арбаві́русы
[н.-лац. arboviruses, ад англ. ar(thropod) bo(me) viruses = вірусы, народжаныя членістаногімі]
група вірусаў пазваночных жывёл і чалавека, якія пераносяцца членістаногімі (кляшчамі, камарамі, маскітамі).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
археспо́рый
(ад гр. arche = пачатак + спора)
група клетак, з якіх развіваюцца споры ў імхоў і роўнаспоравых папарацепадобных або мікраспоры ў разнаспоравых папарацепадобных, голанасенных і пакрытанасенных раслін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ганіяты́ты
(н.-лац. goniatitidae, ад гр. gonia = вугал)
група вымерлых малюскаў класа галаваногіх з ракавінай у выглядзе плоскай спіралі або конуса; былі пашыраны ў морах палеазою.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
плектаміцэ́ты
(н.-лац. plectomycetiidae)
група сумчатых грыбоў падкласа эўаскаміцэтаў з пладовымі целамі клейстатэцыямі; пашыраны па ўсім зямным шары; пераважна сапратрофы, некаторыя — паразіты раслін, жывёл і чалавека.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
трыпанасо́мы
(н.-лац. trypanosoma, ад гр. trypanon = свярдзёлак + soma = цела)
група прасцейшых класа жгуцікавых; пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках, паразітуюць у крыві чалавека і жывёл.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
хлары́ты
[ад гр. chloritis (lithos) = зялёны камень]
1) група слюдападобных мінералаў, якія ўтрымліваюць хлорыстыя злучэнні;
2) солі хлорыстай кіслаты, якія выкарыстоўваюцца для адбельвання тканін, цэлюлозы, паперы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эско́рт
(фр. escorte, ад іт. scorta)
1) ваенны канвой, ахова, суправаджэнне (напр. ганаровы э.);
2) група ваенных суднаў, прызначаная для аховы транспартных суднаў пры марскім пераходзе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВАЕ́ННА-АПЕРАТЫ́ЎНАЯ ГРУ́ПА (ВАГ),
партызанскія злучэнні на акупіраванай тэр. Магілёўскай вобл. ў Вял. Айч. вайну, а таксама назва органаў кіраўніцтва гэтымі злучэннямі. Ядналі партыз. палкі, брыгады, асобныя атрады. У крас. 1943 пры Магілёўскім падп. абкоме КП(б)Б для кіравання партыз. рухам створана абл. ВАГ, адначасова — Магілёўскае партыз. злучэнне, якое таксама называлася Магілёўскай ВАГ. У мэтах узмацнення кіраўніцтва партыз. рухам на месцах у ліп.—жн. 1943 створаны раённыя ВАГ: Асіповіцкая, Быхаўская, Бялыніцкая, Бярэзінская, Кіраўская, Клічаўская, Круглянская, Магілёўская і Шклоўская, пачата ўтварэнне ВАГ у Задняпроўі. У ліст. 1943 у Магілёўскую вобл. перайшла 8-я Рагачоўская партыз. брыгада, якая ў сак. 1944 пераўтворана ў Рагачоўскую ВАГ. Расфарміроўваліся па меры вызвалення тэр. вобласці часцямі Чырв. Арміі.
А.Л.Манаенкаў.
т. 3, с. 440
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛГА́РСКАЯ МО́ВА,
адна са славянскіх моў (паўд. група). Пашырана ў Балгарыі (дзярж. мова) і сярод балгараў, што жывуць у Югаславіі, Румыніі і інш. суседніх дзяржавах. Мае 2 асн. групы дыялектаў: усходні і заходні.
У фанетычнай сістэме балгарскай мовы 6 галосных (у т. л. спецыфічна балг. гук «ъ») і 37 зычных фанем. Граматычныя асаблівасці вызначаюцца яе прыналежнасцю да балканскага моўнага саюза: страта катэгорыі склону (па гэтай прыкмеце балгарскую мову адносяць да аналітычных моў), наяўнасць катэгорыі азначальнасці імені (назоўнік з постапазіцыйным артыклем — «жената», «градът») і спец. пераказвальнага ладу, страта інфінітыву, разгалінаваная сістэма з 9 часоў дзеяслова і інш.
Першыя пісьмовыя помнікі датуюцца 10 ст. Сучасная літ. мова сфарміравалася ў сярэдзіне 19 ст. на аснове паўн.-ўсх. гаворак. Графіка балгарскай мовы ўзыходзіць да кірыліцы.
т. 2, с. 240
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАВО́Е,
вёска ў Беларусі, у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на ПдЗ ад г. Дзяржынск, 47 км ад Мінска, 11 км ад чыг. ст. Койданава. 420 ж., 147 двароў (1995).
Вядома з 16 ст. ў складзе Старынкаўскай вол. Мінскага пав. ВКЛ, уласнасць Радзівілаў. У 1756 пабудавана царква. У 19 ст. ў складзе Койданаўскай вол. У 1867 адкрыта пач. школа. З 1924 цэнтр сельсавета Койданаўскага р-на, з 1932 — нац. польскага сельсавета, з 1936 — бел. сельсавета Дзяржынскага р-на. У Вял. Айч. вайну ў Баравым дзейнічала падп. група Дзяржынскага антыфаш. к-та. У 1970 — 288 ж., 99 двароў. У Баравым сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік архітэктуры — капліца-пахавальня (пач. 20 ст.).
т. 2, с. 287
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)