sich ánder, [éines Béssern] ~ аду́мацца, пераду́маць;
◊
erst besínn's, dann begínn's≅ сем разо́ў адме́рай, адзі́н раз адрэ́ж
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
вы́вад, ‑а і ‑у, М ‑дзе, м.
1.‑у. Дзеяннепаводледзеясл. выводзіць — вывесці (у 1–3 знач.).
2.‑у. Суджэнне, якое лагічна вынікае з меркаванняў. Тэарэтычныя, практычныя вывады. Канчатковы вывад. □ Круцілі і так і гэтак і кожны раз прыходзілі да вываду — трэба будаваць новыя печы.Карпаў.
3.‑а. Спец. Провад або спецыяльнае прыстасаванне, прызначанае для сувязі са знешнім асяроддзем.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адсы́паць, ‑сы́плю, ‑сы́плеш, ‑сы́пле; зак.
Аддзяліць частку якога‑н. сыпкага рэчыва або дробных прадметаў, перасыпаўшы куды‑н. Адсыпаць мукі. □ — А ты не бядуй, — уцешыла дзяўчынка Косціка, — У наступны раз я навучу цябе, як зачараваць гарлачык. Тады набярэш поўны. А зараз дай я табе трохі адсыплю.Даніленка.
адсыпа́ць1, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак.да адсы́паць.
адсыпа́ць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак.да адаспа́ць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Далучыцца да сістэмы забеспячэння электрычнасцю, газам і інш. Клуб, як і ўсё сяло, асвятляўся электрычнасцю, — нядаўна заракітнянцы падключыліся да дзяржаўнай кальцавой высакавольтнай лініі.Краўчанка.//перан.Разм. Уключыцца ў работу, прыняць удзел у чым‑н. — Вядома, крыху шкодзілі немцам.. Сыпалі пясок у буквы, псавалі тармазы. Адзін раз развінцілі рэйкі, скінулі цягнік. Пачалі старыя рабочыя, потым моладзь падключылася.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падма́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. падмазаць (у 1 знач.).
2. Тое, чым падмазваюць што‑н. Влінец быў халодны, ранішні, але Міця, мусіць, не да такіх прывык ў час валацужніцтва. Нават і падмазку з’еў, што трапілася з блінцом.Арочка.А то другі раз аладкі возьмецца [жонка] пячы... Скаварада нагрэлася, сіпіць на ўсю хату, а яна яе падмазкай мазь, мазь.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
легенда́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да легенды 1; з’яўляецца легендай 1 (у 1 знач.). Легендарнае апавяданне.// Вядомы толькі па легендах; казачны. Легендарнае тэматыка.
3.перан. Непраўдападобны, неверагодна, выдуманы. Легендарныя чуткі. □ Так многія з нас першы раз трапілі ў гэты край, дзе легендарнае і рэальнае перапляталіся так шчыльна.Залескі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Прыцягнуць, прынесці за некалькі прыёмаў у значнай колькасці. Навалачы кучу галля. Навалачы ўсякага дабра.//каго. Неадабр. Прывесці, навесці ў вялікай колькасці куды‑н. [Маці:] — Навалакла сюды нейкіх поўную хату.. Раз сяброўкі, дык абавязкова прывесці жыць да бацькоў!Карпюк.
2.пераважнабезас. Зацягнуць, закрыць. На неба хмар навалакло.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́дта, прысл.
1. Звыш меры, празмерна. Таргаваліся, таргаваліся [купцы], ды ніяк не могуць у цане сысціся: пан, бач, скупы быў і надта даражыўся.Якімовіч.Здаралася не раз, што есці надта хацелася, а мамка не прыносіла.Ядвігін Ш.
2. Вельмі, у вялікай ступені. Святланку гэтыя дні.. [бабуля] не выпускала на вуліцу, бо быў надта моцны мароз.Юрэвіч.
•••
Не надта (што) — не вельмі, так сабе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наду́мацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Тое, што і надумаць (у 1 знач.). Надвор’е якраз стаяла цудоўнае, і мы з жонкаю надумаліся паехаць на Мінскае мора.Васілёнак.Мацэвіч не вытрымаў і выйшаў з кватэры — надумаўся адведаць суседа, свайго даўняга дружбака.Капыловіч.
2.Разм. Многа, уволю падумаць. Іншы раз [Волька] гэтак надумаецца, патрывожыць душу, што ноччу, не дачакаўшыся дня, ідзе на ўчастак.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насце́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сцяны. Бетоннаму заводу трэба было выпусціць першую партыю жалезабетонных вырабаў для чыгуначнай эстакады і насценныя блокі.«Маладосць».// Прызначаны, прыстасаваны вісець на сцяне. Насценны каляндар. Насценны гадзіннік.// Змешчаны ў сцяне. Адчыніў [Вася] насценную шафу, яшчэ раз агледзеў форменны кіцель, штаны і чыстую паласатую цяльняшку.Краўчанка.
2. Які выкананы на сцяне. Насценны жывапіс.
•••
Насценная газетагл. газета.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)