ПАЗНЯ́К (Мікалай Іванавіч) (н. 10.1.1945, г.п. Іўе Гродзенскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне афтальмалогіі. Д мед. н. (1990). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1974), дзе і працаваў у 1979—91. З 1993 у Мед. цэнтры Мінскага трактарнага з-да (заг. аддзялення). Навук. працы па этыялогіі, патагенезе, лячэнні і прафілактыцы катаракты, глаўкомы, блізарукасці, дыстрафіі сятчаткі і захворванняў зрокавага нерва.

Тв.:

Поляризационные методы исследований в биологии и медицине. Мн., 1988 (у сааўт.);

Возрастная катаракта. Мн., 1997 (разам з Я.​В.​Баркоўскім).

т. 11, с. 520

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЎЛЮ́К (Сяргей Кірылавіч) (н. 1.12.1936, г. Бярдзічаў Жытомірскай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне зварачнай вытв-сці. Д тэхн. н. (1990), праф. (1992). Скончыў Кіеўскі політэхн. ін-т (1959). З 1968 у Магілёўскім тэхн. ун-це (у 1985—90 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах паляпшэння зварнасці каляровых металаў і іх сплаваў, тэорыі распаўсюджвання цяпла пры зварцы разнародных металаў.

Тв.:

Ресурсосберегающие технологии в сварочном производстве: Справ. пособие. Мн., 1989 (у сааўт.);

Упрочнение деталей, контактирующих с расплавами металлов. Мн., 1993 (у сааўт).

т. 12, с. 210

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІДО́ПЛІЧКА (Аляксандр Паўлавіч) (10.9.1907, с. Казацкае Звянігародскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна — 1980),

бел. вучоны ў галіне батанікі і балотазнаўства. Д біял. н. (1963). Скончыў Кіеўскі ін-т прафес. адукацыі (1931). У 1945—78 у Ін-це торфу АН Беларусі (з 1947 заг. лабараторыі). Навук. працы па генезісе тарфяных і азёрных адкладаў.

Тв.:

Флора сфагновых (торфяных) мхов Белорусской ССР. Мн., 1948;

Торфяные месторождения Белоруссии: (Генезис, стратиграфия и районирование). Мн., 1961;

Озерные отложения Белорусской ССР: (Генезис, стратиграфия и некоторые качественные особенности). Мн., 1975.

т. 12, с. 349

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІРАГО́ВА (Ларыса Аляксандраўна) (н. 16.11.1952, г. Харкаў, Украіна),

бел. вучоны ў галіне медыцынскай рэабілітацыі. Д мед. н. (1997), праф. (1999). Скончыла Гродзенскі мед. ін-т (1976). З 1980 у Гродзенскім мед. ун-це (з 1997 заг. кафедры, з 1998 дэкан). Навук. працы па мед. рэабілітацыі хворых і інвалідаў неўралагічнага профілю немедыкаментознымі метадамі, імунакарэкцыі і імунарэабілітацыі фіз. метадамі.

Тв.:

Кинезотерапия в реабилитации больных рассеянным склерозом // Здравоохранение. 1996. № 11;

Изменения, встречающиеся на ЭКГ спортсменов. Тактика при их выявлении (у сааўт.) // Спорт. медицина. 1998. № 1.

т. 12, с. 377

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПО́ЛЬСКІ (Спартак Аляксандравіч) (21.6.1930, г. Новасібірск, Расія — 9.9.1994),

бел. географ. Д геагр. н. (1980), праф. (1983). Скончыў БДУ (1954). З 1973 у Мінскім дзярж. пед. ун-це. Навук. працы па праблемах сац.-эканам. і дэмаграфічнага развіцця гарадоў Беларусі. Узначальваў рэдкалегію і аўтарскі калектыў атласа «Беларусы: этнагеаграфія, дэмаграфія, дыяспара, канфесіі» (1996).

Тв.:

Нарысы геаграфіі гарадоў Беларускай ССР (1917—1941 гг.). Мн., 1973;

Демографические проблемы развития Минска. Мн., 1976;

География населения развитых капиталистических и развивающихся стран (с основами демографии). Мн., 1987.

М.​С.​Вайтовіч.

т. 12, с. 485

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАТА́САЎ (Мікалай Іванавіч) (н. 25.6.1933, с. Пералазы Краснагорскага р-на Бранскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне земляробства і аховы раслін. Д с.-г. н., праф. (1987). Скончыў БСГА (1957). З 1964 працуе ў ёй (з 1973 заг. кафедры). Навук. працы па ахове с.-г. раслін ад шкоднікаў і хвароб, мерах барацьбы з пустазеллем, аграбіял. асновах выкарыстання фунгіцыдаў і гербіцыдаў у інтэнсіўным земляробстве, севазваротах.

Тв.:

Гербициды в интенсивном земледелии. Мн., 1988;

Агробиоэкологические основы применения фунгицидов в интенсивном земледелии. Мн., 1992.

т. 13, с. 23

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРУ́САЎ (Іван Аляксеевіч) (11.6.1919, в. Бярозаўка Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. — 13.9.1994),

бел. вучоны ў галіне тэарэтычнай механікі. Д тэхн. н. (1968), праф. (1971). Скончыў Львоўскі ун-т (1950). З 1969 у БДУ (у 1970—86 заг. кафедры). Навук. працы ў галіне прыкладной тэорыі пругкасці анізатропных асяроддзяў. Распрацаваў новы варыянт удакладненай тэорыі выгіну пласцін з шырокім дыяпазонам дастасавальнасці, тэрмапругкія камплексныя патэнцыялы, на аснове якіх атрымліваюць эфектыўныя рашэнні асн. краявых задач анізатропных асяроддзяў.

Тв.:

Некоторые задачи термоупругости. Мн., 1972.

П.​М.​Бараноўскі.

т. 13, с. 52

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЫШЧЭ́ПА (Іна Міхайлаўна) (н. 1.6.1961, г. Віцебск),

бел. вучоны ў галіне фізіялогіі і валеалогіі. Д біял. н. (1997), праф. (2000). Скончыла Віцебскі пед. ін-т (1983). З 1989 у Віцебскім ун-це (з 1998 заг. кафедры). Навук. працы па ўплыве экалагічных фактараў на развіццё хранічных захворванняў рэспіраторнай сістэмы чалавека ў розных рэгіёнах Беларусі.

Тв.:

Иммунология для неиммунолога: Вводный курс. Витебск, 2000 (у сааўт.);

Оценка акарологического пейзажа жилища человека для профилактики обострений бронхиальной астмы (у сааўт.) // Иммунопатология, аллергология, инфектология. 2000. № 2.

т. 13, с. 88

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПШО́НІК (Сусанна Самуйлаўна) (н. 16.11.1929, Мінск),

бел. вучоны ў галіне кардыялогіі і рэўматалогіі. Д мед. н. (1974), праф. (1977). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1953), у 1963—90 працавала ў ім жа. Навук. працы па зменах функцыян. стану печані і падстраўнікавай залозы пры лячэнні хранічнага танзіліту, рэгіянарнай і цэнтр. гемадынаміцы пры рэўматызме, лячэнні захворванняў суставаў і дыфузійных хвароб злучальнай тканкі.

Тв.:

Клиническая реография. Мн., 1976 (разам з Р.​П.​Мацвяйковым);

Ревматизм. Мн., 1979 (разам з Р.​П.​Мацвяйковым, У.​К.​Мількамановічам).

т. 13, с. 149

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАГО́ЗІН (Неафіт Ермалаевіч) (20.1.1902, г.п. Капаткевічы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 11.12.1971),

бел. географ, вучоны-эканаміст. Д эканам. н. (1961), праф. (1962). Скончыў Камуніст. ун-т (1927), Ін-т чырв. прафесуры (1936). З 1947 у БДУ (прарэктар, заг. кафедры). З 1966 у Мінскім пед. ін-це. Навук. працы па эканам. геаграфіі і гісторыі нар. гаспадаркі, паліт. эканоміі Беларусі.

Тв.:

Города и села Белорусской ССР. Мн., 1959 (разам з В.​А.​Жучкевічам, А.​Я.​Малышавым);

География Белоруссии. Мн., 1965 (у сааўт.).

т. 13, с. 201

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)