уст. давераная асоба, якая выконвае чыё-н. заданне, даручэнне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
функцыяне́р
(фр. fimctionnaire, ад лац. fimctio = выкананне)
асоба, якая выконвае пэўную функцыю; актывіст грамадскай арганізацыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эміса́р
(лац. emissarius = пасланец)
асоба, якую пасылаюць неафіцыйна ў іншую краіну з сакрэтным палітычным даручэннем.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
dupe
[du:p]1.
n.
1) абду́раная асо́ба
2) разява́ка -і m. & f., дурні́ца m. & f.
2.
v.t.
ашу́кваць, абду́рваць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
афіцы́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўстаноўлены ўрадам, адміністрацыяй, службовай асобай, выходзіць ад іх. Афіцыйная прапаганда. Афіцыйная асоба. Афіцыйны дакумент.
2. Зроблены па ўстаноўленай форме, з захаваннем усіх правіл, фармальнасцей. Афіцыйны прыём. Афіцыйнае запрашэнне.//перан. Халодна-ветлівы, стрыманы. Шчыра кажучы,.. [Лявонку] падабаўся афіцыйны тон размовы.Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акадэ́мік, ‑а, м.
1. Вышэйшае вучонае званне, якое прысвойваецца буйнейшым вучоным, мастакам і пад. Акадэмік Акадэміі навук БССР. Акадэмік Акадэміі мастацтваў СССР.//Асоба, якая мае такое званне.
2.Разм. Той, хто скончыў курс вышэйшай навучальнай установы, якая носіць назву акадэміі, або вучыцца ў ёй.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сле́дчы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да следства. Следчыя матэрыялы.// Які вядзе следства. Лепшыя работнікі нашых следчых органаў ламалі галовы пад усёй гэтай справай.Чорны.
2.узнач.наз.сле́дчы, ‑ага, м. Службовая асоба, якая вядзе следства. Пятроў некалі быў следчым раённай пракуратуры.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сяржа́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Званне малодшага каманднага саставу ў арміі і міліцыі. У дзяжурнай сядзеў незнаёмы хлопец з пагонамі старшага сяржанта і нешта запісваў у невялічкі блакнот.Паслядовіч.//Асоба, якая носіць такое званне. Байцы, сяржанты і афіцэры заставы баявога забеспячэння прыйшлі на выручку.Брыль.
[Фр. sergent.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тамада́, ‑ы, ДМ ‑дзе, м.
Асоба, якая вядзе банкет. Дзе абвалаў, вадаспадаў Рэха гэткае лунае, Што не чутна, за каго там Тамада тост абвяшчае. Зразумела, пераможцам.Танк.Шалва Дад[ыя]ні — нязменны тамада і мудры гаспадар стала — сядзіць разам з Эдуардам Людвігавічам і Уладзімірам Кавальскім.Хведаровіч.
[Грузінскае.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
персо́на гра́та
(лац. persona grata = пажаданая асоба)
1) дыпл.асоба, чыя кандыдатура на дыпламатычны пост адобрана ўрадам той краіны, куды яна накіравана;
2) перан.асоба, да якой ставяцца прыхільна.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)