КО́НА (Kono) Томас (н. 17.6.1930, г. Ганалулу, ЗША),
амерыканскі спартсмен (цяжкая атлетыка). Выступаў у лёгкай, паўсярэдняй і сярэдняй вазе. Чэмпіён XV (1952, Хельсінкі), XVI (1956, г. Мельбурн, Аўстралія) і сярэбраны прызёр XVII (1960, Рым) Алімп. гульняў. Чэмпіён свету (1953—55, 1957—59). Пераможца Панамер. гульняў (1955, 1959, 1963). Устанавіў 24 сусв. рэкорды, у т. л. 8 у трохбор’і.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РЫ (Corey) Эліяс Джэймс (н. 1928, Метуен, штат Масачусетс, ЗША),
амерыканскі хімік-арганік. Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (1950). З 1954 у Гарвардскім ун-це (з 1959 праф.). Навук. працы па тэорыі і методыцы арган. сінтэзу. Распрацаваў прынцыпы рэтрасінт. аналізу і простыя агульныя метады атрымання складаных прыродных біялагічна актыўных рэчываў. Сінтэзаваў гіберэлавую к-ту (1978). Нобелеўская прэмія 1990.
амерыканскі ўрач і фізіёлаг. Чл.Нац.АНЗША. Скончыў Парыжскі ун-т (1930). У 1930—64 у Калумбійскім ун-це. Навук. працы па вывучэнні функцыі сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм чалавека. Распрацаваў і ўдасканаліў метады клінічнай дыягностыкі заганаў сэрца, выкарыстаў тэхніку катэтарызацыі. Нобелеўская прэмія 1956 (разам з Д.Рычардсам і Р.Форсманам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНДША́ФТНАЯ СКУЛЬПТУ́РА, геапластыка,
пластычная апрацоўка рэльефу мясцовасці, пры якой ён набывае скульпт. формы. У Л.с. вызначаюць эстэтызацыю прыродных форм рэльефу дадзенай мясцовасці з свядомай падкрэсленасцю найб. характэрных маляўнічых асаблівасцей ландшафту. Дазваляе фарміраваць рэльеф штучна, утвараць насыпныя ўзгоркі, тэрасы, схілы і інш. Пашырана ў многіх краінах Еўропы, ЗША і інш.Гл. таксама Ландшафтны дызайн.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ДЫСАН (Madison),
горад на ПнЗША. Адм. ц. штата Вісконсін. Засн. ў 1836. 194,6 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 400 тыс.ж. (1997). Важны трансп. вузел (чыгункі і аўтадарогі). Прам-сць: харч., паліграф., прыладабуд., эл.-тэхн., радыёэлектронная. Каляровая металургія. Вытв-сцьс.-г. машын. Ун-т (з 1848). Неарэнесансавы капітолій, унітарыянская царква (1947—52, арх. Ф.Л.Райт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЙСТРЭ́НКА Ігар Анатолевіч (н. 21.11.1959, Мінск),
бел. спартсмен (веславанне акадэмічнае). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1979). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1983). Бронз. прызёр XXII Алімп. гульняў (1980, Масква) на васьмёрцы. Чэмпіён свету (1981, г. Мюнхен, Германія), бронз. прызёр (1979, Югаславія) на васьмёрцы. Чэмпіён СССР (1980—81, на васьмёрцы; 1980, на чацвёрцы з рулявым). З 1994 у ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЦЕ́ХАЎ Васіль Фёдаравіч (1.4.1917, штат Агайо, ЗША — 12.7.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). Беларус. Ў Чырв. Арміі з 1938. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Бранскім, Паўд.-Зах., Паўд., Сталінградскім, Данскім і Варонежскім франтах. Танк. рота пад камандаваннем старшага лейт. М. вызначылася ў ліст. 1942 у Сталінградскай, у ліп. 1943 у Курскай бітвах. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МЕТЭАРАЛАГІ́ЧНАЯ ВАЙНА́», кліматычная вайна,
спосаб вядзення баявых дзеянняў, у выніку якіх адбываюцца катастрафічныя метэаралагічныя (кліматычныя) змены. Напр., над воблакамі распыляюцца хім. сродкі і ўзнікаюць моцныя ліўні. Да тактыкі штучных паводак далучаецца выкарыстанне акісленага дажджу, каб зрабіць. ваенную тэхніку небаяздольнай. Вял. шкода прычыняецца мірнаму насельніцтву, жывёльнаму і расліннаму свету. Метады «М.в.» выкарысталі ЗША у 1963—67 у вайне супраць В’етнама.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕХІКА́ЛІ (Mexicali),
горад на ПнЗ Мексікі, у бас.р. Каларада, на граніцы з ЗША. Адм. ц. штата Ніжняя Каліфорнія Паўночная. Каля 500 тыс.ж. (1997). Аэрапорт. Цэнтр буйнога раёна арашальнага земляробства (бавоўнік, пшаніца і інш.). Прам-сць: металаапр., харч., бавоўнаачышчальная. Шматлікія зборачныя прадпрыемствы амер. кампаній па вытв-сці эл.-тэхн., радыёэлектронных і спажывецкіх тавараў. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛЬШТЭ́ЙН (Milstein) Сезар (н. 8.10.1927, г. Баія-Бланка, Аргенціна),
аргенцінскі біяхімік. Чл.Нац.АНЗША, Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Буэнас-Айрэскі ун-т (1952), працаваў у ім. У 1958—61 і з 1963 у Кембрыджскім ун-це. Навук. працы па імунахіміі. Распрацаваў методыку вырабу монакланальных антыцел. Нобелеўская прэмія 1984 (разам з Н.К.Ерне і Г.Кёлерам).