Напоўнены вялікім пачуццём. Хай новыя людзі на заўтра пабачаць, Як сэрцы імкнуліся край будаваць, Пабачаць і ў песнях прачулых адзначаць Адважных байцоў незлічоную раць.Куляшоў.У трыццатыя гады паэт стварае самыя прачулыя свае вершы, дзе ўсімі гранямі пераліваюцца пачуцці радасці жыцця, свабоднай працы.Навуменка.Многа цёплых, прачулых слоў давялося пачуць Барысу ад прысутных пра сям’ю старога чыгуначніка Фёдара Цімафеевіча Даражкова.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскру́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. раскручваць — раскруціць (у 1 знач.).
2.Разм.груб. Аб празмернасці ў чым‑н. (гульні, працы, уздзеянні і пад.). Прыціх быў Леўкін на нейкі час, а цяпер зноў дае раскрутку.Дадзіёмаў.І.. да Бабра дайшло — Ён даў такую з Ліскаю раскрутку, Што папаўзлі неверагодныя ўжо чуткі.Валасевіч.[Мятліцкі:] — А ты чаго кіслы? Начальства дало раскрутку?Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
састаўны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які складаецца з некалькіх частак, элементаў. Робяць.. [вудзільны] часцей за ўсё састаўнымі з 2–3 кален, змацаваных паміж сабой пры дапамозе латуневых або медных злучальных трубак.Матрунёнак.// У граматыцы — які складаецца са звязкі і іменнай часткі. Састаўны выказнік.
2. Які з’яўляецца часткай чаго‑н. Біч, састаўная частка цэпа, ужо выступае ў беларускіх гаворках пад рознымі назвамі, хоць і аднаго кораня.«Працы».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штурмаўшчы́на, ‑ы, ж.
Разм.пагард. Празмерна паспешлівая, тэрміновая праца з мэтай выправіць дапушчаныя хібы, нагнаць упушчанае і пад., якая праводзіцца ў выніку парушэння планавасці ў арганізацыі працэсу працы. Часта да д’ябла ляцела з цяжкасцю дасягнутая рытмічнасць і пачыналася штурмаўшчына.Карпаў.[Мікалай Назаравіч:] — Год пачаўся, а яшчэ ніхто не ведае добра, якія ж станкі і лініі будзе выпускаць завод. Хоць бы на першае паўгоддзе... Вось таму і штурмаўшчына часам.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АДШЧЭ́П,
асколак, адбіты адбойнікам ад кавалка крэменю або нуклеуса першабытным чалавекам каменнага і бронзавага вякоў. Выкарыстоўваліся на выраб прылад працы — нажоў, сярпоў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
opening
[ˈoʊpənɪŋ]
n.
1) адту́ліна, дзі́рка f.; про́рва, зе́ўра f. (я́мы)
2) пе́ршая ча́стка; пача́так -ку m., усту́п -у m.
3) афіцы́йнае адкрыцьцё (канфэрэ́нцыі)
4) вака́нсія f. (на пра́цы)
5) зру́чная, кары́сная наго́да або́ магчы́масьць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
accession
[əkˈseʃən]
n.
1) уступле́ньне n. (на трон), прыхо́д -у m. (да ўла́ды); атрыма́ньне n. (стано́вішча, пра́цы)
2) прыро́ст -у; дада́так -ку, набы́так -ку m.
new library accessions — но́выя набы́ткі бібліятэ́кі
3) до́ступ -у m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ПРАЦО́ЎНАЕ ПРА́ВА,
нормы права, якія рэгулююць прац. адносіны, заснаваныя на працоўным дагаворы, а таксама адносіны, звязаныя з прафес. падрыхтоўкай работнікаў па вытв-сці, дзейнасцю прафсаюзаў і аб’яднанняў наймальнікаў, вядзеннем калект. перагавораў, узаемаадносінамі паміж работнікамі (іх прадстаўнікамі) і наймальнікамі, забеспячэннем занятасці, кантролем і наглядам за выкананнем заканадаўства аб працы, дзярж.сац. страхаваннем, разглядам прац. спрэчак. Асн. крыніцы П.п. Беларусі зафіксаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Кодэксе законаў аб працы Рэспублікі Беларусь.
Працоўныя і звязаныя з імі адносіны, заснаваныя на ўдзеле (членстве у арг-цыях любых арганізац.-прававых форм, рэгулююцца нормамі П.п. Іншае (за выключэннем норм, якія пагаршаюць становішча членаў арг-цыі ў параўнанні з заканадаўствам аб працы) можа ўстанаўлівацца ў заснавальных дакументах і лакальных нарматыўных актах гэтых арг-цый. Да прац. і звязаных з імі адносін асобных катэгорый работнікаў (ваеннаслужачых, служачых дзярж. апарата і інш.) нормы П.п. прымяняюцца ў выпадках і межах, прадугледжаных спец.заканад. актамі, якія вызначаюць іх прававы статус. У сістэме галіны П.п. адрозніваюць агульную і асаблівую часткі. Агульная частка П.п. ахоплівае нормы, якія складаюць аснову для ажыццяўлення індывід.-прац. прававых адносін і датычаць працы ўсіх работнікаў (задачы галіны права, сфера дзеяння, крыніцы рэгулявання, суадносіны норм нац. і міжнар. права, асн.прац. правы і абавязкі і да т.п.). У асаблівую частку П.п. ўваходзяць нормы, якія рэгулююць канкрэтны змест прац. адносін, пэўныя яго бакі і элементы (нормы, якія рэгулююць асаблівасці ўзнікнення і спынення прац. дагавору, вызначаюць рэжым рабочага часу, часу адпачынку і да т.п.).
П.п. як навука і сістэма ведаў вывучае юрыд. прыроду адпаведных прававых норм і асн. рысы праваадносін, што ўзнікаюць на іх аснове, прынцыпы прававога рэгулявання і яго эфектыўнасць, гісторыю развіцця прац. заканадаўства, замежны вопыт рэгулявання адпаведных праваадносін, міжнар. прававыя акты аб працы, а таксама ажыццяўляе прагназіраванне далейшага развіцця галіны П.п. і да т.п.