Ба́хі забіва́ць ’зракацца сваіх слоў ці ўчынкаў’ (КЭС, лаг.). Здаецца, таго ж паходжання, што і ба́кі забіва́ць ’дурыць’ (гл. пад ба́кі), але фанетыка слова незразумелая (дыялектная дэфармацыя ці ўплыў слоў тыпу ба́харь, ’краснабай’?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
улови́ть сов., в разн. знач. улаві́ць, злаві́ць;
улови́ть звукову́ю волну́ радио улаві́ць (злаві́ць) гукаву́ю хва́лю;
улови́ть скры́тый смысл слов улаві́ць скры́ты сэнс слоў;
улови́ть удо́бный моме́нт улаві́ць (злаві́ць) зру́чны мо́мант;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
этымало́гія
(гр. etymologia, ад etymon = ісціна, сапраўднае значэнне слова + logos = вучэнне)
1) раздзел мовазнаўства, які вывучае паходжанне слоў;
2) паходжанне слова і яго роднасныя адносіны да іншых слоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
...валентны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Другая састаўная частка складаных слоў, якія абазначаюць: здольны злучацца з атамамі іншага элемента ў прапорцыі, вызначанай у адносінах да вадароду і паказанай першай часткай слова, напрыклад: аднавалентны, двухвалентны, полівалентны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паў...,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая азначае: 1) палавіна чаго‑н., напрыклад: паўвека, паўгадзіны, паўметра; 2) напалавіну, папалам з чым‑н., напрыклад: паўшарсцяны, паўшаўковы; 3) не зусім, амаль, напрыклад: паўкачавы, паўдзікі, паўмёртвы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыко́нчыцца, ‑чыцца; зак.
Разм. Скончыцца. — От як толькі прыкончыцца гэтая калатня, дык [давай] пабяромся з табой дый пойдзем разам. — То куды ж гэта мы пойдзем? — яна [Алімпа] зрабіла выгляд, што не зразумела Анісімавых слоў. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
русі́зм, ‑а, м.
Слова ці моўны зварот, запазычаныя з рускай мовы ці ўтвораныя па ўзору рускіх слоў і выразаў. У .. беларускай мове [Багдановіча] сапраўды было, асабліва ў пачатковым перыядзе творчасці, багата русізмаў. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фразеалагі́зм, ‑а, м.
Устойлівае спалучэнне слоў, якое характарызуецца пастаянным лексічным саставам, устойлівай граматычнай будовай і вядомым для носьбітаў дадзенай мовы значэннем (у большасці выпадкаў — пераносна-вобразным), напрыклад: «даць у косці», «застацца з носам».
[Грэч. phrásis — выраз.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хрома... (а таксама храма...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) той, што ўтрымлівае ў сабе хром (у 1 знач.), напрыклад: хромаалюмініевы; 2) які мае адносіны да колеру, фарбы; каляровы, напрыклад: хромалітаграфія.
[Ад грэч. chrōma — колер, фарба.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аўтало́гія
(ад аўта- + -логія)
лінгв. ужыванне слоў у іх прамым значэнні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)