гарачы́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; незак.

Быць ва ўзбуджаным стане, праяўляць нецярплівасць, паспешлівасць. Сяргей часта гарачыўся, любіў спрачацца, і тады на дапамогу яму заўсёды прыходзіў разважлівы Ігар. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злаві́ць, злаўлю, зловіш, зловіць.

Зак. да лавіць (ва ўсіх значэннях, акрамя адцення «мець сталым заняткам промысел, здабычу каго‑н.»).

•••

Злавіць на вуду — падмануць, ашукаць, перахітрыць каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

незабяспе́чанасць, ‑і, ж.

1. Стан незабяспечанага. Незабяспечанасць прадпрыемства сыравінай.

2. Недахоп сродкаў для існавання. З вялікімі цяжкасцямі, не зважаючы на матэрыяльную незабяспечанасць, Робсан наступае ва універсітэт. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патрыво́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Трывожыцца, непакоіцца некаторы час. Калі.. [Лёня] у гэтыя хвіліны прыйшоў, то няхай пачакае, няхай патрывожыцца, як яна, ды папаглядзіць ва ўсе бакі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усёдарава́нне, ‑я, н.

Дараванне ўсяго і ўсім. Але і ва ўсёй сваёй творчасці, і ў апавяданні «Глядзіце на траву» ў прыватнасці, аўтар, зразумела, далёкі ад усёдаравання. Бугаёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усюдыі́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўсюды прысутнічае, усюды існуе (паводле рэлігійных уяўленняў — пастаянны эпітэт бога).

2. Разм. жарт. Які ўсюды паспявае, ва ўсім прымае ўдзел. Усюдыісныя рэпарцёры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

креса́ло обл. крэ́сіва, -ва ср., краса́ла, -ла ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ле́ность ж. ляно́та, -ты ж.; гульта́йства, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

коры́стность ж. кары́слівасць, -ці ж.; карысталю́бства, -ва ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

корыстолю́бие ср. карысталю́бства, -ва ср.; кары́слівасць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)