ЛА́БАН (Laban) Рудольф фон (15.12.1879, Браціслава — 1.7.1958),
аўстрыйскі танцоўшчык, харэограф, педагог, тэарэтык танца. Па паходжанні венгр. Вучыўся жывапісу і дэкар. мастацтву ў Мюнхене, акцёрскаму майстэрству і танцу ў Парыжы. У 1907—10 выступаў як танцоўшчык. Заснавальнік і кіраўнік шэрагу харэаграфічных школ у Германіі і Швейцарыі. У 1925 стварыў у Гамбургу камерную балетную трупу. У 1930—34 дырэктар дзярж. аб’яднання т-раў Берліна, кіраўнік балетнай трупы Берлінскай дзярж. оперы. З 1938 у Вялікабрытаніі. Распрацаваў сістэму запісу рухаў пад назвай «кінетаграфія» (вядома як «лабанатацыя»). У сваёй тэорыі танца (харэотыцы) здапамогайматэм. метаду аналізу абгрунтаваў універсальныя рухі чалавечага цела. Заснавальнік ням. «выразнага танца», які паўплываў на ўсе віды сучаснай харэаграфіі. Аўтар кн. «Свет танцоўшчыка» (1920), «Харэаграфія» (1926), «Прынцыпы запісу танца і руху» (1956).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНЕТРО́Н [ад грэч. magnētis магніт + (элек)трон],
электравакуумная прылада для генерыравання звышвысокачастотных ваганняў, у якой электронны паток рухаецца ў перакрыжаваных пастаянных эл. і магн. палях.
Найб. пашыраны шматрэзанансныя М., здапамогай якіх атрымліваюць вял. магутнасці ЗВЧ ваганняў. Яны маюць высокі ккдз і даволі простую канструкцыю. Магутнасць М. ў бесперапынным рэжыме складае дзесяткі кілават у дэцыметровым і дзесяткі ват у міліметровым дыяпазонах; у імпульсным рэжыме магутнасць М. дасягае 5 МВт у дзесяцісантыметровым дыяпазоне. Ккдз М. найб. высокі сярод ЗВЧ прылад і дасягае 83% у дэцыметровым дыяпазоне. Шырока выкарыстоўваецца ў радыётэхн. і прамысл. устаноўках (напр., у перадатчыках радыёлакацыйных станцый, генератарах ЗВЧ награвання). Гл. таксама Лямпа звышвысокачастотная.
А.А.Кураеў.
Многарэзанатарны магнетрон: 1 — анодны блок з рэзанатарамі 2 тыпу «шчыліна—адтуліна»; 3 — вывады падагравальніка катода 4; 5 — прыстасаванне вываду ЗВЧ-энергіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЗІГРА́ФІЯ (ад грэч. pas усякі + ...графія),
від ідэаграфічнага пісьма, зразумелага ўсім людзям. Напр., нотнае пісьмо, арабскія лічбы і інш. Да П. адносяцца таксама штучныя сістэмы перадачы думкі здапамогай агульназразумелых знакаў (гл.Інтэрлінгвістыка, Штучныя мовы). Адным з першых прапанаваў міжнар. ідэаграфічнае пісьмо для запісу лагічных разважанняў Г.Лейбніц («Аб мастацтве камбінаторыкі», 1666). У 2-й пал. 20 ст. універсальны семантычны код быў распрацаваны на Беларусі В.У.Мартынавым. У межах інтэрлінгвістыкі П. першапачаткова разглядалася як штучная мова ў цэлым (не толькі пісьмо), як пазілалія — агульначалавечая мова, вынайдзеная людзьмі. У канцы 20 ст. праблемы П. па-новаму асэнсоўваюцца ў шматлікіх канцэпцыях «структуры прадстаўлення ведаў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТАГЕ́ННЫЯ МІКРО́БЫ,
віды мікраарганізмаў, якія выклікаюць хваробы чалавека, жывёл і раслін. Паводле характару жыўлення — паразіты і сапратрофы. Бываюць унутрыклетачныя паразіты (напр., узбуджальнікі сыпнога тыфу), пастэрэлы развіваюцца ў крыві, халерны вібрыён і сальманелы пасяляюцца ў кішэчніку, узбуджальнікі пнеўманіі (некат. кокі) выклікаюць пашкоджанне клапанаў сэрца і інш. Паводле функцыян. значэння адрозніваюць 3 групы фактараў, якія садзейнічаюць інфіцыраванню арганізма: інвазіўныя (напр., здапамогай варсінак бактэрыі прыліпаюць да эпітэліяльных клетак слізістых абалонак); асаблівасці будовы, што надаюць устойлівасць да ахоўных сістэм арганізма (напр., утварэнне капсул); таксічныя (напр., узбуджальнікі батулізму ці слупняку маюць экзатаксіны, якія выклікаюць інтаксікацыю арганізма з выбіральным пашкоджаннем ц. н. с. без наяўнасці адпаведных бактэрый). Умоўна П.м., якія звычайна з’яўляюцца нармальнай мікрафлорай, становяцца патагеннымі пры зніжэнні агульнай рэзістэнтнасці макраарганізма і інш. зменах яго імуналагічнага статуса. Гл. таксама Патагенез, Патагеннасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІНГВІНАПАДО́БНЫЯ, пінгвіны (Sphenisciformes),
атрад нелятаючых птушак. Вядомы з эацэну (каля 60 млн.г. назад). 1 сям., 21 род (6 сучасных), 44 віды (16 сучасных). Пашыраны ў Антарктыцы, на паўд. узбярэжжах Аўстраліі, Афрыкі і Паўд. Амерыкі, на Пн — да а-воў Галапагас. Гняздуюцца калоніямі (да 1 млн. асобін), некат. віды жывуць невял. групамі ці паасобна. 3 віды ў Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. да 120 см, маса да 45 кг. Апярэнне кароткае, шчыльнае, раўнамерна ўкрывае цела. Крылы ператвораны ў пакрытыя лускападобнымі пёрамі ласты, здапамогай якіх П. плаваюць (са скорасцю да 40 км/гадз) і ныраюць (да глыб. 200 м). Кормяцца рыбай, малюскамі, ракападобнымі. Нясуць 1—2 яйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕПАРА́ТАР (лац. separator аддзяляльнік),
1) апарат (машына, прыстасаванне) для раздзялення (сепарацыі) цвёрдых або вадкіх сумесей, аддзялення ад іх дамешкаў, выдалення цвёрдых ці вадкіх часцінак з газу. Дзеянне заснавана на адрозненні фіз. уласцівасцей кампанентаў сумесі: формы часцінак, масы, шчыльнасці рэчыва, магн., эл. і інш.
Найб. пашыраны С. цэнтрабежныя, магнітныя, электрастатычныя, пнеўматычныя, адстойныя (гравітацыйныя). Для раздзялення эмульсій і асвятлення вадкасцей выкарыстоўваюцца звычайна С. цэнтрабежнага тыпу — цэнтрыфугі: для мех. ачысткі газаў — газавыя С. і цыклоны; для аддзялення ад якога-н. прадукту больш лёгкіх дамешкаў — пнеўматычныя С., у якіх ачыстка робіцца здапамогайпаветр. струменю. Выкарыстоўваюцца для абагачэння карысных выкапняў, ачысткі газавых свідравін ад вільгаці, сепарацыі малака, асвятлення піва і інш. 2) Метал. або пластмасавая абойма падшыпнікаў качэння, выразы (ячэйкі) якой утрымліваюць целы качэння (шарыкі, ролікі) на пэўнай адлегласці адно ад аднаго.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СРО́ДКІ ВЫТВО́РЧАСЦІ,
сукупнасць прадметаў і сродкаў працы, якія выкарыстоўваюцца ў працэсе вытв-сці матэрыяльных даброт. Прадметы працы — усё, што апрацоўваецца і на што накіравана праца чалавека. Да іх належаць прадметы, дадзеныя непасрэдна прыродай (руда, нафта, вугаль, што здабываюцца з нетраў зямлі), а таксама сыравіна — часткова апрацаваныя прадметы (кокс, бавоўна, піламатэрыялы). Сродкі працы — рэчы, прылады, здапамогай якіх чалавек апрацоўвае прадметы працы. Да іх належаць прылады працы (абсталяванне, машыны, прыборы, станкі), вытв. будынкі і збудаванні, дарогі, трубаправоды, каналы, сродкі перавозкі грузаў (таварныя вагоны, платформы і інш.), ёмістасці для захоўвання прадметаў працы (цыстэрны, бочкі, балоны) і інш. С.в. ствараюць рэчыўны фактар вытв-сці, з’яўляюцца састаўной часткай прадукцыйных сіл грамадства. Пад уплывам пануючых вытв. адносін С.в. ў розных фармацыях грамадска-эканамічных выступаюць у розных формах (напр., абаротныя фонды, асноўныя вытворчыя фонды).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАБІЛІЗА́ЦЫЯ ПАЛІМЕ́РАЎ,
сукупнасць метадаў, што выкарыстоўваюць для захавання комплексу ўласцівасцей палімераў і палімерных матэрыялаў пры іх перапрацоўцы, працяглым захоўванні і эксплуатацыі. Асн. спосаб С.п. — увядзенне стабілізатараў.
Паводле механізму дзеяння стабілізатараў адрозніваюць ланцуговую (гл.Ланцуговыя хімічныя рэакцыі) і неланцуговую стабілізацыю. Ланцуговая С.п. (ланцуговае інгібіраванне) звязана з дэзактывацыяй актыўных цэнтраў ланцуговага працэсу; назіраецца пры тэрмаакісляльнай дэструкцыі палімераў пры 250—300 °C, калі стабілізатары (напр., фенолы, аміны, нафтолы) абрываюць ланцугі акіслення. Неланцуговая С.п. скіравана на дэзактывацыю рэчываў, што прымаюць удзел у любых рэакцыях, якія прыводзяць да старэння палімераў. Часам С.п. дасягаецца змяненнем надмалекулярнай структуры палімера (т.зв. структурная стабілізацыя) здапамогайспец. дабавак, тэрмічнай апрацоўкі матэрыялу і шляхам мех. ўздзеяння (арыентацыі).
Літ.:
Грасси Н., Скотт Дж. Деструкция и стабилизация полимеров: Пер. с англ.М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЛЬКАЎСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1942,
аперацыя па падрыве чыг. моста цераз р. Талька каля аднайм.чыг. станцыі Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. на лініі Мінск—Асіповічы 9 кастр. ў Вял.Айч. вайну. Гарнізон аховы моста (каля 40 чал.) быў умацаваны 4 дзотамі, гарматай, 2 станковымі і 3 ручнымі кулямётамі; гарнізон на станцыі налічваў каля 300 чал., меў тэлеф. сувязь. Аперацыю праводзілі партыз. атрады (140 партызан) «Полымя» (камандзір Я.Ф.Філіпскіх) і імя Сталіна (У.А.Ціхаміраў) здапамогай падпольшчыкаў ст. Талька. Увечары 8 кастр. партызаны перакрылі шляхі падыходу падмацаванняў праціўніка да моста, замініравалі чыг. пуці да ст. Талька, адначасова напалі на ахову моста і чыг. станцыі. Пасля здзяйснення аперацыі партызаны з трафеямі арганізавана адышлі. У выніку аперацыі рух паяздоў спынены на 12 сутак.
Літ.:
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл.Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧЫЛІНАДРЭНА́ЖНАЯ МАШЫ́НА,
машына для пракладкі шчыліннага дрэнажу на пністых балотных глебах з мэтай адводу залішніх вод, паскарэння асадкі торфу і асваення балот.
Бываюць прычапныя і навясныя; дрэнажна-дыскавыя (ратацыйныя), дрэнажна-баравыя (ланцуговыя скрабалкавыя) і дрэнажна-вінтавыя. Праразаюць шчыліны глыб. да 1,2 м на адлегласці 6—12 м адна ад адной (у залежнасці ад выкарыстання тэр. асушэння пад пэўныя культуры). Верх шчылін закрываюць здапамогай дыскаў або прыкочваюць гусеніцамі трактара. Гл. таксама Дрэнажныя машыны.
В.М.Кандрацьеў.
Схемы рабочых органаў шчылінадрэнажных машын: а — дрэнажна-дыскавага (1 — карданная перадача, 2 — гусенічны ход, 3 — фрэза, 4 — закрывальны апарат); б — дрэнажна-баравага са скрабалкавым ланцугом (1 — навясная рама, 2 — гідрацыліндры, 3 — закрывальны апарат, 4 — баравы ланцуг, 5 — тэлескапічная рама); в — дрэнажна-вінтавога (1 і 2 — навясная і тэлескапічная рамы, 3 — шнэк, 4 — нож).