будаўнічыя канструкцыі (пераважна бетонныя і жалезабетонныя), асн. часткі якіх зроблены ў выглядзе адзінага цэлага (маналіту) на месцы ўзвядзення будынка ці збудавання.
Адрозніваюцца ад зборных канструкцый, элементы якіх вырабляюцца на з-дзе або палігоне. Выкарыстоўваюцца пераважна для нестандартных будынкаў, пры асабліва вял, нагрузках і ў збудаваннях, якія цяжка паддаюцца чляненню (напр., фундаменты пад пракатнае абсталяванне). Мэтазгодны пры выкананні іх індустрыяльнымі метадамі з выкарыстаннем інвентарнай апалубкі (слізгальнай, перастаўной, перасоўнай і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ННА,
1) застылы сок некаторых раслін (ясеня маннага, грабеншчыка і інш.), што выцякае з ранак на кары.
2) Некалькі відаў вандроўных лішайнікаў сям. леканоравых (засушлівыя вобласці ў Паўд.-Усх. Еўропе, Паўд.-Зах. Азіі і Паўн. Афрыцы). Маюць выгляд камячкоў дыям. да 4 см гліністага ці папяліста-шэрага колеру, якія да глебы не прымацоўваюцца. Лёгка пераносяцца ветрам на вял. адлегласці. Ядомыя (магчыма, адсюль і легенда пра М., якая «падае з неба»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ЗАЎ (Міхаіл Ільіч) (1.1.1922, г. Барысаў Мінскай вобл. — 24.8.1944),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Барысаўскае педвучылішча (1939). У Вял.Айч. вайну на Зах., Варонежскім, Цэнтр. і 1-м Укр. франтах. Артыл. батарэя на чале з старшым лейт. М. вызначылася ў жн.—вер. 1943 пры вызваленні Украіны. У баі за плацдарм на р. Сейм паранены М. працягваў кіраваць агнём батарэі, забяспечыў прарыў абароны праціўніка і вызваленне шэрагу нас. пунктаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́КАН (?—1088),
царкоўна-паліт. дзеяч Кіеўскай Русі, летапісец. Манах кіеўскага Пячэрскага манастыра (гл.Кіева-Пячэрская лаўра). Магчыма, пад гэтым імем быў пастрыжаны мітрапаліт Іларыён. У 1061 з-за варожых адносін вял.кн.Ізяслава Яраславіча пакінуў Кіеў і заснаваў манастыр у Тмутараканскім княстве. Пасля вяртання ў Кіеў з 1074 ігумен Пячэрскага манастыра. Выступаў супраць княжацкіх міжусобіц. На думку многіх гісторыкаў, Н. — аўтар летапіснага збору 1073 — адной з крыніц «Аповесці мінулых гадоў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІ́ФАРАЎ (Пётр Паўлавіч) (29.7.1917, г. Віцебск —7.4.1971),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Барысаглебскую ваен. авіяшколу (1939). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял.Айч. вайну з 1942 на 1-м і 2-м Укр. франтах, штурман знішчальнага авіяпалка. Удзельнік баёў пад Сталінградам, Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Польшчы, Румыніі, Чэхаславакіі. Зрабіў 297 баявых вылетаў, правёў 69 паветр. баёў, збіў 20 самалётаў ворага. Да 1960 у Сав. Арміі, потым на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВАЯ ПАПІ́НА,
вёска ў Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр Папінскага с/с і калгаса. За 9 км на Пд ад горада і 16 км ад чыг. ст. Драгічын, 119 км ад Брэста. 953 ж., 309 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, лазнева-пральны камбінат, аддз. сувязі. Свята-Праабражэнская царква. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — касцёл (19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВЫ БО́ЛЕЦК,
вёска ў Стадолішчанскім с/с Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл., каля воз. Болецкае, на аўтадарозе Гарадок — в. Мяжа. Цэнтр саўгаса. За 7 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Гарадок, 44 км ад Віцебска. 215 ж., 90 двароў (2000). Пач. школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Вайсковыя могілкі сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Каля вёскі археал. помнік Новы Болецк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ЎКА,
вёска ў Віцебскім р-не. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 4 км на Пд ад Віцебска, каля чыг. ст. Мядзвёдка. 2522 ж., 880 двароў (2000). Віцебскі эксперым. пладова-агароднінны камбінат, Мядзвёдкаўскае збожжапрыёмнае прадпрыемства. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. У 1861—1942 тут існаваў Ноўкінскі шклозавод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́СКІ,
вёска ў Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., каля р. Ведрыч. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 34 км на ПдЗ ад г. Рэчыца, 80 км ад Гомеля, 1 км ад чыг. ст. Ліскі. 687 ж., 290 двароў (1999). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Каля вёскі гарадзішча мілаградскай культуры, курганны могільнік дрыгавічоў, селішча бронзавага і жал. вякоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУГАЎСКО́Й (Дзмітрый Іванавіч) (17.11. 1918, г. Віцебск — 2.5.1989),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Віцебскі аэраклуб (1938), Чкалаўскую школу пілотаў (1941). У Вял.Айч. вайну з 1942 на Каўказскім, Паўн.-Каўказскім, 2-м Прыбалт. франтах. Камандзір эскадрыллі штурмавікоў капітан Л. зрабіў 130 баявых вылетаў, знішчыў 10 танкаў, 26 артыл. гармат і бронемашын, 80 аўтамашын з жывой сілай і грузам, нанёс значныя страты камунікацыям ворага. Да 1959 у Сав. Арміі.