2.‑ая, ‑ае; узнач.прым. Цягучы, тупы (пра боль). Нейкі непрыемны асадак гарэў на сэрцы, аддаваўся ў ім тупым ныючым болем.Лынькоў.
3.Дзеепрысл.незак.ад ныць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рамантызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.
Уявіць (уяўляць), паказаць (паказваць) каго‑, што‑н. у рамантычным ідэалізаваным выглядзе. Па таленту З. Бядуля — гэта мастак, які схільны быў бы рамантызаваць жыццё, шукаць у ім прыгожае.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цві́ркаць, ‑ае; незак.
Тое, што і цвыркаць. Вясёлы шпак трапеча крыльцамі, спявае сонцу сваю гуллівую песню. А побач з ім, на галінцы клёну, цвіркае верабей, яшчэ ўсё не пакідаючы надзеі выправіць у шпака яго новую хатку.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чысця́к, ‑у, м.
Травяністая расліна сямейства казяльцовых, якая цвіце звычайна ранняй вясной і мае жоўтыя бліскучыя кветкі. Залаты чысцяк, сінія і белыя пралескі адцвілі, на змену ім узышлі яркія россыпы другіх кветак, ужо летніх — смолкаў, белазёраў.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕ́ЛЫ Анатоль Яўхімавіч (н. 10.12.1939, г. Старыя Дарогі Мінскай вобл.),
бел. грамадска-культурны дзеяч, калекцыянер. Скончыў БДУ (1967) і з 1969 выкладае ў ім. Старшыня грамадска-асв. клуба «Спадчына» (з 1984). Сабраў вял. калекцыю твораў жывапісу, графікі, медальернага і дэкар.-прыкладнога мастацтва, арганізоўвае выстаўкі гэтых твораў, выдае каталогі, даведачную л-ру і артыкулы пра бел. мастацтва. Ініцыятар і арганізатар устанаўлення помніка М.Багдановічу ў Яраслаўлі (1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАНДВА́ХТА (ад галанд. brandwacht вартавы карабель),
1) карабель, які нясе вартавую службу на ўваходзе (выхадзе) на рэйд (у гавань, канал) і падтрымлівае ўстаноўлены рэжым плавання (рэгуляванне руху суднаў, выкананне ім мытных, каранцінных, рэйдавых і інш. правілаў).
2) Пост на беразе або на судне, прызначаны сачыць за пажарнай бяспекай на тэр. порта.
3) Несамаходнае судна — жыллё для экіпажа земснарадаў, вадалазных станцый, пошукавых партый, партовых рабочых і інш.
французскі батанік. Чл. Парыжскай АН (1834). Замежны чл. Пецярбургскай АН (1829). Скончыў Парыжскі ун-т (1826). У 1828—30 працаваў у ім, з 1833 праф. Музея натуральнай гісторыі ў Парыжы. Навук. працы па эмбрыялогіі, фізіялогіі і сістэматыцы раслін. Адзін з заснавальнікаў палеабатанікі. Канстатаваў стварэнне пылковых трубак у шэрагу раслін (1827). Пабудаваў адзіную сістэму расліннага свету, якая ўключала і выкапнёвыя формы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́РБУРГ (Warburg) Ота Генрых (8.10.1883, г. Фрайбург-ім-Брайсгаў, Германія — 1.8.1970),
нямецкі біяхімік і фізіёлаг. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва. Вучань Э.Фішэра. Вучыўся ў Берліне і Гайдэльбергу. З 1930 кіраўнік Ін-та фізіялогіі клеткі ў Берліне. Даследаваў акісляльна-аднаўляльныя працэсы ў жывой клетцы, прыроду і функцыі ферментаў. Растлумачыў механізм клетачнага дыхання ўздзеяннем ферментаў. Навук. працы па фотасінтэзе і анкалогіі, хіміі браджэння. Нобелеўская прэмія 1931.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАХТА́НГ IГаргасал
(?—502),
цар Іберыі (Картлі). Змагаўся за цэнтралізацыю дзярж. улады. Пры ім перабудаваны Тбілісі для перанясення сюды сталіцы з Мцхеты. Вёў працяглую барацьбу з сасанідскім Іранам за незалежнасць Картлі. У 484 узначаліў вялікае антысасанідскае паўстанне грузінаў і армян. Празваны персамі Гаргасалам — «Воўчай галавой» за тое, што насіў шлем з такой выявай. Забіты ў баі з персамі. Груз. народ склаў пра яго песні і вершы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́СМАНТ Францішак Іванавіч (н. 12.6.1950, г. Ліда Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны-фізіёлаг. Д-рмед.н. (1990), праф. (1996). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1973). З 1976 працуе ў ім. Навук. працы па фізіялогіі і патафізіялогіі тэрмарэгуляцыі; пра ролю ферментаў і фармакалагічных рэчываў у цэнтр. механізмах гіпертэрмічных эфектаў.
Тв.:
Об участии пептигидролаз мозга в центральных механизмах терморегуляции при перегревании и пирогеналовой лихорадке // Нейропептиды и терморегуляция. Мн., 1990.