горад на Пн Польшчы, на ўзбярэжжы Гданьскага зал. Балтыйскага м., у гар. агламерацыі Труймяста (разамз гарадамі Гданьск і Гдыня), у Паморскім ваяводстве. Каля 50 тыс.ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Прам-сць; харч., гарбарная, машынабудаўнічая. Марскі курорт. Санаторыі, водагразелячэбніца, дамы адпачынку, пансіянаты, атэлі. Міжнар. фестываль эстраднай песні (з 1961).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕКТРО́ГРАФ (ад спектр + ...граф),
аптычная спектральная прылада, прыёмнік якой (фатаграфічны матэрыял, шматэлементны фотапрыёмнік і інш.) рэгіструе ўвесь спектр аптычны. Апошні разгортваецца з дапамогай прызмаў або дыфракцыйнай рашоткі ў факальнай плоскасці прылады. Выкарыстоўваецца пераважна для прамысл. і навук. даследаванняў спектраў рэчываў, а таксама ў астр. даследаваннях (разамзтэлескопам) фіз. уласцівасцей і руху нябесных аб’ектаў.
ВАЙНАРА́ЛЬСКІ Парфірый Іванавіч (1844 — 29.7.1898),
рускі рэвалюцыянер-народнік. З дваран. Адзін згал. арганізатараў «хаджэння ў народ» (1874). Стварыў рэв. гурткі ў Пензенскай, Самарскай і Саратаўскай губ., фінансаваў дзейнасць нелегальнай друкарні і інш. Арыштаваны ў 1874, разамзінш. арганізатарамі «хаджэння ў народ» праходзіў па працэсе 193-х (1877—78, Пецярбург). Асуджаны на 10 гадоў катаргі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў Андрэй, разьбяр па дрэве 2-й пал. 17 ст. Паходзіў з Беларусі. Майстар беларускай рэзі. Працаваў у Аружэйнай палаце ў Маскве (з 1667 «разьбяной справы жалаваны майстар»). Пад кіраўніцтвам старца Арсеніяразамзінш. майстрамі ўдзельнічаў у аздабленні сабора Васкрасенскага Нова-Іерусалімскага манастыра (да 1667), драўлянага царскага палаца ў с. Каломенскае (1667—68), палацавай мэблі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў Якаў (Якушка),
разьбяр па дрэве 2-й пал. 17 ст. Паходзіў з Віцебска. Майстар беларускай рэзі. Працаваў пераважна ў Маск. дзяржаве. У канцы 1666 пераведзены з Васкрасенскага Нова-Іерусалімскага манастыра ў Маскву. Разамзінш.бел. майстрамі ўдзельнічаў у аздабленні царскага палаца ў с. Каломенскае (1667—68), рабіў разную мэблю, узорыстыя аконныя рамы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТА́БІЛЕ (ад італьян. cantabile літар. пявуча),
пявучасць, напеўнасць мелодыкі (у вак. і інстр. музыцы) і муз. выканання. З 2-й пал. 18 ст. абазначэнне К. (C.) часта выстаўляецца разамз абазначэннем тэмпу муз. твора ці яго часткі, паказваючы на характар музыкі. Сустракаюцца і самаст. творы з назвай «К.» («Кантабіле» для віяланчэлі і фп. Ц.Кюі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́Я,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі німфа гор, старэйшая з 7 плеяд — дачок Атланта і Плеёны. Ад Зеўса нарадзіла бога Гермеса. Разамз сёстрамі-плеядамі ператворана ў аднайм. сузор’е. Рымляне атаясамлівалі М. з італійскай багіняй пладаноснай зямлі Маяй і прыносілі ёй ахвяры 1 мая. Ад яе імя назва месяца мая ў рым. календары, адкуль яна перайшла і ў сучасны бел. каляндар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕНЕЛА́Й (Menelaos),
у старажытнагрэч. міфалогіі спартанскі цар, адзін знайб. вядомых удзельнікаў Траянскай вайны, якая пачалася з-за выкрадання яго жонкі Алены траянскім царэвічам Парысам. Пасля ўзяцця ахейскімі войскамі Троі М. разамз Аленай шмат гадоў вандраваў па свеце, пакуль змог вярнуцца ў Спарту. Паводле міфа, М. пасля смерці перанесены ў казачныя Елісейскія палі (гл.Элізіум).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІЭ́ДР (ад палі... + грэч. hedra аснова, грань),
аб’яднанне канечнай колькасці выпуклых мнагаграннікаў у n-мернай прасторы, размешчаных так, што ўсякія 2 з іх або не перасякаюцца, або іх перасячэнне з’яўляецца гранню кожнага з іх. Аднамерныя П. — ламаныя лініі. У двухмерным выпадку П. — замкнуты многавугольнік (не абавязкова выпуклы) разамз абмежаваным ім кавалкам плоскасці. Трохмерны П. — мнагаграннік.