ГАЛУБО́ВІЧ (Генадзь Міхайлавіч) (19.9.1934, с. Вялешына 1-е Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 24.4.1992),
бел. графік. Засл. работнік культуры Беларусі (1981). Скончыў Маскоўскі паліграф.ін-т (1966). У 1972—90 працаваў у выд-ве «Беларусь» (з 1980 гал. мастак). Аформіў кнігі: «Ленін у выяўленчым мастацтве Беларусі» (1978), «Лічбы на сэрцы» М.Савіцкага (1980), «Жывапіс Беларусі XII—XVIII стст.» (1980), «Я.Колас у творчасці мастакоў» і «Я.Купала ў творчасці мастакоў» (абедзве 1982; усе разам з М.Ганчаровым); «Пластыка Беларусі XII—XVIII стст.» (1983), «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII—XVIII стст.» (1984) іінш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́РТМУНД (Dortmund),
горад на З Германіі, у зямлі Паўн. Рэйн-Вестфалія. Рэзідэнцыя Карла Вялікага, гар.прав. з 13 ст. 602 тыс.ж. (1994). Буйны трансп. вузел — усходнія «вароты» Рура. Порт на р. Эмшэр (прыток р. Рэйн); звязаны з Паўночным м. каналам Д.-Эмс. Важны індустр. цэнтр Рурскага прамысл. раёна. Гал. галіны прам-сці: чорная металургія, машынабудаванне (пераважна металургічнае, пад’ёмна-трансп. абсталяванне, станка- і лакаматывабудаванне, эл.-тэхн.), тэкст., хім. (вытв-сць угнаенняў і пластмас), харчасмакавая (найбуйнейшы ў Еўропе цэнтр вытв-сці піва). Ун-т. Музеі, у т. л. сярэдневяковага мастацтва ў замку Капенберг. Арх. помнікі 12—15 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫ́ЛІН (Павел Андрэевіч) (18.3.1913, с. Вараб’ёўка Варонежскай вобл., Расія — 6.2.1987),
расійскі ваенны гісторык. Чл.-кар.АНСССР (1968), ген.-лейт. (1968). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1946). У Вял.Айч. вайну ўдзельнічаў у бітве пад Масквой, вызваленні Беларусі. З 1958 нам.гал. рэдактара «Военно-исторического журнала», з 1964 прарэктар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦККПСС, з 1966 нач. Ін-та ваен. гісторыі Мін-ва абароны СССР. Асн. працы: «Гібель напалеонаўскай арміі ў Расіі» (1968), «Фельдмаршал М.І.Кугузаў» (3-е выд., 1987), «Айчынная вайна 1812 г.» (3-е выд., 1988) іінш.Дзярж. прэмія СССР 1952, Ленінская прэмія 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Канстанцін Канстанцінавіч) (21.5.1907, г. Яфрэмаў Тульскай вобл., Расія — 15.4.1984),
рускі дырыжор. Нар.арт.СССР (1958). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1937, клас Л.Гінзбурга). З 1941 дырыжор Вял.сімф. аркестра Усесаюзнага радыё, у 1946—65 гал. дырыжор Дзярж.сімф. аркестра Расіі. Цэнтральнае месца ў яго рэпертуары займалі сімф. творы рус.і зарубежнай класікі, творы сучасных айч.і зарубежных кампазітараў. Яго мастацтву былі ўласцівы яркая эмацыянальнасць, імкненне да манументальнасці, буйных форм. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу дырыжораў (1938). Аўтар сімфоніі, сімф. паэмы, канцэрта для кантрабаса з арк., вак. твораў, кн. «Чарадзейства музыкі» (1983). Дзярж. прэмія СССР 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВА́ШЧАНКА (Фёдар Іванавіч) (н. 20.2.1920, хутар Філева-Сарочыны Палтаўскай вобл., Украіна),
бел. псіхолаг. Д-рпсіхал.н. (1976), праф. (1976). Скончыў Кабардзіна-Балкарскі пед.ін-т (1942, г. Нальчык). Выкладаў у школе, Стаўрапольскім пед. ін-це. З 1974 у Мінскім пед. ун-це. У 1977—91 гал. рэдактар навук.зб. «Псіхалогія». Даследуе праблемы псіхалогіі выхавання, фарміравання асобы ў працэсе вучэбна-вытв. працы. Аўтар вучэбных дапаможнікаў «Задачы па агульнай узроставай і педагагічнай псіхалогіі» (2-е выд., 1985), «Псіхалогія выхавання школьнікаў» (1996) іінш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ФЛАНД ((Iffland) Аўгуст Вільгельм) (19.4.1759, г. Гановер, Германія — 22.9.1814),
нямецкі акцёр, драматург, рэжысёр. З 1777 акцёр т-ра ў Гоце, з 1779 Мангеймскага т-ра (з 1792 гал. рэжысёр), з 1796 у Берлінскім каралеўскім нац. т-ры. Сярод роляў: Філіп, Франц («Дон Карлас», «Разбойнікі» Ф.Шылера), Шэйлак («Венецыянскі купец» У.Шэкспіра), Натан («Натан Мудры» Г.Лесінга). Лепшыя ролі выканаў ва ўласных п’есах і п’есах А. фон Кацэбу. Прадстаўнік жанру мяшчанскай драмы: п’есы «Злачынства з пыхлівасці» (1784), «Узнагароджанае пакаянне», «Паляўнічыя» (абедзве 1785), «Сярэдні шлях — дабрачыннасць» (1788) іінш. адлюстроўвалі ідэалогію бюргерства. Аўтар кн. «Мая тэатральная ніва» (1798).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІ́НІН (Мікалай Арцёмавіч) (10.5.1937, в. Карма Добрушскага р-на Гомельскай вобл. — 12.2.1974),
бел. кінарэжысёр. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1965). У 1958—60 і з 1967 на кінастудыі «Беларусьфільм» Гал. месца ў творчасці займалі фільмы героіка-рамант. плана. Рэжысёр маст. фільмаў «Ствары бой» (1970), «Рудабельская рэспубліка» (1972), тэлевізійных «Камлючок» (1968), «Тыя, што ідуць за гарызонт» (1972), «Корцік» (1973), «Бронзавая птушка» (1974). У 1965—67 у Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі паставіў спектаклі «Справа Даўбмана» («Герой Фатэрланда») Л.Кручкоўскага і «Мая старэйшая сястра» А.Валодзіна (1965), «Дзеля жыцця» («Першы ўрок») К.Губарэвіча (1968).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́НТЭ ФЛАМЕ́НКА (ісп. cante flamenco),
група сольных песень і танцаў Паўд. Іспаніі, а таксама стыль іх выканання. Радзіма К.ф. — Андалусія. Характэрны любоўны змест, асаблівы эмацыянальны стыль спеваў (найб.стараж. пласт наз. кантэ хонда — «глыбінныя спевы»), разнастайнасць рытмаў (прышчоўкванне пальцамі, дробнае прыстукванне абцасамі — сапатэада, суправаджэнне на кастаньетах; гал.муз. інструмент — гітара). Сярод асн. відаў — тона, пала, сігірыя, салеарэс, фанданга). Вядома з глыбокай старажытнасці. Пашырылася з узнікненнем спец. артыстычных кафэ (першае ў Севільі, 1842). Масавае пашырэнне набыло з 1870-х г. (1870—1920-я г.наз. «залатой эпохай» К.ф.). Стыль К.ф. выкарыстоўвалі ў творчасці многія кампазітары (М. дэ Фальяіінш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСА́І (Kasai),
рака ў Анголе іДэмакр. Рэспубліцы Конга (часткова — мяжа паміж імі), буйнейшы левы прыток р. Конга. Даўж. каля 2000 км, пл. басейна 880,2 тыс.км². Пачынаецца на плато Лунда, спускаецца з яго паўн. схілаў ва ўпадзіну Конга, утварае парогі і вадаспады. У ніжнім цячэнні наз. Ква. Гал. прытокі: Лулуа, Санкуру (справа), Кванга (злева). Жыўленне пераважна дажджавое. Паводка з вер.—кастр. да красавіка. Сярэдні гадавы расход вады ў нізоўі каля 10 тыс.м³/с. Суднаходная на 790 км ад вусця. Рыбалоўства. У бас. К. — буйная здабыча алмазаў. 3 ГЭС. Буйная прыстань — Ілеба (Дэмакр. Рэспубліка Конга).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАЦЮ́ША»,
мемарыяльны комплекс у г. Орша Віцебскай вобл. Створаны ў 1966 у гонар першага залпа «кацюш», зробленага па ням.-фаш. захопніках 14.7.1941 батарэяй капітана І.А.Флёрава (арх. Ю.Градаў, В.Занковіч, Л.Левін). На мосце цераз Дняпро і 17-метровым адхоне на розных узроўнях размешчаны гал. часткі мемарыяла. Пры ўваходзе на тэр. комплексу невял. куб з інфармацыйным надпісам. На ўзвышшы на 7 тумбах рытмічна ўстаноўлены 8-метровыя жалезабетонныя элементы, якія сімвалізуюць мінамётны залп з 7 установак. У цэнтры самай высокай пляцоўкі на пастаменце рэактыўная ўстаноўка «БМ-13». Аб’ядноўвае кампазіцыю бетонны стылабат.