Разм. Брахаць даўжэй за каго‑н., узяць верх у брахні. Ажно са скуры лезлі, каб перабрахаць адна другую.. [газеты] «Слова» і «Дзённік Віленскі» — орган дэфензівы і рэакцыянераў.Машара.Сабака сабакі не перабрэша.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перыфра́з, ‑а, м. іперыфра́за, ‑ы, ж.
Выраз, які з’яўляецца апісальнай перадачай сэнсу другога слова або выразу (напрыклад, «цар птушак» замест «арол»). У «Баладзе аб уральскім ганку» А. Вялюгіна танк называецца «сынам Урала». Гэта і ёсць перыфраз.А. Макарэвіч.
[Грэч. períphrasis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уду́мацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Уважліва абдумаць, асэнсаваць, глыбока ўнікнуць у што‑н. Удумацца ў сэнс слова. □ Вымова тая, калі ўдумацца, патрэбна, як кашаль хваробе.Ермаловіч.А потым, удумаўшыся, Якаў зразумеў, што здзіўляцца і крыўдаваць тут няма чаго.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узнікне́нне, ‑я, н.
Зараджэнне, пачатак, з’яўленне чаго‑н. Узнікненне і пачатак жыцця. Узнікненне марксізма. □ Выявілася, што час узнікнення Мазыра нікому дакладна не вядомы. І ніхто не ведае, што значыць самае слова — «Мазыр», які хаваецца ў ім сэнс.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
літарату́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж.
1. Сукупнасць мастацкіх твораў пісьменнасці, якія маюць грамадскае і пазнавальнае значэнне.
Навуковая л.
Мемуарная л.
2. Від мастацтва, характэрнай рысай якога з’яўляецца стварэнне мастацкіх вобразаў пры дапамозе слова.
Беларуская мастацкая л.
3. Сукупнасць твораў якой-н. галіны ведаў, па якім-н. спецыяльным пытанні.
Палітычная л.
Тэхнічная л.
|| прым.літарату́рны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Літаратурныя помнікі.
Літаратурныя колы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
МІХНЕ́ВІЧ (Арнольд Яфімавіч) (н. 9.9. 1936, Мінск),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1977), праф. (1980). Скончыў Гомельскі пед.ін-т (1958). З 1961 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, з 1983 у Ін-це паліталогіі і сац. кіравання, з 1991 прарэктар і заг. кафедры Мінскага лінгвістычнага ун-та, з 1995 у Бел. ін-це праблем культуры (з 1998 рэктар), з 2000 адначасова заг. кафедры сучаснай бел. мовы філал. ф-та БДУ. Даследуе пытанні граматыкі, лексікалогіі, лексікаграфіі, этымалогіі бел. мовы, культуры бел. і рус. моў, супастаўляльнай і сац. лінгвістыкі, рыторыкі і культуралогіі: «Сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні ў беларускай мове: (Трансфармацыйны аналіз)» (1965), «З гісторыі прамоўніцкага мастацтва» (1972), «У глыб слова чалавечага» (1982), «Мова, якой няма...» (1988) і інш. Сааўтар «Слоўніка славянскай лінгвістычнай тэрміналогіі» (т. 1—2, 1977—79), «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы» (т. 2, 1980), «Беларуска-рускага паралексічнага слоўніка-даведніка» (1985), «Англа-беларускага размоўніка» (1992, з Н.М.Навічэнка), кніг «Грамадства — мова — палітыка» (1988), «Беларуская мова для тых, хто гаворыць па-руску» (3-е выд. 1990), «Культура рускай мовы ў пытаннях і адказах» (1996), «Беларуская мова: Энцыклапедыя» (1994, Дзярж. прэмія Беларусі 1998) і інш.
Тв.:
Праблемы семантыка-сінтаксічнага даследавання беларускай мовы. Мн., 1976;
Вазьмі маё слова...: Нататкі аб лексіч. узаемаўплыве бел. і рус. моў у кантэксце ўзаемадзеяння культур. Мн., 1990 (разам з А.Гіруцкім);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САФІ́СТЫ (грэч. sophistēs мудрэц, майстар),
умоўнае абазначэнне шэрагу стараж.-грэч. філосафаў сярэдзіны 5—1-й пал. 4 ст. да н.э. Першапачаткова С. называлі мудрых людзей, дасведчаных і аўтарытэтных у пытаннях прыватнага і грамадскага жыцця. З сярэдзіны 5 ст. да н.э. С. сталі называць платных выкладчыкаў красамоўства і разнастайных ведаў, якія актыўна ўдзельнічалі ў грамадскім жыцці. С. былі практыкамі і тэарэтыкамі рыторыкі. У цэнтры іх увагі было слова. Яны ўпершыню заўважылі, што мова — семантычна адкрытая сістэма, якая характарызуецца зараджэннем новых і стратай устарэлых сэнсаў слова. Адрозніваюць старэйшых (Пратагор, Горгій, Гіпій, Антыфонт, Крытый) і малодшых С. (Лікафрон, Алкідамант, Трасімах). С. не былі адзінай, цэласнай групай ні па сац.-паліт. арыентацыі, ні па філас. ідэях. Агульнае, што аб’ядноўвае іх, — перанос увагі з натурфіласофіі на праблемы чалавека, яго суб’ектыўных здольнасцей, этыкі, палітыкі і тэорыі пазнання. Характэрная рыса вучэнняў С. — рэлятывізм, які знайшоў класічнае выяўленне ў тэзісе Пратагора «Чалавек — мера ўсіх рэчаў». С. лічылі, што не існуе надзейных аб’ектыўных крытэрыяў для адрознення ісціны ад маны, дабра ад зла, справядлівасці ад несправядлівасці. Рэлятывізму С. садзейнічаў характар іх дзейнасці: гал. задачай яны лічылі навучыць чалавека пераканаўча абараняць любую ідэю, якая б магла спатрэбіцца для паспяховага ўладкавання спраў. Вучэнні С. супярэчылі традыц.рэліг. вераванням: напр., Пратагор сцвярджаў, што не ведае, ці існуюць багі; Крытый абвяшчаў рэлігію выдумкай, прызначанай для таго, каб прымушаць простых людзей падпарадкоўвацца законам. Шэраг С. прапаведавалі ідэі роўнасці людзей перад богам і прыродай і абвяргалі прывілеі знаці (Алкідамант, Антыфонт, Лікафрон).