САХАРЧУ́К (Васіль Якаўлевіч) (н. 10.7.1953, в. Свадзьбічы Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. паэт і перакладчык. Скончыў БДУ (1975). Настаўнічаў. З 1979 працуе ў жабінкаўскай раённай газ. (Брэсцкая вобл.). Друкуецца з 1971. У зб. паэзіі «Даніна» (1988) філас. асэнсаванне складаных праблем сучаснасці. Асвойвае цвёрдыя формы верша — тэрцыны, актавы і інш. Пераклаў з балг.мовы на бел.зб. лірыкі П.Яварава «Апалавы пярсцёнак» (1988, з Н.Гілевічам), зб. нарысаў «Дзеці-героі» (1991), паасобныя творы Л.Даскаловай, Х.Радзеўскага, Ф.Цютчава і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
працэ́с
(лац. processus = цячэнне, ход)
1) паслядоўная змена з’яў, стану ў развіцці чаго-н. (напр. п. развіцця мовы);
2) сукупнасць паслядоўных дзеянняў для дасягнення пэўных вынікаў (напр. вытворчы п.);
3) разбор судовай справы (напр. грамадзянскі п.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
пле́мя, племя і племені, Д племю і племені, В племя, Т племем і племенем, М (аб) племі і племені; мн. плямёны, плямён і плямёнаў; н.
1. Аб’яднанне некалькіх родаў у дакласавым грамадстве, звязаных агульнасцю мовы і тэрыторыі.
2. Група народнасцей, звязаная агульным паходжаннем і блізкасцю мовы. Перад тым, як распачаць дэбаты па дакладу лорда, трэба было выслухаць гэтага чалавека, прадстаўніка афрыканскага племені з Танганьікі.Лынькоў.
4.толькіадз.Разм. Група людзей, аб’яднаных агульнымі прыкметамі, прыналежнасцю да пэўнага сацыяльнага асяроддзя. Я не магу адплыць у шлях далёкі, Пакуль душой не прынаду ізноў Да тых крыніц, да тых святых вытокаў, Што успаілі племя змагароў.Панчанка.Я твайго неспакойнага племені, Партыя.Бураўкін.// Аб жывёле, птушках, аб’яднаных якой‑н. агульнай прыкметай. Племя вераб’інае! Ты знаеш І зімой таксама хараство.Броўка.
•••
Арлінае племя — пра гордых і смелых людзей.
На племя — для атрымання патомства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Карці́нка ’малюнак’ (Бяльк.). Запазычанне з рус.мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апавяда́нне (літар. тэрмін). Укр.оповідання, польск.opowiadanie. З польскай; замацавалася на пач. XX ст. (Гіст. мовы, 2, 147). Ст.-бел.оповеданье (з XVI ст. — Гіст. мовы, 1, 240) ’аб’ява’ ад дзеяслова апавядаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гаво́ркаж.
1. (размова) Gespräch n -s, -e, Unterháltung f -, -en;
2. (галасы) Stímmen pl;
3. (чуткі) Gerücht n -s, -e;
4. (разнавіднасць дыялекту) Múndart f -, -en; lokáler Dialékt;
5. (асаблівасці мовы, манера гаварыць) (Únter)múndart f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
мало́дшы, ‑ая, ‑ае.
1. Якому менш год у параўнанні з кім‑н.; самы малады сярод іншых. Іх было дзве сястры: Марынка і малодшая Ніна.Шыцік.
2. Ніжэйшы чынам, ніжэйшы па службоваму становішчу. Малодшы персанал. □ [Вейс] успомніў, што да гэтага часу не з’явіліся ў камендатуру яго два малодшыя афіцэры.Лынькоў.
3. Пачатковы, ніжэйшы (пра клас, курс і пад.). [Андрэй:] — У малодшых класах я марыў вывучыць мовы ўсіх народаў зямлі.Шамякін.
•••
Малодшы лейтэнантгл. лейтэнант.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дра́ма, ‑ы, ж.
1. Род літаратурных твораў, напісаных у форме дыялогу без аўтарскай мовы і прызначаных для пастаноўкі на сцэне.
2. Літаратурны твор такога роду з сур’ёзным, але не гераічным зместам (у адрозненне ад трагедыі і камедыі). Драмы Шэкспіра.
Мяшчанская драма — драматычны жанр, які ўзнік у час станаўлення буржуазіі і адлюстроўваў жыццё і пачуцці людзей нязнатнага паходжання.
[Ад грэч. drama — дзеянне, сцэнічны наказ.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
часці́на, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і частка (у 1, 2 і 3 знач.); вялікая, значная частка чаго‑н. Ёсць важныя дзве часціны, з якіх складаецца жыццё і яго глыбокі сэнс і хараство — чалавек і прырода.Колас.[Самоцька:] — У цябе [Андрэя] унь брат.. гаруе, а ты і яго часцінаю заўладаў.Чорны.
•••
Часціны мовы — лексіка-граматычныя разрады слоў, якія характарызуюцца агульнымі лексічнымі і граматычнымі адзнакамі, агульнасцю асноўных сінтаксічных функцый у сказе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ампліфіка́цыя
(лац. amplificatio = пашырэнне, павелічэнне)
1) далейшае тлумачэнне, больш падрабязны выклад;
2) літ. стылістычны прыём нанізвання аднародных элементаў мовы (сінонімаў, параўнанняў і інш.) для ўзмацнення выразнасці;
2) павелічэнне аб’ёму тэксту пры перакладзе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)