ненадо́ўга, прысл.

На кароткі час.

Паехаць н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ненажэ́рны, -ая, -ае (разм.).

1. Такі, якога цяжка накарміць; пражэрлівы.

Н. шчупак.

2. перан. Які не можа здаволіцца тым, што мае; прагны да чужога.

Н. характар.

|| наз. ненажэ́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ненападзе́нне, -я, н.

Адмаўленне дагаворных бакоў ад якіх-н. варожых дзеянняў у адносінах паміж сабой.

Дагавор аб ненападзенні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ненарма́льнасць, -і, ж.

1. гл. ненармальны.

2. мн. -і, -ей. Ненармальная з’ява.

Ненармальнасці ў рабоце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ненарма́льны, -ая, -ае.

1. Які мае адхіленні ад нормы.

Н. крывяны ціск.

2. Душэўнахворы; псіхічна неўраўнаважаны (разм.).

|| наз. ненарма́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ненасы́тны, -ая, -ае.

1. Такі, якога цяжка накарміць; прагны да яды.

Н. звер.

2. перан. Які не можа здаволіцца тым, што мае.

Ненасытная цяга да ведаў.

|| наз. ненасы́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ненато́льны, -ая, -ае.

Такі, што цяжка наталіць.

Ненатольная смага.

|| наз. ненато́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

не́нцы, -аў, адз. не́нец, -нца, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Ненецкай, Ямала-Ненецкай і Таймырскай аўтаномных акруг, якія ўваходзяць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. не́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. не́нецкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нео́н, -у, м.

Хімічны элемент, інертны газ без колеру і паху, які выкарыстоўваецца для напаўнення электрычных лямпачак, у сігнальных, рэкламных і пад. асвятляльных прыладах.

|| прым. нео́навы, -ая, -ае.

Неонавая лямпа.

Неонавае святло.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непава́га, -і, ДМа́зе, ж.

Адсутнасць павагі да каго-, чаго-н.; непачцівасць.

Н. да старэйшых.