МОЧАКАМЯНЁВАЯ ХВАРО́БА,

хранічная хвароба мачавой сістэмы чалавека і жывёл, якая характарызуецца парушэннем абмену рэчываў з утварэннем у нырках і мачавых шляхах камянёў з солей мачы ці бялковых. Найб. частая форма М.х. — нырачнакамянёвая хвароба. У чалавека камяні часцей бываюць у правай нырцы, у 15—20% хворых на М.х. — у абедзвюх нырках. Прыкметы залежаць ад месца знаходжання камянёў, напр., камяні нырак выклікаюць тупы ныючы боль у паяснічнай вобласці ці нырачнае калаццё, моташнасць, ірвоту, павышэнне т-ры; камяні мачавога пузыра — раздражненне і запаленне мачавога пузыра, рэзі пры мочаспусканні, дамешкі крыві ў мачы. Ускладанне М.х. — анурыя, пры якой у арганізме назапашваюцца ядавітыя прадукты абмену рэчываў, што вядзе да развіцця урэміі. Лячэнне: тэрапеўтычнае, комплекснае, санаторна-курортнае, хірургічнае, дыета. У жывёл на М.х. хварэюць коні, буйн. раг. жывёла, авечкі, радзей сабакі, пушныя звяры і птушкі.

т. 10, с. 533

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАКРАФАГІ́ЧНАЯ СІСТЭ́МА манацытарна-фагацытарная сістэма, рэтыкула-эндатэліяльная сістэма,

сукупнасць клетак-фагацытаў тканак і органаў, якія маюць агульнае паходжанне ад манацытаў крыві. Мае 3 звяны: клеткі-папярэднікі (манабласты і праманацыты) чырв. касцявога мозгу; транспартная форма — манацыты крыві (6—8% у лейкацытарнай формуле); клеткі-эфектары — мікрафагі ў тканках і органах, нашчадкі манацытаў, што пакінулі крывяное рэчышча. Клеткі М.с. выконваюць функцыі: выпрацоўкі біялагічна актыўных рэчываў, якія рэгулююць утварэнне імунакампетэнтных лімфоідных клетак; аховы арганізма ад чужародных мікраарганізмаў, таксінаў, інш. часцінак; удзелу ў рэакцыях запалення, рэарганізацыі тканак, загойванні ран, рэгуляцыі кроваўтварэння і інш. Рэгуляцыя функцыянавання М.с. ажыццяўляецца пры дапамозе пасрэднікаў, якія ўтвараюцца макрафагамі, лімфоіднымі і інш. імунакампетэнтнымі клеткамі. Макрафагі ўзбуджаюцца антыгеннымі сігналамі праз комплекс антыген-антыцела, кааперацыя з лімфацытамі ажыццяўляецца пры дапамозе розных рэцэптараў і антыгенаў.

А.​С.​Леанцюк.

т. 9, с. 542

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕНУЭ́Т (франц. menuet ад menu маленькі, дробны),

старадаўні французскі нар. танец. Узнік як карагодны ў правінцыі Пуату. У 17—19 ст. пашыраны ў Еўропе як прыдворны бальны танец. Муз. памер 3-дольны (пераважна ​3/4). Выконваўся паводле пэўных схем у выглядзе літар S і Z, надзвычай цырымонны, урачысты, з мноствам паклонаў і рэверансаў. Паступова М. змяняўся, тэмп станавіўся больш хуткім, рухі ўскладняліся. Значна паўплываў на бальную і сцэн. харэаграфію. Класічныя ўзоры самастойнай інстр. формы М. стварылі Ж.​Б.​Люлі, Ж.​Ф.​Рамо, Ф.​Куперэн. М. як частка інстр. сюіты, партыты, дывертысменту, серэнады, 3-я частка класічнай сімфоніі, 4-часткавай санаты трапляецца ў творах І.​С.​Баха, Г.​Ф.​Гендэля, кампазітараў мангеймскай і венскай класічнай школ. З канца 19 ст. як інстр. форма выкарыстоўваецца рэдка.

т. 10, с. 289

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ды́шаль ’дышаль’ (БРС, Касп., Шат., Сцяшк.), ды́шла ’тс’ (Бяльк.). Форма ды́шаль (як і ўкр. ди́шель) — прамое запазычанне з польск. dyszel ’тс’ (гл. Слаўскі, 1, 187). Форма ды́шла (як і рус. ды́шло) — гэта пераафармленне запазычанага слова па тыпу назоўнікаў на ‑о‑ (аб гэтым Фасмер, 1, 560; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 225). Польск. слова ўзята з с.-н.-ням. dysel, disle, dissel (параўн. Бернекер, 250).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэ́нка ’дошка, на якой рэжуць сала’ (Сцяшк.), дэ́нко ’круглая драўляная накрыўка да бочкі’ (Сцяшк.). Як можна меркаваць, маючы на ўвазе гук э (замест о; зыходная форма *dъnъko; параўн. Брукнер, 91), гэта запазычанне з польск. denko (памяншальная форма ад dno < прасл. *dъno). Параўн. яшчэ дэ́нак, дэ́нка, дэ́нко, дэ́нца ’дошчачка, на якой рэжуць што-н.’ (Сл. паўн.-зах.; < польск.), дэ́нца (Шатал.), дэ́нка ’падстаўка пад патэльню’ (Жд. 2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Імасць уст.форма ветлівага звароту’ (ТСБМ, БРС, Гарэц.), іран. ’пра жонку блізка знаёмага субяседніка’ (ТСБМ), ’важная асоба’ (Марц.), імо́сценька ’ваша міласць’ (Касп.). Сюды ж імо́стачка ’галубка, сястрычка’ (Некр., 223) як форма ветлівага звароту з суф. ‑ачк‑а. Запазычанне з польск. imość < jejmość < jej miłość ’яе міласць’ (Слаўскі, 1, 452); параўн. ягомасць. Імысь ’пападдзя’ (Оч. В. Бел., 1893, 152) — далейшая ступень скарачэння з канкрэтызацыяй семантыкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акцэ́пт

(лац. acceptus = прыняты)

1) юр. згода на заключэнне дагавору на прапанаваных умовах;

2) форма безнаяўнага разліку паміж гаспадарчымі арганізацыямі, а таксама згода аплаціць грашовыя дакументы (рахункі, чэкі, вэксалі).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

рэспу́бліка

(лац. respublica, ад res = справа + publicus = агульны, усенародны)

форма дзяржаўнага кіравання, пры якой вярхоўная ўлада належыць выбраным на пэўны тэрмін органам, а таксама краіна з такім дзяржаўным ладам.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

фармуля́р

(ням. Formular, ад лац. formula = форма, правіла, палажэнне)

1) асобная кніга або бланк, куды заносяцца асноўныя звесткі аб стане, эксплуатацыі якога-н. механізма, збудавання;

2) бібліятэчная ўліковая картка.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

шавіні́зм

(фр. chauvinisme, ад N. Chauvin = прозвішча французскага салдата XIX ст., прыхільніка заваявальніцкай палітыкі Напалеона)

крайне агрэсіўная форма нацыяналізму, якая прапаведуе выключнасць сваёй нацыі і пагарду да іншых народаў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)