, г. Пінск Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі. Д-рмед.н. (1980), праф. (1989). Брат Г.К.Недзьведзя. Скончыў Мінскі мед.ін-т (1965), з 1968 працуе ў ім. Навук. працы па паталаг. анатоміі прыроджаных парушэнняў ц. н. с., павольных і вірусных нейраінфекцый чалавека.
Тв.:
Врожденные пороки центральной нервной системы. Мн. 1990;
Патологическая анатомия и физиология. Мн., 1997 (у сааўт.).