1. Утвараць глухія гукі, якія нагадваюць доўгі гук «ш».
Гадзюка шыпіць.
Шыпеў газавы струмень.
2.перан. Гаварыць здушаным ад злосці голасам (разм.).
3.перан. Вымаўляць доўгі гук «ш», патрабуючы цішыні.
|| наз.шыпе́нне, -я, н.ішып, -у, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
derm (f die, n das, pl die)
1.pron dem гэ́ты (гэ́та, гэ́тае, гэ́тыя)
2.pron rel які́ (яка́я, яко́е, які́я)
3.азначальны артыкль
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Мошчы ’высахлыя астанкі людзей, якія лічацца царквою святымі’ (перан.) ’вельмі худы, знясілены чалавек’ (ТСБМ). З рус., ст.-рус.мощи, моща, якія са ст.-слав.мощи ’тс’. Да моча (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лы́жы, ‑аў; адз. лыжа, ‑ы, ж.
Плоскія драўляныя загнутыя спераду палазы, якія прымацоўваюць да абутку для перамяшчэння па снезе. Хадзіць на лыжах. □ Мы змораныя ля сасны Зрабілі б свой прывал, Дзе лыжаў след, як дзве струны, Пралез праз перавал.Танк.// Узлётна-пасадачныя палазы самалёта, якія ўстанаўліваюцца замест колаў у зімні час.
•••
Навастрыць лыжыгл. навастрыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́чапка, ‑і, ДМ ‑пцы; Рмн. ‑пак; ж.
1.Спец. Назва дэталей у выглядзе кольца або паўкольца, якія злучаюць што‑н.
2. Вяровачка, раменьчык і пад., за якія чапляюць, падвязваюць што‑н. Па абодва бакі ў .. [чалавека] віселі, скрыжаваныя на грудзях і плячах почапкамі, торбы.Галавач.За .. [ваўкадавам] у траве валачылася-скакала доўгая раменная почапка.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
субстра́т, ‑у, М ‑раце, м.
1. Тое, што ляжыць у аснове якіх‑н. утварэнняў, з’яўляецца асновай чаго‑н. Мінеральны субстрат глебы.// Пажыўнае асяроддзе, дзе развіваюцца якія‑н. арганізмы.
2. У філасофіі — агульная адзіная аснова якіх‑н. з’яў. Матэрыяльны субстрат псіхічных з’яў.
3. У мовазнаўстве — элементы мовы папярэдняга насельніцтва дадзенай тэрыторыі, якія захаваліся ў мове прышэльцаў.
[Ад лац. substratum — подсцілка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
супо́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.
Аб’яднанне людзей, якія ставяць сабе якія‑н. агульныя задачы; арганізацыя. Далей Іларыён Свянціцкі пытаецца пра выдавецкую суполку «Наша хата», пра яе паявы ўзнос.«Полымя».Акрамя беларускай класікі, суполка [«Загляне сонца і ў наша вакенца!»] выдавала і навукова-папулярныя брашуры.Семашкевіч.//Разм. Наогул якая‑н. група, аб’яднанне. [Таня] станавілася кіраўніком гэтай суполкі трох саламяных удоў.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
анданці́на,
1.прысл. Некалькі хутчэй, чым андантэ.
2.нескл., н. Музычны твор або яго частка, якія выконваюцца хутчэй, чым у сярэднепавольным тэмпе.
[Іт. andantino.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)