на З Кітая, у цэнтр.ч. Куньлуня. Даўж. каля 650 км. Выш. да 7723 м (г. Улугмузтаг). Складзены пераважна з гранітаў, гнейсаў, пясчанікаў. Выраўнаваныя вяршыні, каменныя восыпы, галечнікава-друзавыя пустыні, азёрныя ўпадзіны, рачныя даліны. Невял. ледавікі. Адкрыты рускім падарожнікам М.М.Пржавальскім (1884).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРШЧО́ВАЧНЫ ХРЫБЕ́Т,
у Забайкаллі, у Чыцінскай вобласці Расійскай Федэрацыі, на правабярэжжы р. Шылка. Даўж. каля 450 км. Выш. да 1498 м. Складзены пераважна з гранітаў. Грэбень плоскі, слаба расчлянёны, схілы спадзістыя. На схілах лістоўнічныя лясы з участкамі піжмавых стэпаў і лугоў, вышэй — зараснікі кедравага сланіку. Здабыча золата.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСКУНЧА́К,
бяссцёкавае салёнае самасадачнае возера на Пн Прыкаспійскай нізіны, у Астраханскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Пл. 106 км². Размешчана на 21 м ніжэй за ўзровень мора. Жыўленне пераважна водамі салёных крыніц, якія выходзяць каля падножжа гор В. і М.Богда. Больш як 100 гадоў вядзецца здабыча кухоннай солі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯХАРЫЁН (ад бія... + харыён),
структурная частка экасістэмы; цэнтр актыўнасці арганізмаў у біятопе. У біяхарыёне (на падле, у экскрэментах, на вышэйшых грыбах, пнях, у гнёздах і інш.) трапляюцца асаблівыя, часта вельмі багатыя відамі, але пераважна кароткажывучыя згуртаванні. Тэрмін прапанаваў ням. вучоны В.Тышлер (1955). Гл. таксама Сінузія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛА́ШСКАЕ ПЛАТО́,
у горнай сістэме Зах. Саянаў, на Пд Сібіры. Выш. да 3129 м (г. Бай-Тайга). Складзена пераважна з метамарфізаваных алеўралітаў, сланцаў, пясчанікаў і кангламератаў. Расчлянёна глыбокімі рачнымі далінамі са стромкімі скалістымі схіламі. На міжрэччах камяністыя стэпы; асобныя гальцовыя вяршыні; на схілах лістоўнічна-кедравыя лясы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́НІН (Аляксандр Аляксеевіч) (13.6.1865, Разанская вобл. — 15.2.1944),
кампазітар. Засл. дз. маст. РСФСР (1927). Кампазіцыі вучыўся ў А.Лядава. У 1923—24 уваходзіў у Беларускую песенную камісію. Збіраў і апрацоўваў рус. і бел.нар. песні. У творчасці (пераважна камерна-інстр. ансамблях, рамансах і песнях) апіраўся на муз. фальклор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДРА́Р-ІФАРА́С (франц. Adrar des Iforas),
Іфарас, пустыннае пласкагор’е на Пд Сахары, пераважна ў Малі. Сярэднія выш. 700 м, найб. да 1000 м. Складзена са стараж. гранітаў. Уздоўж сухіх далін (уэдаў), якія праразаюць масіў, апустыненыя саванны з зараснікамі акацый, ксерафітных злакаў, на вяршынях — горныя пустыні. Рэдкія аазісы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́ДЫРСКІ ЗАЛІ́Ў,
у паўночна-ўсходняй частцы Берынгава м., каля берагоў Чукоцкага п-ва. Даўж. 278 км, шыр. каля ўваходу да 400 км, глыб. да 105 м. У заліў упадае р. Анадыр. Большую частку года ўкрыты лёдам. Прылівы пераважна паўсутачныя (да 3 м). На беразе заліва порт Анадыр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНГЛІЧА́НЕ,
нацыя, асн. насельніцтва Вялікабрытаніі (43,49 млн.чал.). Жывуць таксама ў Канадзе (каля 1 млн.чал.), Аўстраліі (больш за 944 тыс.чал.), ЗША (661 тыс.чал.), ПАР, Новай Зеландыі і інш. краінах. Агульная колькасць 47,22 млн.чал. (1987). Гавораць на англійскай мове. Паводле рэлігіі пераважна англікане.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ШПІЛЬ (галанд. braadspil),
лябёдка з гарыз. валам для пад’ёму якара, падцягвання судна з дапамогай тросаў да прычала (пірса, сценкі) пры яго швартоўцы. Бываюць ручныя, паравыя, эл. і гідраўлічныя. На вял.ваен. караблях замест брашпіля ўстанаўліваецца шпіль — механізм лябёдачнага тыпу з верт. валам і пераважнаэл. прыводам.