распаўсюджванне ідэй, поглядаў, ведаў шляхам пастаяннага растлумачэння іх шырокім масам, а таксама ідэйнае ўздзейнічанне на шырокія народныя масы.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
сек’ю́рыці
(англ. security)
1) сістэма дзяржаўнай бяспекі, контрразведка;
2) разм. чалавек або група людзей, якія ажыццяўляюць ахову асобы, што іх наняла.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
канве́ер, ‑а, м.
Прыстасаванне для бесперапыннага перамяшчэння вырабаў пры іх апрацоўцы ад аднаго рабочага да другога або для транспарціроўкі грузаў. Па грукату, што рабілі .. [адліўкі], падаючы на канвеер, які нёс іх кудысьці ў цёмны правал у сцяне, адчувалася, што адліўкі важкія, з металу.Карпаў.
•••
Зялёны канвеер — сістэма планавай вытворчасці зялёных кармоў для бесперапыннага забеспячэння жывёлы на працягу ўсяго пашавага сезону.
Па канвееру — ад аднаго да другога (перадаваць і пад.).
Сысці (сыходзіць) з канвеерагл. сысці.
[Англ. conveyer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блядне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Рабіцца бледным (у 1, 2 знач.). Гаспадыня бляднее, вусны яе ўздрыгваюць.Навуменка.Прыпякала сонца, і яркая зелень знікала, трава бляднела, вяла ўвачавідкі.Васілевіч.Неба на ўсходзе пачало бляднець.Карпаў.
2.перан. Траціць сваю яркасць, выразнасцю здавацца нязначным у параўнанні з чым‑н. [Перагуд:] Перад іх [старых і дзяцей] абліччам, перад іх вялікімі пакутамі бляднеюць усе нашы крыўды, усе нашы асабістыя перажыванні і пачуцці, якія б яны моцныя ні былі.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэмаго́гія, ‑і, ж.
Падман шырокіх народных мас прываблівымі, але лжывымі абяцаннямі і лозунгамі; беспрынцыпнае палітыканства. Салдаты супакоіліся, а потым некаторыя з іх самі пачалі выступаць, заклікаючы ўсіх не паддавацца правакацыйнай дэмагогіі.«Полымя».Сцверджанні аб роўнасці палітычных правоў усіх шляхціцаў незалежна ад іх маёмаснага становішча .. — проста дэмагогія і прапаганда.«Полымя».//Разм. Пра ўсякую пустую беспрадметную гаворку, прамову і пад. — Віктар, не разводзь дэмагогіі, — просіць Веньямін. — Пара спаць, гадзіна ночы. Тое, што скажаш, прыкладна вядома.Навуменка.
[Грэч. dēmagōgía.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пато́мства, ‑а, н.
1. Маладое пакаленне ў адносінах да старэйшых, да бацькоў; дзеці. У .. [бяседцы] летам па выхадных днях усё Чмаруцькава патомства ўрачыста засядала за святочным самаварам.Лынькоў.Праз два тыдні з ікрынак выходзіць шматлікае патомства.Матрунёнак.Усё сваё жыццё жаўна праводзіць на ствалах дрэў і ў дупле, дзе спіць і выводзіць патомства.В. Вольскі.
2. Людзі будучых пакаленняў. Прыгожыя людзі, рабочыя людзі — Іх подзвіг працоўны, іх клопат аб Мінску Шчаслівым патомствам забыты не будзе.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераве́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм.
1.каго. Наведаць, праведаць. Увечары, калі ўжо добра ўцямнела, Мікола прыйшоў пераведаць маці.Сабаленка.Усім хацелася пераведаць земляка, пагутарыць, падзяліцца навінамі.Краўчанка.
2.што і чаго. Зазнаць. Праходзяць дні, ідуць сваёю чарадою зімы і леты з іх халадамі і спякотамі, з іх бурамі і навальніцамі, а.. [дубы] спакойныя, як чалавек, які ўсё пераведаў на свеце, усё перажыў і ўжо нічога новага не чакае ад жыцця, апроч смерці.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чацвёра, чацвярых, ліч.зб.
Чатыры. Ужываецца: а) з назоўнікамі агульнага роду, якія абазначаюць асоб. Жанчыну пахавалі, чацвёра сірот засталося.Лось; б) без назоўнікаў, калі абазначаюць асоб мужч. і жан. полу. Тыя чацвёра, што асталіся ў пакойчыку, доўга іх [хлопцаў] чакалі.Навуменка; в) з назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот. Чацвёра парасят; г) з назоўнікамі, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку. Чацвёра саней. Чацвёра сутак; д) з асабовымі займеннікамі ў множным ліку. Іх было чацвёра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
lighten
I[ˈlaɪtən]1.
v.i.
1) сьвятле́ць
2) сьвяці́цца, ясьне́ць
3) блі́скаць мала́нкай
it thundered and lightened — Грыме́ла і блі́скалі мала́нкі